
Нашыя навіны
29.10.2023 - У рубрыцы Exegit Monumentum выкладзены ўрывак з паэмы А. Дудара "Шанхайскі шоўк".
23.03.2022 - У Музеі праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзены нумар газеты "Віленскі веснік" ад 12 сакавіка 1864 года з афіцыйным паведамленнем пра пакаранне смерцю Кастуся Каліноўскага.
15.03.2022 - Архіў праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўнены незвычайным дакументам – ненадрукаваным варыянтам шостага нумара "Мужыцкай праўды", выпадкова знойдзеным напрыканцы 1980-х гадоў у мурах віленскага Бернардзінскага касцёла.
2.03.2023 - У Бібліятэцы праекта "Кастусь Каліноўскі" цалкам перапрацаваная публікацыя эсэ Ул. Караткевіча "Кастусь Каліноўскі. Да стагоддзя пакарання смерцю". Часопісны варыянт заменены больш поўным аўтарскім тэкстам, вернута першапачатковая назва.
1.03.2023 - У рубрыцы Exegit Monumentum змешчаны верш В. Міхасёнка "Над плітой, дзе толькі дата 1863".
12.12.2022 - Архіў праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўнены Пасведчаннем аб заканчэнні Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, выдадзеным К. Каліноўскаму ў ліпені 1860 года, да абароны ім дысертацыі, неабходнай для атрымання дыплома.
15.11.2022 - У Архіве праекта "Кастусь Каліноўскі" з'явілася Пасведчанне аб шляхецтве, выдадзенае будучаму кіраўніку паўстанцаў у 1856 годзе.
11.10.2022 - У рубрыцы Exegit Monumentum даступны дыптых Г. Далідовіча "Юда для Каліноўскага".
1.10.2022 - У рубрыку Exegit Monumentum дададзены верш Я. Будовіч "***Паўстанцы пакінуць скрываўлены край...".
28.09.2022 - Раздзел Exegit Monumentum дапоўнены часопіснай рэпрадукцыяй карціны В. Волкава "Кастусь Каліноўскі", напісанай у 1923 годзе.
15.09.2022 - Раздзел Exegit Monumentum дапоўнены вершамі З. Захарэвіча "Віно перамогі", "***Багі вайны спрыяюць смелым..." і "З Сібіры".
8.09.2022 - У рубрыцы Exegit Monumentum выкладзены верш А. Каско "1862 год. Слова Каліноўскага".
18.08.2022 - У Музеі праекта "Кастусь Каліноўскі" запрацавала інтэрактыўная мапа "Помныя мясціны Кастуся Каліноўскага".
22.04.2022 - Фотагалерэя "Вільня" ў рубрыцы Музей дапоўненая выдатнымі здымкамі капліцы паўстанцаў на могілках Роса, зробленымі фатографам А. Шэлегавым адмыслова для "Сьвіслацкіх аркушаў".
14.01.2022 - У рубрыцы Exegit Monumentum дададзены верш А. Дэбіша "Кастусь Каліноўскі".
15.12.2021 - У рубрыцы Exegit Monumentum выкладзены лінарыт-экслібрыс з выявай Кастуся Каліноўскага, выкананы Ул. Басалыгам адмыслова для Ул. Караткевіча.
9.12.2021 - У Бібліятэцы праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзены артыкул доктара філасофіі Карлава ўніверсітэта Т. Грыба "Ў 70-я ўгодкі беларускага сацыялістычнага друку", апублікаваны ў 1933 г. у часопісе "Золак" (Вільня).
30.09.2021 - Рубрыка Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўненая цыклам габеленаў С. Свістуновіча "Жалоба маці", з партрэтамі шасці кіраўнікоў паўстання 1863 г. у Літве-Беларусі.
27.07.2021 - Трэці аркуш распрацаванага архітэктарам У. Барсуковым праекта аднаўлення якушоўскай сядзібы даступны для прагляду ў Музеі праекта "Кастусь Каліноўскі".
25.06.2021 - У Музеі выстаўленыя для азнаямлення два аркушы праекта аднаўлення сядзібы Каліноўскіх у Якушоўцы, распрацаванага ў канцы 1980-х гадоў гарадзенскім архітэктарам У. Барсуковым.
16.04.2021 - У рубрыцы Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі" даступны ўнікальны "Партрэт Кастуся Каліноўскага", намаляваны П. Сергіевічам і падараваны Ул. Караткевічам сябру-гісторыку Г. Кісялёву.
5.04.2021 - У Бібліятэцы праекта "Кастусь Каліноўскі" даступная электронная версія кнігі аўтарытэтнага беларускага гісторыка і літаратуразнаўцы Г. Кісялёва "На пераломе дзвюх эпох".
22.03.2021 - Рубрыка Exegit Monumentum дапоўненая новым вершам "1863".
4.03.2021 - У рубрыцы Exegit Monumentum даступная ўнікальная часопісная рэпрадукцыя страчанага першага варыянта карціны П. Сергіевіча "Кастусь Каліноўскі з паўстанцамі 1863 года".
22.01.2021 - Бібліятэка праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўненая гісторыка-біяграфічным нарысам беларускага навукоўца і медыка І. Цвікевіча "Кастусь Каліноўскі: к 60-ці годдзю яго смерці", апублікаваным у 1924 г. у часопісе "Полымя".
14.01.2021 - У рубрыцы Exegit Monumentum выстаўленая лічбавая рэпрадукцыя карціны С. Віцецкай "Кастусь Каліноўскі".
27.12.2020 - У межах праекта "Кастусь Каліноўскі" рубрыка "Спасылкі" дапоўненая лінкамі на некалькі каштоўных і цікавых выданняў.
23.12.2020 - Бібліятэка праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўнілася беларускім перакладам артыкула Я. Пазняка "Праваслаўныя святары ў студзеньскім паўстанні", апублікаваным у 1933 г. у газеце "Kurjer Wileński".
23.12.2020 - Бібліятэка праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўнілася беларускім перакладам артыкула Я. Пазняка "Праваслаўныя святары ў студзеньскім паўстанні", апублікаваным у 1933 г. у газеце "Kurjer Wileński".
17.12.2020 - У раздзеле Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі" электронныя выявы карцін П. Сергіевіча "Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года" і "Кастусь Каліноўскі і Валеры Ўрублеўскі робяць агляд паўстанцаў" замененыя выявамі значна лепшай якасці.
7.08.2020 - Бібліятэка праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўненая грунтоўным артыкулам аўтарытэтнага беларускага даследчыка Г. Кісялёва "Нацыянальная ідэя ў Каліноўскага".
22.05.2020 - У Бібліятэцы праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзены беларускі пераклад артыкула польскага гісторыка Г. Масціцкага "Апошні дыктатар Літвы ў 1863 г.", апублікаваны ў 1929 г. у газеце "Kurjer Warszawski".
22.03.2020 - У раздзеле Архіў праекта "Кастусь Каліноўскі" апублікаванае паведамленне выконваючага абавязкі віленскага каменданта аб выкананні смяротнага прысуду К. Каліноўскаму.
16.03.2020 - Бібліятэка праекта "Кастусь Каліноўскі" папоўнілася артыкулам В. Герасімчыка "Удзел праваслаўнага насельніцтва Беларусі ў паўстанні 1863–1864 гг.".
17.02.2020 - У Архіве праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзеная тлумачальная запіска, напісаная К. Каліноўскім пасля завяршэння следства.
20.01.2020 - У Бібліятэцы праекта "Кастусь Каліноўскі" змешчаны рукапіс неапублікаванага варыянта 6-га нумару "Мужыцыкай праўды". Публікацыя А. Смаленчука.
17.12.2019 - У раздзеле Архіў праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзены акт Віленскай Асобай следчай камісіі аб прызнанні арыштаваным К. Каліноўскім свайго сапраўднага імя.
13.12.2019 - У рубрыцы Публіцыстыка змешчаны артыкул "Буду шчаслівы памыліцца...", апублікаваны 9 лістапада ў газеце "Народная воля" з некаторымі скарачэннямі.
10.12.2019 - У рубрыцы Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі" цяпер цалкам даступнае напісанае ў 1940-1944 гг. Міхасём Клімковічам лібрэта оперы Дз. Лукаса "Кастусь Каліноўскі".
6.12.2019 - У Бібліятэцы праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзены змястоўны артыкул Г. Семенчука і С. Германа "Матэрыялы да радавода Вінцэнта Канстанціна Каліноўскага", дзе апублікавана звыш 50 метрычных запісаў аб хрышчэнні, шлюбе і смерці найбліжэйшых родзічаў К. Каліноўскага. Амаль усе метрыкі суправаджаюцца факсімільнымі выявамі.
21.11.2019 - У рубрыцы Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзеная арыя Кастуся з оперы Дз. Лукаса "Кастусь Каліноўскі" ў выкананні М. Дзянісава (з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў).
18.11.2019 - У раздзеле Архіў праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзены вырак ваенна-палявога суда над К. Каліноўскім.
7.11.2019 - У Музеі праекта "Кастусь Каліноўскі" выстаўленая ілюстрацыя "Крыж на Замкавай гары ў Вільні. Верагоднае месца пахавання К. Каліноўскага" з кнігі польскага гісторыка В. Кардовіча "Канстанцін Каліноўскі: польская рэвалюцыйная дэмакратыя ў Студзеньскім паўстанні ў Літве і Беларусі".
25.10.2019 - У Архіве праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзеная заява К. Каліноўскага Асобай Следчай камісіі з адмовай ад далейшай дачы паказанняў.
10.07.2019 - Бібліятэка праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўненая беларускай версіяй дакументальнага зборніка "1863 год на Меншчыне", укладзенага гісторыкамі-архівістамі Я. Віткоўскім, А. Яневічам і Л. Лехам, і выдадзенага Інстытутам беларускай культуры ў 1927 г. Пераклад з польскай, навуковая і праграмная апрацоўка З. Кузменкі.
5.02.2019 - У Бібліятэцы праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзены артыкул З. Кузменкі "Беларусь у 1863 годзе", напісаны з нагоды чарговай хвалі палемікі вакол падзеяў паўстання і гістарычнай постаці К. Каліноўскага.
12.06.2018 - У рубрыцы Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзены мастацка-дакументальны фільм В. Мазынскага "Каліноўскі. Апошнія дні", зняты на замову тэлеканала Белсат. Асаблівасць стужкі ў шчыльным перапляценні падзеяў 1863-64 гг. з праблемамі сучаснай Беларусі.
23.05.2018 - У Бібліятэцы праекта "Кастусь Каліноўскі" даступны артыкул Л. Карповіча "Студзеньскае вызвольнае паўстаньне ў філятэліі" з вялікай колькасцю ілюстрацыяў.
2.02.2018 - У дзень 180-годдзя ад нараджэння Кастуся Каліноўскага наш праект дапоўнены грунтоўным матэрыялам, прысвечаным ці не найлепшаму ўвасабленню вобраза беларускага паўстанца на айчыннай тэатральнай сцэне. Сёлета выдатнай віцебскай пастаноўцы В. Мазынскага спаўняецца роўна 40 гадоў. І ад сёння на старонках праекта "Кастусь Каліноўскі" акрамя п'есы Ул. Караткевіча, паводле якой і быў пастаўлены спектакль, даступная вялікая фотагалерэя С. Кохана, а таксама падборка музыкі С. Картэса, што гучала ў спектаклі, невялікі юбілейны артыкул і — у якасці асаблівага падарунка — поўная радыёверсія спектакля, запісаная Беларускім радыё ў 1979 г.
6.10.2017 - Фотагалерэя "Вільня" праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўненая свежымі здымкамі з Гары Гедзіміна – месца імавернага пахавання Кастуся Каліноўскага...
23.08.2017 - У Музеі праекта "Кастусь Каліноўскі" адкрылася фотагалерэя "Варшава", складзеная са здымкаў, зробленых на Паванзкоўскіх могілках. Там знайшлі астатні прытулак звязаныя з Кастусём Каліноўскім людзі...
19.06.2017 - У Бібліятэцы праекта "Кастусь Каліноўскі" з'явілася поўная версія артыкула Зміцера Кузменкі і Вольгі Сямашка "Ялоўская Хроніка", у якім цалкам апублікаваны тэкст "Хронікі" парафіяльнага касцёла ў мястэчку Ялоўка, дзе быў ахрышчаны Кастусь Каліноўскі.
22.03.2017 - У віртуальным Музеі праекта "Кастусь Каліноўскі" адкрытая фотагалерэя "Свіслач".
21.03.2017 - У рубрыцы Музей праекта "Кастусь Каліноўскі" адкрыты доступ да новай фотагалерэі "Якушоўка".
28.06.2016 - Фотагалерэя "Ялоўка" праекта "Кастусь Каліноўскі" дапрацаваная.
24.02.2016 - У рубрыцы Музей праекта "Кастусь Каліноўскі" даступная фотагалерэя "Ялоўка". Аўтар фотаздымкаў Воля Сямашка.
16.01.2016 - У Музеі праекта "Кастусь Каліноўскі" адкрылася фотагалерэя "Мастаўляны". Аўтар здымкаў Воля Сямашка.
1.08.2015 - У раздзеле Бібліятэка праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзены артыкул Камілы і Язэпа Янушкевічаў "Трэці" Кастусь Каліноўскі не пацвердзіўся" пра крыміналістычную экспертызу меркаванага фотаздымка К. Каліноўскага.
21.03.2015 - У рубрыцы Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі" надрукаваная паэма М. Машары "Сьмерць Кастуся Каліноўскага" 1934 г.
16.10.2014 - У рубрыцы Музей праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзены шэраг гравюраў з французскага часопіса "L'illustration, journal universel" 1863 г.: "Паўстанцкі сцяганосец", "Параненыя паўстанцы вярнуліся ў родную вёску", "Сяляне хаваюць каштоўныя рэчы свайго пана", "Вобыск у Літве", "Палац генерала Мураўёва ў Вільні".
6.06.2014 - Раздзел Бібліятэка праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўнены старонкамі з кнігі І. Будніка, прысвечанай падзеям 1863-64 гадоў на Гародзеншчыне. Публікацыя паводле газеты "Народная воля".
6.05.2014 - Музей праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўнены "класічным" фотаздымкам Кастуся Каліноўскага з чорным гальштукам са збораў музея "Аўшра" ў Шаўлях (Летува). Адметнасць здымка ў тым, што на ім пазначана фотамайстэрня, у якой ён зроблены: А. Банольдзі.
22.03.2014 - У Архіве праекта "Кастусь Каліноўскі" даступны ўрывак з успамінаў Л. Радзевіч "Жменька ўспамінаў з 1863 года", упершыню апублікаваны В. Шалькевічам у 1988 г.
10.03.2014 - У Бібліятэцы праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзены артыкул Я. Янушкевіча "Ня толькі ідэалы застаюцца пасьля герояў...", надрукаваны ў 1992 г. у газеце "Наша Ніва". У артыкуле апублікаваныя архіўныя дакументы пра лёс рэчаў, канфіскаваных у К. Каліноўскага пасля арышту.
27.02.2014 - Музей праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўнены дзвюма паштоўкамі: "175 гадоў з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага" і "150 год паўстаньню Кастуся Каліноўскага".
4.02.2014 - У рубрыцы Архіў праекта "Кастусь Каліноўскі" нанова перапрацаваная публікацыя запісаў метрыкі К. Каліноўскага. Цяпер дакументы апублікаваныя цалкам. Дададзеныя факсімільныя выявы.
11.01.2014 - У Бібліятэцы праекта "Кастусь Каліноўскі" апублікаваны артыкул В. Сямашкі "Апошні "каліновец": невядомыя факты з жыцьця".
23.12.2013 - У рубрыцы Архіў праекта "Кастусь Каліноўскі" змешчаная Дакладная запіска Ул. І. Назімаву з просьбай аб прыёме на службу.
6.12.2013 - У рубрыцы Музей праекта "Кастусь Каліноўскі" дададзеныя фотаздымкі з мястэчка Краснае, што на Маладзечаншчыне.
25.11.2013 - У рубрыцы Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзены верш Г. Станкевіча "Паплечнікам Каліноўскага".
5.11.2013 - У рубрыцы Публіцыстыка выкладзены артыкул "На святло" – водгук гледача на дакументальны фільм В. Мазынскага "Глыбоцкая змова".
20.09.2013 - Рубрыка Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўнілася яшчэ трыма лінарытамі М. Купавы: "Мужыцкая праўда". 1863 год", "Атака" і "У Сібір. 1864 год".
11.07.2013 - У рубрыцы Бібліятэка праекта "Кастусь Каліноўскі" змешчаны артыкул Дз. Матвейчыка "Паўстанне 1863–1864 гг.: крыніцы з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (агульны агляд)".
6.06.2013 - Рубрыка Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўнілася лінарытамі М. Купавы "Кастусь Каліноўскі. На пачатку" і "Партрэт Кастуся Каліноўскага".
21.05.2013 - У рубрыцы Архіў праекта "Кастусь Каліноўскі" змешчаныя Паказанні Сымона Каліноўскага Першай гародзенскай следчай камісіі з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне.
26.04.2013 - Сайт "Сьвіслацкія аркушы" пераязджае на новы адрас: arkushy.by.
У рубрыцы Музей праекта "Кастусь Каліноўскі" дададзены шэраг гравюраў з французскага часопіса "L'illustration, journal universel" 1863 г.
24.04.2013 - У рубрыцы Бібліятэка праекта "Кастусь Каліноўскі" дададзены артыкул Ул. Талочкі "Хто быў Констант Каліноўскі?" 1919 г.
22.03.2013 - Раздзел Бібліятэка праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўнены гістарычным нарысам І. Трызны (І. Цвікевіча) "Кастанцін Каліноўскі" 1922 г.
10.03.2013 - У рубрыцы Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі" даступная п'еса Е. Міровіча "Кастусь Каліноўскі" 1920-х гадоў.
25.02.2013 - У Музеі праекта "Кастусь Каліноўскі" з'явілася паштоўка "175 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага", выдадзеная Белпоштай.
15.02.2013 - У раздзеле Бібліятэка праекта "Кастусь Каліноўскі" апублікаваны навуковы артыкул С. Куль-Сяльверставай "Палітыка расійскіх улад па фармаванню новай культурнай прасторы пасля паўстання 1863 г.".
7.02.2013 - Рубрыка Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўненая вершамі С. Куль "Каліна" і "Пяці паўстанцам, павешаным каля вёскі Пяшчаны".
2.02.2013 - У Музеі праекта "Кастусь Каліноўскі" з'явілася некалькі адзінак паўстанцкай зброі.
23.01.2013 - У Музеі праекта "Кастусь Каліноўскі" выстаўленая інтэрактыўная мапа "Канстанцін Каліноўскі і паўстанне 1863–1864 гадоў", падрыхтаваная ўдзельнікамі ініцыятывы "Беларуская Нацыянальная Памяць".
18.01.2013 - Дапоўнены Музей праекта "Кастусь Каліноўскі". У залі "Memoria" выстаўленыя рэкламныя плакаты-афішы фільма Ул. Гардзіна, а таксама налепка-стыкер ФК "БАТЭ".
24.12.2012 - У раздзеле Бібліятэка праекта "Кастусь Каліноўскі" апублікаваны навуковы артыкул А. Смаленчука "Гарадзенскія «мяцежнікі»".
23.11.2012 - У рубрыцы Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі" змешчаная гравюра А. Ромера "Паўстанец 1863 года".
15.11.2012 - У рубрыцы Публіцыстыка апублікаваны артыкул "Лявон Вольскі. Саўка ды Грышка: вучэбны дапаможнік па гісторыі Беларусі найноўшага часу (2010-2012)".
26.10.2012 - У рубрыцы Музей праекта "Кастусь Каліноўскі" з'явіўся фотадакумент "Транспарт з параненымі паўстанцамі" са збораў польскай Нацыянальнай бібліятэкі.
12.10.2012 - У рубрыцы Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі" дададзены сапраўдны рарытэт: мастацкі фільм Ул. Гардзіна "Кастусь Каліноўскі", зняты ў 1927 г.
19.09.2012 - У рубрыцы "Музей" праекта "Кастусь Каліноўскі" даступная інтэрактыўная гульня-тэст "Што я ведаю пра Кастуся Каліноўскага?".
1.08.2012 - Сайт "Сьвіслацкія аркушы" запрацаваў у абноўленым выглядзе.
15.03.2012 - У раздзеле "Бібліятэка" праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзеная праца А. Станкевіча "Кастусь Каліноўскі, "Мужыцкая праўда" і ідэя незалежнасьці Беларусі" – першая грунтоўная праца, прысвечаная К. Каліноўскаму, у беларускай гістарыяграфіі.
24.02.2012 - У рубрыцы "Архіў" праекта "Кастусь Каліноўскі" апублікаванае Пісьмо ад Яські-гаспадара з-пад Вільні да мужыкоў зямлі польскай, а ў рубрыцы "Бібліятэка" – грунтоўны артыкул Г. Кісялёва "Здарэнне з Яськам-гаспадаром", цалкам прысвечаны гэтаму дакументу.
13.12.2011 - Вялікае папаўненне рубрыкі Exegit Monumentum праекта "Кастусь Каліноўскі". Апублікаваныя паэма беларускага паэта 1920-30 гг. А. Вольнага "Кастусь Каліноўскі", а таксама шэраг вершаў Д. Бічэль, С. Законнікава, П. Ламана, А. Чобата ды іншых.
9.06.2011 - Выйшаў у свет зборнік матэрыялаў навуковай канферэнцыі "Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі". Сярод яго аўтараў: Алесь Смалянчук, Сяргей Токць, Андрэй Кіштымаў, Аляксандр Радзюк, Ірына Нікуліна, Вольга Гарбачова, Андрэй Унучак, Юрась Бачышча, Ян Ежы Мілеўскі, Валянціна Яноўская, Аляксандр Ільін, Анатоль Трафімчык, Андрэй Вашкевіч ды іншыя. Мы радыя прапанаваць нашым наведнікам электронную версію гэтага зборніка ў Бібліятэцы праекта "Кастусь Каліноўскі".
17.03.2011 - Значнае папаўненне рубрыкі "Музей" праекта "Кастусь Каліноўскі". Цяпер тут даступныя выявы Залатой граматы сялянам Украіны, паўстанцкіх аблігацыяў 1863 г., а таксама карціны і малюнкі сучаснікаў.
28.02.2011 - У фотагалерэі рубрыкі "Музей" праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзены фотаздымак унутранага дворыка Дамініканскага кляштара.
26.02.2011 - Рубрыку "Вершы" дапоўнілі творы: "***Нас рабавалі, душылі і забаранялі..." і "***Жорстка цісне мароз...".
22.02.2011 - У раздзеле "Exegit Monumentum" праекта "Кастусь Каліноўскі" апублікаваная паэма А. Жамойціна "Кастусь Каліноўскі", а раздзел "Спасылкі" дапоўнены лінкам на электронную версію "Альбома памятак з 1863 г.".
3.02.2011 - У рубрыцы "Музей" праекта "Кастусь Каліноўскі" выкладзеныя фотавыявы гузіка з уніформы Свіслацкай гімназіі.
23.12.2010 - У рубрыцы "Вершы" дададзеная новая падборка: "***Прадзімаюць вятры...", "Я маўчу...", "Наведнікам Лініі Сталіна", "Апрычнікі", "***Што такое свабода?.." ды іншыя...
1.12.2010 - У рубрыцы "Постаці" раздзела "Кастусь Каліноўскі" дададзены партрэт З. Чаховіча.
27.10.2010 - У рубрыцы "Публіцыстыка" дададзены роздум "Вперед, Россия, або Чаму апошнім часам не "хварэецца" за расейскіх спартоўцаў"
1.06.2010 - У рубрыцы "Архіў" праекта "Кастусь Каліноўскі" апублікаваныя ўспаміны Фелікса Ражанскага. Пераклад з польскай Кузменкі Зміцера.
22.03.2010 - У рубрыцы "Архіў" праекта "Кастусь Каліноўскі" апублікаваныя Прыказ гародзенскага камісара і факсімільная выява Прыказа ад ронду польскага да народа зямлі літоўскай і беларускай.
12.01.2010 - У раздзеле "Exegit Monumentum" праекта "Кастусь Каліноўскі" апублікаваны верш Н. Гілевіча "Папярэджанне".
5.11.2009 - У рубрыцы "Архіў" праекта "Кастусь Каліноўскі" апублікаваныя шыфраваная тэлеграма жандарскага палкоўніка Лосева з указаннем месцажыхарства К. Каліноўскага ў Вільні і факсімільная выява Маніфеста паўстанцкага Часовага ўрада Літвы і Беларусі.
10.03.2009 - У рубрыцы "Постаці" раздзела "Кастусь Каліноўскі" дададзеныя партрэты М. Ямант і Р. Рагінскага.
17.12.2008 - У рубрыцы "Бібліятэка" праекта "Кастусь Каліноўскі" дададзена беларуская версія кнігі Rok 1863. Wyroki śmierci, выдадзенай у Вільні ў 1923 г. пад рэдакцыяй Вацлава Студніцкага. Пераклад з польскай Кузменкі Зміцера.
3.06.2008 - У рубрыцы "Exegit Monumentum" праекта "Кастусь Каліноўскі" дададзена спасылка на гістарычны раман А. Наварыча "Літоўскі воўк", адноўлена нармалёвая праца электроннай паштовай скрынкі сайта, парушаная ў канцы красавіка.
15.05.2008 - У рубрыцы "Exegit Monumentum" праекта "Кастусь Каліноўскі" дададзеныя спасылкі на аповесць С. Яновіча "Сярэбраны яздок", а таксама на апавяданні Ул. Арлова "Пяць мужчын у леснічоўцы" і "Рандэву на манеўрах".
17.01.2008 - У межах праекта "Кастусь Каліноўскі" створана рубрыка "Музей". З адкрыццём гэтай рубрыкі завяршаецца структурная будова сайта. Далейшае развіццё праекта прадугледжвае пашырэнне і дапаўненне створаных рубрык і раздзелаў.
20.12.2007 - У рубрыцы "Спасылкі" праекта "Кастусь Каліноўскі" дададзеныя лінкі на лічбавую версію чатырохтамовае "Гісторыі паўстання польскага народа" А. Гілера.
5.12.2007 - У межах праекта "Кастусь Каліноўскі" створана рубрыка "Спасылкі", дзе плануецца збіраць URL-лінкі на электронныя версіі кніг і іншыя цікавыя матэрыялы аб К. Каліноўскім і паўстанні 1863 г., змешчаныя на іншых сайтах.
20.09.2007 - У рубрыцы "Exegit Monumentum" праекта "Кастусь Каліноўскі" дададзены верш А. Сыса "Вільня, 1864 г." і песня А. Мельнікава на гэты верш.
27.08.2007 - Рубрыка "Архіў" праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўнена за кошт дакументаў, атрыманых з Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Санкт-Пецярбурга. З'явіліся Даведка аб залічэнні Каліноўскага ў лік студэнтаў і ягонае Прашэнне аб аказанні грашовай дапамогі. Таксама дапрацаваныя публікацыі Прашэння аб допуску да ўступных іспытаў і Копіі дыплома.
29.06.2007 - У рубрыцы "Exegit Monumentum" праекта "Кастусь Каліноўскі" апублікаваныя вершы Наталлі Арсенневай, Міколы Ермаловіча, Алеся Жамойціна, Васіля Жуковіча, Валерыя Маракова, Алеся Разанава, Івана Рубіна, Максіма Танка і Алеся Чобата.
8.05.2007 - Рубрыка "Бібліятэка" праекта "Кастусь Каліноўскі" дапоўнена артыкулам М. Яновіча, прысвечаным Уладзіславу Малахоўскаму.
27.04.2007 - У рубрыцы "Постаці" раздзелу "Кастусь Каліноўскі" з'явілася кароткая біяграфія Г. Дмахоўскага й дапоўненыя старонкі, прысвечаныя М. Ямант і Ўл. Малахоўскаму.
10.04.2007 - У рубрыцы "Exegit Monumentum" раздзелу "Кастусь Каліноўскі" цяпер даступныя выявы плакатаў Ул. Крукоўскага, а ў рубрыцы "Бібліятэка" – артыкулы М. Багадзяжа "Жыццё Дмахоўскага" й В. Шукеловіча "Марыя і Канстанцін".
4.04.2007 - Рэсурс "Сьвіслацкія аркушы – Кастусь Каліноўскі" стаў прызёрам Пятага беларускага конкурсу кантэнт-праектаў.
23.03.2007 - Рубрыка "Exegit Monumentum" раздзелу "Кастусь Каліноўскі" дапоўнена выявамі асобных твораў мастакоў і скульптараў: І. Гараўскага, М. Э. Андрыёлі, М. Філіповіча, П. Сергіевіча, З. Азгура, Л. Гумілеўскага, Ф. Янушкевіча, Л. Дударэнкі, Я Куліка, В. Шаранговіча й В. Маркаўца.
18.03.2007 - У раздзеле "Кастусь Каліноўскі" заснаваная рубрыка "Бібліятэка". Пакуль што тут даступныя праца савецкага гісторыка А. Смірнова "Кастусь Каліноўскі" і некалькі артыкулаў – В. Ластоўскага, Ул. Караткевіча й А. Мальдзіса. Акрамя таго крыху зменены дызайн стартавай старонкі рэсурсу, а для жадаючых паставіць на ўласным сайце графічную спасылку на праект "Сьвіслацкія аркушы – Кастусь Каліноўскі" распрацаваны ягоны банэр.
22.02.2007 - У рубрыцы "Exegit Monumentum" раздзелу "Кастусь Каліноўскі" апублікавана лібрэта балета "Кастусь Каліноўскі" Ул. Караткевіча, а публікацыя ягонай жа п'есы "Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручасць" дапоўнена аўтарскімі заўвагамі для акцёраў.
9.02.2007 - Рубрыка "Exegit Monumentum" раздзелу "Кастусь Каліноўскі" дапоўнена паэтычнымі творамі Рыгора Барадуліна, Петруся Броўкі, Генадзя Бураўкіна, Алеся Дудара, Васіля Жуковіча, Янкі Золака, Уладзіміра Караткевіча, Ніны Мацяш, Міколы Мятліцкага, Алеся Пісьмянкова, Таццяны Сівец, Максіма Танка і Кастуся Цвіркі.
18.12.2006 - У рубрыцы "Exegit Monumentum" раздзелу "Кастусь Каліноўскі" цяпер даступныя паэма А. Куляшова "Хамуціус" і п'еса Ул. Караткевіча "Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручасць".
28.11.2006 - Для ўсіх тых, хто жадае прыняць удзел у пашырэнні і ўдасканаленні раздзелу "Кастусь Каліноўскі" апублікаваная "Праграма развіцця сайта". Апошнюю версію "Праграмы" ў zip-архіве ў любы час можна скапіяваць з нашае web-старонкі.
31.10.2006 - У рубрыцы "Exegit Monumentum" раздзелу "Кастусь Каліноўскі" апублікаваная "Паўстанцкая песня 1863 г.", з альбома "Беларускія песні й маршы. Лірыка змагання" мужчынскага хору "Унія". Палепшана якасць гуказапісу песні С. Сокалава-Воюша "Апошні бой Валера Ўрублеўскага".
27.10.2006 - У раздзеле "Кастусь Каліноўскі" у рубрыцы "Архіў" выкладзены факсіміле 3-й часткі "Пісьмаў з-пад шыбеніцы", атрыманыя з Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве. Уведзена мажлівасць наўпроставага галасавання за рэсурс на партале "Гісторыя.BY".
16.03.2006 - У раздзеле "Кастусь Каліноўскі" істотна дапрацаваная рубрыка "Архіў". Апублікаваны 10 дакументаў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гародні. З'явіўся геаграфічны паказальнік...
22.12.2004 - У раздзеле "Кастусь Каліноўскі" ў рубрыцы "Архіў", выкладзена Прашэнне Каліноўскага на імя выконваючага абавязкі рэктара Пецярбургскага універсітэта Э. Х. Ленца аб допуску да ўступных экзаменаў.
18.11.2004 - У раздзеле "Кастусь Каліноўскі" ў рубрыцы "Архіў", выкладзены наступныя дакументы: царскі "Указ аб сялянах Паўночна-Заходняга краю"; "Аб'ява насельніцтву Літвы і Беларусі" й "Всеподданнейший отчет". М. М. Мураўёва, а таксама ўспаміны расейскага чыноўніка ў Вільні А. М. Масалова пра апошнія моманты жыцця Кастуся Каліноўскага.
22.10.2004 - У раздзеле "Кастусь Каліноўскі" створана рубрыка "Exegit monumentum", дзе пакуль што прадстаўлена толькі прысвечаная паўстанню 1863-1864 гг. творчасць Ул. Караткевіча й С. Сокалава-Воюша. Таксама дапрацавана навігацыя па сайту, крыху зменена стартавая старонка. З'явілася магчымасць падпіскі на абнаўленні рэсурса.
12.03.2004 - Раздзел "Кастусь Каліноўскі" дапоўнены кароткімі біяграфіямі М. Андрыёлі й З. Мінейкі. Тамсама дапрацаваная старонка, прысвечаная А. Банольдзі.
17.02.2004 - Створана старонка "Нашыя навіны", якая распавядае пра абнаўленні сайта і яго гісторыю. У раздзеле "Кастусь Каліноўскі" змешчана англа- і рускамоўнае Summary. Праз старонку "Постаці" спрошчаны доступ да кароткіх біяграфічных звестак пра ўдзельнікаў падзеяў 1863-64 гг.
21.11.2003 - Стандартная Гасцёўня ад Narod.ru запрацавала па-беларуску.
24.10.2003 - Каля 2-х гадзінаў ночы пасля шматмесячнай падрыхтоўчай працы ў сеціве разгарнуліся "Сьвіслацкія аркушы". Асобным раздзелам на сайце вылучаны рэсурс, прысвечаны К. Каліноўскаму й паўстанню 1863-1864 гг.