Пра аўтара
Кузменка Змітрок (Кузменка Зміцер Мікалаевіч)
Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Менску, дзе і жыве да гэтага часу. Скончыў сярэднюю школу №202, гістарычны факультэт БДУ.
Першыя сур'ёзныя вершы датаваныя канцом 1997 года. Прыкладна праз паўгады стаў пераможцам конкурсу "Дэбют-98" па Першамайскім раёне г. Менска. Друкаваўся ў часопісах "Першацвет", "Дзеяслоў", газетах "Вячэрні Мінск", "Літаратура і мастацтва". У 2012 годзе выдаў паэтычны зборнік "Пакуль жыву, спадзяюся...".
З 2002 г. займаецца вывучэннем жыцця і дзейнасці К. Каліноўскага.
E-mail: arkushy@yandex.by