Назад

Гасцёўня

З 1.12.2018 "Гасцёўня" зачыненая для новых допісаў з-за зменаў у беларускім заканадаўстве.


Ваша імя*:  
Ваш e-mail:  
Адрас Вашага сайта:  
Паведамленне*:  
Пaмнoжцe дзeвяць нa тpы*:  

20.07.2018 22:06 bhajravi Шчыры дзякуй за выдатную працу!
Вам дзякуй за водгук!

23.09.2017 20:18 Даніла Спадарства, дзякуй за сайт! Кожны раз, калі патрабую звестак пра паўстанне 1863 г., наведваюся сюды. Не ў якім разе не знікайце! Вельмі канкрэтны і гарманічна зроблены праект - не бачыў больш такіх у Беларусі ні на гэтую тэму, ні на іншыя гістарычныя тэмы. Спадзяюся, што ўсё ў вас будзе добра!
Бывайце здаровы!
Дзякуй вялікі за добрыя словы! Зьнікаць мы не зьбіраемся! :-)

23.04.2017 02:16 Вольга Вітаю) Вялікі дзякуй за цудоўны сайт. Выдатная і шчырая работа!
Дзякуй на добрым слове!

26.10.2015 01:01 Мікіта Дзякуй за сайт!
Вам дзякуй, што завіталі. :-)

04.07.2015 11:32 Seabreeze Sbasibo wam balszoje,-a u was oczeń inceresny sajt.

29.03.2014 21:41 maxwww.karty.by Добрый день, спасибо большое за огромный объем проделанной работы.
Также хотел бы порекомендовать сайт www.karty.by - там при поиске 1863 или 1864 будет 2-3 карты по восстанию - возможно захотите разместить у себя на сайте. НУ и можем обменяться ссылками и-или баннерами - у нас под 2.000 просмотров в день, так что это могло бы стать хорошей популяризацией Вашего сайта в сети.
С уважением,
И Вам большое спасибо за такой полезный сайт! Развивайтесь!

18.09.2013 14:11 Алег Будуць лі апублікаваны матэрыялы канферэнцыі ў Вільне (12-14 верасня) і дзе іх можна знайсці? Пакуль што дакладных звестак на гэты конт я не маю. Канферэнцыя была акадэмічная, таму, мяркую, павінна адбыцца публікацыя матэрыялаў у навуковых выданнях Летувы. Пасля гэтага, магчыма, удасца атрымаць дазвол на іх перадрук на "Сьвіслацкіх аркушах", але цяпер гаварыць пра гэта зарана. Калі стане вядомая канкрэтная інфармацыя, паведамлю дадаткова.

30.05.2013 21:23 Валеры пачынаю чытаць!Фільм змантаваў!!!!Мо ў канцы чэрвеня прывязу пазнаёміцца. Дзякуй! :-)

24.03.2013 18:40 lord Калі ласка, дапамажыце знайсці нейкае сведчанне, якое пацвярджае той факт, што пароль паўстанцаў:«- Каго любіш?
- Люблю Беларусь.
- Так узаемна!» сапраўды існаваў.
Гэты пароль згадвае ў сваіх паказаннях Асобай следчай камісіі В. Парфіяновіч (менавіта той самы, які выдаў жандарам месца жыхарства Каліноўскага). Паказанні захоўваюцца ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы (ДзГАЛ, ф. 1248, воп. 2, спр. 594, арк. 8 адв.)

07.02.2013 15:44 ajsa Гэтая картатэка і мелася на ўвазе. Яе надрукаваць няма магчымасці - бо гэта тысячы асобаў. Але, наколькі я ведаю, яна плануецца да выдання ў электронным выглядзе. Ва ўсякім выпадку, той, хто займаецца вывучэннем паўстання, ці прымаў удзел у яе складанні, ці ведае аб ёй. Што ж тычыцца ведаў пра ўдзельнікаў паўстання,якія маюцца ў шырокага грамадства, дык шмат і навукова-папулярных выданняў, артыкулаў, ды і тут у сеціве - персаналій, каб не гаварыць ужо пра вузкі круг спецыялістаў, якія валодаюць гэтымі ведамі. Артыкул сп. А.Смаленчука пазначаны як "навуковы", таму чакалася сапраўдная новая менавіта навуковая інфармацыя. У пераважнай большасці выпадкаў героямі папулярных выданняў і артыкулаў, у тым ліку ў сеціве, становяцца ўсё ж або кіраўнікі паўстання розных узроўняў, або камандзіры паасобных аддзелаў, або людзі, якія нечым праславіліся падчас паўстання ці пасля яго. Каб патрапіць у "аб'ектыў" аўтара папулярнага тэксту, асоба мусіць нечым вылучацца. Тут жа гаворка ідзе пра звычайных паўстанцаў-шарагоўцаў. І я б не сказаў, што пра іх у Беларусі напісана вельмі шмат. А што да азначэння "навуковы", яно было дадзена мной як рэдактарам сайта пры падрыхтоўцы "Гарадзенскіх мяцежнікаў" да друку на старонках праекту. Пагадзіцеся, што пазначаць артыкул як "папулярны" было б зусім няслушным.
P. S. Упершыню "Гарадзенскія мяцежнікі" былі апублікаваныя ў часопісе "ARCHE".

07.02.2013 00:46 ajsa здзівіў артыкул сп. Смаленчука. Асабліва тэза аб тым, што "мы ведаем толькі кіраўнікоў паўстання", а таксама перадрук даўно вядомай справы. Ёсць велізарны том - біяграфіі ўдзельнікаў паўстання, сасланых ці пакараных, падрыхтаваны міжнародным калектывам пад кіраўніцтвам Слівоўскай. Там і беларусы рупіліся. Ды яшчэ столькі прац, пачынаючы ад Смірнова і Шведа. Пэўна шаноўны сп. Смаленчук "на вы" называе сябе - "мы мала ведаем". На маю думку, кажучы "мы", спадар Смалянчук меў на ўвазе не нешматлікіх гісторыкаў-адмыслоўцаў, што ўшчыльную займаюцца праблематыкай паўстання 1863-64 гг., а больш шырокія колы беларускага грамадства, якія цікавяцца гісторыяй. Таму ня варта гэтак ужо строга. А пра які велізарны том Вы кажаце? Да свайго сораму, я ведаю толькі біяграфічны слоўнік "Сасланыя палякі ў Расейскай імперыі" ("Zeslancy polscy w Imperium Rosyjskim"). Але ж там ранейшы перыяд. Чуў таксама, што ў польскім Інстытуце гісторыі пад кіраўніцтвам п. В. Слівоўскай складаецца картатэка ўдзельнікаў Студзеньскага паўстання... І гэта ўсё. Паведаміце, калі ласка, дакладную назву згаданага Вамі выдання.

25.01.2013 19:19 janusz Witajcie,chcemy razem z wami świętować obchody 150 rocznicy Powstania Styczniowego.22 marca w Wilnie.A najpierw zapraszamy do nas 10 marca do Myszyńca na Kurpie. Janusz Marzewski, Stowarzyszenie Strzelców Kurpiowskich Dziękuje.

23.01.2013 19:27 Алексей Спасибо.
Только хотелось бы больше сканов "Мужыцкай прауды".
На сайте есть факсимиле всех семи номеров "Мужыцкай праўды". №№5 и 7 печатались повторно, однако вариативность там незначительная. Поэтому публикация в рамках проекта факсимильных копий вариантов одного и того же номера в ближайшее время не планируется. С разночтениями в этих номерах Вы при желании можете ознакомиться в издании: Каліноўскі К. За нашую вольнасць. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 1999.

11.01.2013 15:16 Дзяніс Проста выдатна,цяжка перадаць уражанні ад праведзеннай працы. Вялікі дзякуй. Ну да музыкі можна дадаць песню Cлава героям, якую выконвае Vinsent, ды "Мужыцкая праўда" гурта Dzieciuki http://vk.com/dzieciuki
вышым матэр'ялам будзем карыстацца ў сацыяльных сетках http://vk.com/club16411040, і канешне будзем спасылацца на ваш сайт, ды і вы не грэбуйце, завітайце да нас. Поспехаў вам. З Богам.
Вялікі дзякуй на добрым слове! І за згадку пра песьні. Трэба запытаць дазволу ў музыкаў. Калі на тое будзе іхняя згода -- песьні зьявяцца на "Аркушах". І Вам таксама посьпехаў. Абавязкова да Вас завітаю!

30.12.2012 20:23 Валеры Вялікая праца! Нарэсьце прагледзеў усё!!! Калі гэтыя(тыя)аглабельшчыкі не скарыстаюцца ёю -шэлег ім цана! (а той таго многа). Дзякуй!

20.12.2012 11:44 Маргарыта Вялiкi дзякуй аўтару за натхненне ў напiсаннi рэферату! На самай справе, такая асоба, як Кастусь Калiноўскi, павiнна быць ушанавана кнiгай... Калi гэтага нiхто не зробiць, тады за гэта мусiць брацца мне, але я пакуль што пачынаючы пiсьменнiк. :) Яшчэ раз вялiкi дзякуй Вам за такi цудоўны сайт!Мне нават прыйшлося змянiць свае погляды на асобу Калiноўскага. І Вам вялікі дзякуй за добрыя словы. Кніжка пра Каліноўскага сапраўды патрэбная. Раней, за савецкім часам, было некалькі выданняў. А ў гады беларускай незалежнасці -- толькі артыкулы. Але ходзяць чуткі, быццам бы ў Год Каліноўскага будзе выдадзеная кніжка. Дай Божа. Хаця б у серыі "Нашы славутыя землякі". З блізкімі святамі Вас!

04.03.2012 22:30 Алег Дзякуй вялікі за ваш цікавы сайт :) Надалі добрага настрою вашыя байкі, а дакументы накшталт "Мужыцкай праўды" буду выкарыстоўваць у рабоце. Як гэта мы з вамі н пазнаеміліся падчас вучобы на гістарычным факультэце?:) І Вам дзякуй на добрым слове! :-)

07.02.2012 19:27 Короткевич Вадим Уважаемый Дмитрий!
Есть такая информация:
Galicja w powstaniu styczniowym =: Galitsiia v vosstanii 1863 goda - autorstwa Stefan Kieniewicz, Krzysztof Wszeborowski, Ilia Solomonovich Miller - Galicia (Poland and Ukraine) - 1980 - Strona 284: «... przybyl Ksawery Korotkiewicz i przy- prowadzil z sob^ konia ...», Стефан Киневич и др., «Галиция в восстании 1863 г.», 1980, с. 284.
Это - Короткевич Ксаверий Аполлонович (1837 – 1900).
Дзякуй.
Даўнейшыя запісы