
Вершы
***
Жорстка цісне мароз.
На адлігу няма і спадзеву.
Завірухі мятуць,
Замятаюць жывыя сляды.
Адубела зямля.
Акалелі ўчарнелыя дрэвы.
І крапчэе мароз,
Хоць, здаецца, няма ўжо куды.
Аняменне наўкол.
Ружавеюць і стынуць аблокі.
Слепіць вочы паныла
Снягоў пахавальная бель.
Ды пад саванам белым
Струменяць жыццёвыя сокі.
І ня ў змозе зіма
Іх замкнуць назаўжды ў цытадэль.
Ашалелы мароз
Множыць лёд на няўрымслівых рэках.
Замалёўвае вокны па хатах
Злюцелая стынь.
Быццам можна схаваць
За малюнкам сапраўдныя рэчы,
Быццам можна скаваць
Кайданамі нястрымную плынь.
Не схаваць. Не скаваць.
І зіме не ўладарыць бясконца.
Прыйдзе час, капяжы
Нечакана зямлю скалануць.
Азавецца вясна.
Гляне сонца і ў наша ваконца.
І з бурлівай вадой
Ледзяныя аковы сплывуць.
***
Нас рабавалі, душылі і забаранялі,
Нас вынішчала свая і прыблудная гнюсь.
Ды з-пад сялянскай страхі мы ізноў паўставалі.
Покуль трымалася вёска — жыла Беларусь.
Покуль спрадвечныя песні над нівай луналі,
Покуль па-нашаму кпілі з дзяўчат хлапчукі,
Мог нарадзіцца над Вязынкай Янка Купала,
Мог напісаць Багдановіч святыя радкі.
Зараз на вёсцы — ні спеваў, ні скокаў, ні мовы.
Дух беларускі туляецца ў хатах пустых.
За сорак год амаль зроблена ўсё паспяхова
Тое, што так і не здолелі школа і штых.
"Роднае слова", — пісала паэтаў нямала.
"Матчына мова", — працягваюць сёння пісаць.
Быццам не бачаць, што мова бабулінай стала.
І барані яе, Божа, прабабчынай стаць...
Нехта мне кіне папрок: "Колькі можна пра мову.
Гэта нямодна. Чытач да такога прывык"...
Быццам бы можа быць модным адчайнае слова,
Вырваны з сэрца ў пустэчу аглухлую крык.
Апакаліпсіс
— У цяперашняй моладзі толькі любошчы наўвеце. —
Ля пад'езда бабулькі гамоняць усё пра адно, —
Да чаго дакаціліся! Сорам! Бардак! Канец свету!..
"Апакаліпсіс блізкі!" — галосіць чарговы прагноз.
Мабыць, колькі стагоддзяў жывем мы пад небам высокім,
Роўна столькі й чакаем на свой немінучы сыход.
Апранаемся ў белае за самазванцам-прарокам
І кладземся ў дамоўку, змайстрачаную самахоць.
Потым гора-прарока таўчэм у каршэнь апантана,
Каб назаўтра захоплена слухаць яшчэ аднаго.
І няўцям нам дагэтуль, што прыйдзе канец нечакана
І адтуль, скуль ніколі ніхто не чакацьме яго.
Як надарыцца ён — анікому не будзе палёгкі.
Чалавецтва памрэ, калі, звыкла змятаючы пыл,
Абыякава пройдзе каля растаптаных пялёсткаў,
Абсмяянай слязы і зламаных, знявечаных крыл.
***
Беларускі сцяг — гэта палітыка.
І Пагоня — таксама палітыка.
Нават родная мова — палітыка!
Проста быць патрыётам — палітыка!
Дзе ж магчымы яшчэ гэткі здзек?
Ля якіх так заведзена рэк? —
Я хацеў бы спытаць аналітыкаў,
Каментатараў-недарэк.
***
Ціха крочыць вясна
Міма нашых штодзённых размоваў,
Атрасаючы з нас
Сум і стому сваёй даланёй.
Абмываюць дажджы
Напамінкі аб сцюжах зімовых,
Ды пяшчотнае сонейка
Лашчыць зямлю цеплынёй.
І красуе жыццё,
Так, што часам вачэй не адвесці.
Цэлы свет
Пасля змрочных завейных хаўтур уваскрэс.
І прыбраліся яблыні ў белае,
Быццам нявесты,
І да іх заляцаецца
Хмельна-няўрымслівы бэз.
Падаўжаецца род.
Набіраецца сілы малеча.
Са шпакоўні цікаўна
Высоўвае нос шпачаня.
Можа, толькі зязюля
Ў самоце па волі злой нечай,
Бы няўдаліца-маці,
Гукае сваіх птушанят.
А шпакі завіхаюцца:
Радасна цэлымі днямі
Носяць дзеткам спажыву,
Нястомна вартуюць кубло.
І ўжо блізкі той дзень,
Калі разам з малымі шпачкамі
Пад нябёсамі ўзнімецца
Сэрца маё на крыло.
***
Тут
дваццаць гадоў таму
Мы з братам
яшчэ хлапчукамі
Гулялі
ў начную вайну,
Узброеныя
ліхтарамі.
Я
з печы яго цікаваў
У цемені
вечаровай:
"Папаў я ў цябе!"
"Не папаў!"
А ў грубцы
патрэсквалі дровы.
Гады
праміналі, як дні.
Мы рэдка сюды
прыязджалі.
Бабулінай хаты
агні
Без нас незаўважна
згасалі.
Калі
час дае напавер,
Ён спраўна
налічыць працэнты —
Мы мусім
расстацца цяпер
І з хатай старой,
і з маленствам.
Крануся бярвення
рукой,
І сціснецца сэрца
шчымліва.
Бывай, хата нашая.
Стой.
Дай Божа табе
быць шчаслівай!
***
Катынь. Ад слова: кат.
Хатынь. Ад слова: хата...
У ачмурэнні брат
Пісаў данос на брата.
На бацьку "стукаў" сын
Праклятаю парою,
А потым нейкі чын
Рабіў з яго героя.
Выкошвалі свінцом
Людзей у лесе ніцым,
Выпальвалі жыўцом
Свае і чужаніцы.
Грымелі паязды
З рабамі паўжывымі...
Трыццатыя гады.
Гады саракавыя.
Калі мне кажуць пра
Метро і днепрагэсы
Я згадваю штораз
Пра Споведзь паэтэсы.
Даволі гучных слоў.
Ад лозунгаў аскома.
За праўду і любоў
Я памалюся ўдома.
(*) "Споведзь" — аўтабіяграфічны твор беларускай паэткі Ларысы Геніюш.
***
Душы ў вырай даўно
Адышлі, адляцелі,
А жалобны не скончаны
Й сёння абрад...
Без вайны па зямлі
Раскіданыя целы
Нежывыя
Атручаных стронцыем хат.
Напачатку
Здранцвелі астылыя печы.
Жыццядайных цяпельцаў
Ужо не раздзьмуць.
А з узніклай раптоўна
Ў грудзях халадэчай
Нашы хаты таксама
Нядоўга жывуць.
Нежывая ануча
На мёртвым загнеце.
У куце адпакутаваў
Цацачны прас.
Смерцю дыхае нават
Абрывак газеты,
На якой тут спыніўся
Няўрымслівы час.
Пыл і друз.
І нікуды ужо не спазніцца.
Аж закладвае вушы,
Звініць цішыня.
Вецер вокнаў цалуе
Пустыя вачніцы
У журбоце, якую
Нічым не суняць.
Пустазелле кранае
Счарнелыя ліштвы.
Згуба крочыць наўкола
Па ўласных слядах.
І здзічэлыя яблыні
Ўзносяць малітву
Аб сядзібах, аб хатах,
Аб гаспадарах.
***
Прадзімаюць вятры
На глухім палявым раздарожжы.
Разбрыліся шляхі
Пры збуцвелым драўляным крыжы:
Толькі нейкі адзін
Спыніць бег на жаданым парозе,
І дакладна ўсе тры
Прывядуць да астатняй мяжы.
Проста ўперад ляцець
Без разваг па слядах па даўнейшых?
Можна голаў згубіць там
Аднойчы сярод цемнаты.
Небяспечна ісці
Напрасткі па шляху карацейшым,
І назад не павернеш,
Бо спалены ззаду масты.
Можна збочыць налева,
Па сцежцы пайсці камяністай.
Па той сцежцы цяжкой,
Што ўздымаецца ўгору ўвесь час.
Збіць абутак дашчэнту
І ногі свае. І спазніцца.
І зваліцца, заўчасна
Спаліўшы агонь у вачах.
Можна ўправа падацца
Па зручнай, бяспечнай дарозе.
Там, дзе чуецца гоман
Шматлікіх людскіх галасоў...
Толькі ў тлуме сустрэч
І расстанняў, падчас нецвярозых,
Вельмі лёгка забыцца,
Куды і навошта ты йшоў.
Дзе ж адзіны той шлях,
Дзе дарога, якая не зманіць?
Як разблытаць клубок
І сцяжынак вузлы развязаць?
Ды на ростанях крыж
Безуважна маўчыць у тумане.
І нябёсы яшчэ не прыдумалі,
Што адказаць.
Мабыць, шляху няма,
Каб для ўсіх быў аднолькава шчасны.
Кожны з нас выбірае
Дарогу па ўласнай хадзе —
У жыцці ўсе яны
Спыняць бег на мяжы на астатняй,
Ды вось толькі адна
На жаданы парог прывядзе.
Свіслацкія аркушы
Ад масточка, што ў чэрвеньскім парку тым,
Дзе пачула душа свой прысуд,
Паплылі ўніз па Свіслачы аркушы
Паўз смугу гарадскую і бруд.
Неслухмянай рукою спісаныя,
Здрукаваныя шчыльным радком
Паплылі ў далячынь неспазнаную,
На спатканне з суворым жыццём.
Ці пашчасціць ім раніцай волкаю
Шлях знайсці да пачуццяў людскіх?
Ці размоклыя літары толькі і
Прачытаюць — рачныя пяскі?
Хай варожыць рака, паміж хвалямі
Сціпла тоячы мудрасць сваю, —
Кожны аркуш мой, сэрцам ухвалены,
Вечнай плыні на суд аддаю.
***
Не, мая Беларусь — не Расея:
Тут і сонца па-іншаму грэе,
Тут па-іншаму песня пяецца,
Тут каханне іначай завецца,
Тут інакш гаспадарыць умеюць.
Не, мая Беларусь — не Расея:
Кожным ранкам, калі развіднее,
Паўстаюць тут на варце руіны —
Старадаўніх часоў успаміны,
Сведкі слаўных і сумных падзеяў.
Так, мая Беларусь — не Расея:
Хоць і побач нас Творца пасеяў,
Мы адрозна мяркуем і судзім,
Беларусы — не рускія людзі,
Белы сцяг наш крывёй палымнее.
Так, мая Беларусь — не Расея.
Не жывіце дарэмнай надзеі:
Мы — не зломкі або недарэкі,
Каб загінуць без нейчай апекі.
Супакойцеся, вы, "дабрадзеі",
Бо мая Беларусь — не Расея.
***
Яны хочуць, каб мы занядужалі,
Ў чорнай скрусе аселі на брук,
Упусціўшы агеньчык прастуджаны
Са стамлёных знявераных рук.
Каб ляцелі з паверхаў зацемненых,
Каб тапіліся ў шклянцы з віном...
А яны — нетаропка і ўпэўнена
Ператвораць у стайню наш дом.
І таму, па сатрапавым звычаі,
Б'юць па кожнай чуллівай душы.
Адымаюць мажлівасць вучыцца і
Адбіраюць магчымасць вучыць.
Яны хочуць, каб мы апусціліся
Незваротна на самае дно.
Толькі ўпартыя мы, Божай міласцю,
Гэткай радасці ім не дамо.
Будзьма жыць ім на злосць і пра светлую
Нашу справу настойліва дбаць,
Як і ў цемрані непрыветнае
Точыць камень жывая вада.
Здароўе і немач
Высокае неба і нізкая столь.
Яскравае сонца і цьмяная лямпа.
Магутнае цела і жудасны боль.
Святочны крышталь і аптэчныя "склянкі".
Чатыры бакі і чатыры сцяны.
Утульны фатэль і апрыкрае ложа.
Начныя гулянні і рваныя сны.
"Я Богам клянуся!" і "Выратуй, Божа!"
Я маўчу...
Я адчайна маўчу,
Сцяўшы зубы падчас ад бяссілля.
Знервавана маўчу,
Хоць тут варта было б галасіць —
Белай птушцы жывой
Падразаюць свабоднае крылле,
Каб з яе, заняволенай,
Чучала потым зрабіць.
І гучыць увушшу:
"Усё роўна не жыць ёй на свеце,
Падрыхтуйма таму
Дасканалы ў музей экспанат.
Каб пабачыць маглі
Праз стагоддзе дарослыя й дзеці,
Што за птушка спявала
Калісьці пад стрэхамі хат".
І, падрэзаўшы крылы,
Саджаюць у клетку за краты,
Каб, крый Бог, не ўцякла
Нейкім цудам насустрач вятрам.
На абураны люд
Паглядаюць, нібы на вар'ятаў:
"Ім абы пакрычаць.
Белай птушкі шкада дзівакам!
Не ўратуюць яе.
Дый навошта яе выратоўваць —
Птушак шмат у прыродзе:
Ад сокала да салаўя..."
А ў мяне на шматкі
Часам сэрца парвацца гатова:
Тая птушка ў бядзе —
Гэта ж родная мова мая.
***
Пойдзем, сядзем на лавачцы той,
На гары пад пахілай бярозай.
Перамовімся ціха з табой
І маўчацьмем, аддаўшыся крозам.
Сёння ноччу аслеплы ліхтар
Не расплюшчыць жаўтлявае вока.
Будуць зоры мігцець паміж хмар,
Клікаць нас за сабою далёка.
Ды не рушым мы за небакрай,
У халодны абшар невядомы.
Можа, там, на нябёсах, і рай,
Толькі стуль не вярнуцца дадому.
Там без крылаў нікуды, а мы —
Не анёлы і нават не птушкі:
Тут, пад дрэвамі, нашы дамы,
Тут, унізе, дарог нашых стужкі.
Мы — зямныя. Няхай уначы
Клічуць зоркі Вялікага Воза...
Пойдзем, сядзем з табой, памаўчым.
Аб жыцці пад пахілай бярозай.
***
Я б хацеў, каб было гэта сном.
Нечакана, калюча-нясцерпна
Сівер цёплым бязвоблачным днём
Працінае наіўнае сэрца.
І сціскаецца з болем яно,
Ад раптоўнага холаду стыне...
Дзе ты бачыў адкрытасць, даўно
Перашэпты вяліся за спінай.
Там, дзе ты спадзяваўся заўжды
На сяброўства сапраўднага шчырасць,
Пазнаюцца акторства сляды
І ўдаваная добразычлівасць.
Перагортваю фотаальбом.
Аддаляюцца родныя твары...
Я б хацеў, каб было тое сном,
Паслязаўтра забытым кашмарам.
Наведнікам Лініі Сталіна
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКУС было расстраляна каля 100 чалавек. Амаль усе — прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Сярод расстраляных было 22 пісьменніка...
А крыху раней, жнівеньскім днём, на турэмным двары было спалена некалькі дзясяткаў тысяч канфіскаваных рукапісаў. Колькі тады было забіта
геніяў і знішчана шэдэўраў — вядома
аднаму Богу...
Дваццаць два. У адну толькі ноч.
Мо, і сёння жалезныя краты
Помняць рэзка-загадныя "Кроч!"
І халодныя позіркі катаў.
Дваццаць два. У падвал. На расстрэл.
Ад жуды аж мурашкі па скуры.
Раз за разам даносіўся стрэл
У патыліцу літаратуры.
А ў гнятлівым турэмным двары,
Адпаведна з прысудам суворым,
Інквізітары новай пары
Пасылалі на вогнішча творы.
Кажуць, рукапісы не гараць...
Толькі словы прыгожыя гэта.
Бо гараць яны ў зыркіх кастрах,
Там, дзе кат вынішчае паэтаў.
І ўзнімаліся з дымам шматкі
На вачах ачарсцвелых забойцаў.
Нажывую палілі радкі —
Забівалі пісьменнікаў двойчы.
І ні помнікаў ім, ні крыжоў.
І ніяк не ўцячы ад задухі,
Ад тугі ненапісаных слоў
У прастрэленых кулямі душах.
Апрычнікі
Пэўна ўжо, такі закон прыроды,
Змацаваны тысячамі ран:
Знойдуцца апрычнікі заўсёды,
Як на троне з'явіцца тыран.
Непрыкметна ціхія дагэтуль,
Невукі, дапяўшы да пасад,
Выканаюць з радасцю за гэта
Нават самы жудасны загад.
Будуць шчыраваць і без загада,
Каб сваю адданасць паказаць.
Выгрызаць прыдуманую здраду,
Іншадумства чыста вымятаць.
Будуць услаўляць тырана гучна,
Называць празрыстай каламуць…
А калі настане момант зручны —
Першымі ж тырана прададуць.
І напішуць успаміны потым,
Як нягоднік, кат і цемрашал
Ледзьве не штодзённа іх, гаротных,
Да нядобрых справаў прымушаў…
Так і дажывуць беспакарана,
Ціха скончаць лік гадам сваім.
Знікнуць. Да наступнага тырана.
Каб ізноў з'явіцца разам з ім.
(*) Паводле гістарычных звестак, у апрычнікаў Івана Жахлівага да сядла былі прымацаваныя сабачыя галовы і мётлы, каб "выгрызать измену и выметать крамолу".
***
Шлях лёг каляінаю сваёй.
Задуменны лес глядзіцца ў шыбы...
Зноў вітае шчырай цеплынёй
Родная, бабуліна сядзіба.
Хата. Двор. Гарод. Ва ўсе часы
Колькі яны ўбачылі й пачулі.
Помняць, пэўна, ўнукаў галасы,
Ціхія аповеды бабулі.
Помняць, як гулялі мы ў футбол,
Як глядзелі той футбол з дзядулем
Да паўночы. І крычалі: "Гол!",
Хоць у хаце ўсе даўно паснулі.
Вось, здаецца, выбегу ў гарод
Ранкам, нацягнуўшы спехам шорты...
Толькі мне — даўно не дзевяць год,
І бабулі ўжо — не шэсцьдзесят чацвёрты.
І ўжо больш за дзесяць год прайшло,
Як дзядуля адляцеў у вырай...
Не павернеш тое, што было,
Толькі след застаўся ў сэрцах шчырых.
Час няўмольна крочыць за акном,
Недасяжны лічбам цыферблата.
І малю я, каб даўжэй цяплом
Сустракала нас старая хата.
***
Што такое свабода? —
Я пытаўся ў самога сябе. —
Дзе мяжуе яна
Са свавольствамі і беззаконнем?
І чаму за яе
Ў безнадзейнай, падчас, барацьбе
Столькі светлых людзей
Ахвяруюць сабой да сягоння?
Колькі гінула іх
Цягам доўгіх стагоддзяў не ў час
У каменных мяшках,
Пасярод эшафотаў крывавых.
Каб краіну дзядоў
Не здратоўваў чужынскі абцас,
Каб нашчадкаў ніхто
Не змушаў да ганебнае справы.
І не трэба казаць,
Што свабода міфічна амаль
І прыводзіць адно
Да распуснасці і вакханалій.
Бо заўсёды стаіць
На ахове свабоды мараль.
Бо свабоды няма,
Не бывае яе без маралі.
Яны поруч заўжды,
Пры любой дзён зямных варажбе,
Асвятляюць шляхі
З самых змрочных гісторыі нетраў...
Што такое свабода? —
Я спытаўся ў самога сябе. —
Гэта права душы
Дыхаць чыстым і вольным паветрам.
Балада пра княжацкі меч
Паміж дзікіх лясоў, між паселішчаў рэдкіх,
Гледзячыся ў жывое люстэрка ракі,
Дзіўны горад стаяў, прыгажун старасвецкі,
Шмат стагоддзяў таму, у сівыя вякі.
Пільнавалі той горад высокія вежы,
Сцены моцныя, роў глыбачэзны з вадой.
Ды й ці мог ён не быць непрыступнаю цвержай,
Стольны горад, не раз гартаваны вайной?
Жыў тут князь найвялікшымі справамі слаўны
(Мала ведаюць хронікі гэткіх князёў) —
Справядлівы суддзя, мудры дойлід дзяржаўны,
Грозны вой у часы вырашальных баёў.
Ой, як шмат іх было пасля бацькавай смерці:
Не чакалі суседзі, што князь малады
Будзе здатны задаць заваёўнікам перцу,
І нахлынулі валам крывавай вады.
Спусташалі ўсё ўшчэнт на шляху сваім прагным,
Узнімалі над дзецьмі малымі мячы,
Ды ад кары суровай праз пушчы і багны
Не змаглі аніводнага разу ўцячы.
Пераймала варожыя орды Пагоня,
Грозна неслася, стому адрынуўшы прэч,
І наперадзе, сціснуты ў мужнай далоні,
Бліскаў страшнай маланкаю княжацкі меч.
Рассякаючы латы, нібы шкарлупінне,
Неўтаймоўны клінок у паветры свісцеў —
Завадатар няўмольны жахлівай гасціны
Для натоўпаў няпрошаных хцівых гасцей.
Не маглі ад яго ўратаваць анікога
Ні шчыты, ні найлепшая ў свеце браня:
Той, хто падаў жывым пасля ўдару цяжкога, —
На зямлі паміраў ад чужога каня...
Паспытаўшы мяча, ацішэлі суседзі.
Сціхлі бойкі, і люд часта мог назіраць,
Як да князя паслы з падарункамі едуць
З тых краёў, дзе так прагнулі перш ваяваць.
Князь пасольствы з павагай прымаў, як належыць,
Падарункі ў адказ сыпаў шчодрай рукой.
Цішыня панавала тым часам на межах —
Княжы меч вартаваў нетрывалы спакой.
Чуткі йшлі, бы той меч Перуном адкаваны
(Так нярэдка ўзнікаюць паданняў званы).
А між тым на зямлі рубцаваліся раны
Пасля страшнага ліха чарговай вайны.
Гандлявалі купцы размаітым таварам,
Працавалі сяляне на хлеб свой цяжкі,
І краіна ізноў да жыцця паўставала:
Ад хацінак вясковых да сцен гарадскіх.
Багацела зямля, і народ з ёй адразу
Багацеў. І нібыта ўсё добра было...
Толькі вось з кожным днём, ды рабілася князю
Ўсё цяжэй і цяжэй узнімацца ў сядло.
Валадар вельмі часта хадзіў спахмурнелы,
Бо стамлёнае сэрца трывога гняла:
Покуль край бараніў — маладосць праляцела,
Покуль край адбудоўваў — і старасць прыйшла.
Беспрытульная смерць яму дыхала ў спіну,
А спакой ўсё не мог у душу увайсці:
На каго распачатыя справы пакінуць?
Спадкаемцам законным каго абвясціць?
Тры асілкі-сыны ўжо насілі бароды,
Тры сыны, тры наступнікі быццам, ды вось
Не было паміж імі братэрскае згоды —
Толькі чорная зайздрасць, таемная злосць.
Ведаў князь, што яны аніякай жалобы
Пасля смерці ягонай не будуць насіць,
Што адразу пачнуць жорсткі бой міжусобны,
Будуць крэўнымі целамі гаці гаціць.
Прадчуваючы братазабойчыя сечы,
Прадчуваў ён і тое, што спадчынны меч
У нягоднай руцэ будзе жыцці нявечыць
Не чужынцам, галовы сцінаючы з плеч.
Што бязвіннай крывёй перапоўняцца рэкі,
Што запляміцца ганьбай шляхетны клінок...
І паўторыць Гісторыя зноў чалавеку
Неаднойчы паўтораны колісь урок.
Праляталі сядміцы над горадам стольным,
І аднойчы ўначы між пакутлівых сноў
Князь пайшоў да дзядоў, развітаўшыся з болем,
Да вялікае радасці ўласных сыноў.
Не дарэмна баяўся ўладар састарэлы:
Галашэнні яшчэ не аціхлі па ім,
Як ліхая пятля варажнечы сшалелай
Зноў адкрыта навісла над краем сівым.
Вербаваліся воі ў шматлікія раці,
І замежныя браліся войскі ў хаўрус.
Паўставаў зноў са зброяю брат супраць брата,
І набрыньваў крывёю зімовы абрус.
А чужынцы ахвотна падмогу давалі:
Сёння — грошы адным, заўтра — войскі другім,
І з таемнай усмешкай цярпліва чакалі
Перамогі сваёй у змаганні чужым.
Што ж, чакаць ім нядоўга зусім давялося:
Загібела краіна ў бязглуздай вайне —
З горкім дымам пайшло дабрабыту калоссе,
Застагналі руіны ў трывожным паўсне.
І калі надышла зноў з-за межаў навала,
Не хапіла людзей, каб зямлю бараніць.
Так магутнае княства здабычаю стала
Найбольш моцнай і ўдалай з суседніх сталіц.
Там марудзіць не думалі і абвясцілі
Новы край зваяваны спрадвечна сваім.
А каб сталася так сапраўды, папалілі
Тут усё, што магло б нагадаць аб былым.
Трох братоў неразумных згнаілі ў няволі,
Перарваўшы на іх даўні княжацкі род...
Толькі помніў упарта пра ўласную долю
Парадзелы, але моцны духам народ.
Ні свае хіжакі, ні чужыя прыблуды
Не змаглі дзіўны княжацкі меч адшукаць,
І ішла пагалоска між простага люду,
Што зноў з'явіцца ён у сумленных руках.
Бы, схаваў яго князь незадоўга да скону
У таемнай мясціне пад стромай гарой,
І не ўдасца адкрыць гэты скарб анікому,
Адшукае яго толькі мужны герой —
Той, хто, чысты душой — не падмане, не здрадзіць;
Моцны целам — адзін пераможа траіх...
Той, хто сам не загразне ва ўнутранай звадзе
І згуртуе людзей — маладых і старых.
Ён узніме паўстанне. І зноў асляпляльна
Перуновым агнём жахне княжацкі меч —
Супраць той навальніцы святой, ачышчальнай
Застанецца бяссільнаю злая карцеч —
І чужынцы бясслаўна пакінуць краіну,
І пазбавіцца воля цяжкіх кайданоў...
Пераходзіла вера ад бацькі да сына,
Ад магіл да калысак у плыні часоў.
У стагоддзях знікалі і людзі, і здані,
Але вера жыла. І ў сягонняшнім дні
Можа, недзе жывуць у адвечным паданні —
Меч звычайны і шчырае сэрца ў агні.
***
Макет будынка на тэлеэкране
Пад лепшы ў Беларусі кнігазбор:
Хто колькі можа, дайце, грамадзяне,
Каб ні адзін не згінуў рэдкі твор.
Якая найвыдатная ідэя!
Мы ж гэтым забіваем двух зайцоў:
І кніжная скарбонка не збяднее,
А скарбніца дзяржавы й пагатоў.
Я гэта пачынанне, адным словам,
Падтрымліваю поўнасцю, але ж
Чаму было б не скінуцца, панове,
Такім жа самым чынам на манеж?
***
Адвучыўшыся думаць у п'яным дурмане,
Пракаветную страціўшы цягу да кніг,
Ачмурэлыя людзі ў шалёным канкане
Чуць не хочуць набату з радзімых званіц.
Гукі сотняў фанфар глушаць пошумы хлеба,
Паказушнае ззянне наўкол, а між тым
Усё меней дзяцей бачаць нашае неба,
І ўсё меншае нас на абшары зямным.
Прадаецца сумленне за грош заляжалы,
Прапіваецца гонар апошні, ды так,
Што ў краіне званы ўсе набатнымі сталі
І трывожна гудуць, даючы страшны знак.
Іх не чуе ніхто ў мітусні шматгалосай,
І мацнее набат, і званы ўжо вакол
Не трывожна гудуць, а адчайна галосяць,
Не шкадуючы моцы сваіх языкоў.
Вось сарваўся адзін і застыў без надзеі,
Вось другі замаўчаў да дня суднага звон,
Трэці сціх, а набат аніяк не цішэе,
Толькі болей пранізлівым робіцца ён.
Але некалі ўсё ж на застрашлівай ноце
Анямее апошняя з нашых званіц.
Што мы зможам тады, у глухой адзіноце,
Пад пагардлівы здзеклівы смех чужаніц?
Калі ласка, даруй...
Калі ласка, даруй, у цябе я прашу прабачэння.
Можа, нечым пакрыўдзіў калісь — на мяне не крыўдуй:
Не хацеў я ніколі прынесці табе засмучэнне,
А калі ўсё ж прынёс незнарок — калі ласка, даруй.
Можа, дрэннае нешта зрабіў у паганым настроі,
Можа, рэзкае слова сказаў… Зразумець паспрабуй:
Так нялёгка сягоння застацца спакойным душою.
Зразумей, калі ласка, мяне і, як зможаш, даруй.
Пратон і Электрон
Фізіка-хімічная байкаПасварыўся Пратон з Электронам,
Электрон на Пратона крычаў:
"Хто прыдумаў такія законы:
ты сядзіш, як апошні гультай,
я ж адзіны кручуся, лятаю,
аніколі спакою не знаю,
вечна ў руху па замкнутым крузе,
ты ж адно толькі знаеш — хітруеш,
як мяне пад сябе падабраць!"
Тут Пратон адгукнуўся з Ядра:
"Во, дзівак, яму цяжка круціцца!
Ды не можаш ты проста спыніцца,
бо калі твая хуткасць міне,
ты адразу ўпадзеш на мяне.
Вось дык праца! Ляцець без дарогі,
без турбот, намаганняў, трывогі.
А скажы, галава ты дурная,
хто ж цябе на арбіце трымае?
Каб не я, дык запомні адно,
ты ляцеў бы ў бясконцасць даўно.
І наогул, калі хочаш ведаць…"
Так сварыліся доўга суседзі,
так адзін аднаго абражалі,
зневажалі, з гразёю мяшалі,
захацелі затым раздзяліцца,
каб бясконцыя звады спыніць…
Тут Малекула мовіла ціха:
"Вы, глядзіце, мяне не парвіце,
калі будзеце Атам дзяліць."
Маёй першай настаўніцы
Ліліі Міхайлаўне
***
Я помню аддалена дзень вераснёвы,
Нязвыклыя словы ў цішы —
Мой першы урок беларускае мовы
І… пеўніка на кірмашы.
Навюткі падручнік. Настаўніцы голас.
І тут жа з глыбіняў душы
Ізноў паўстае — не Купала, не Колас —
А... пеўнік той на кірмашы.
Такая вось дзіўная смешная згадка —
Ўсё ж помніцца мне праз гады,
Як з гожых малюнкаў складалася казка
На першым Занятку, тады.
Пасля… Новы час быў і новая школа.
І памяць усё больш маўчыць.
Але застаюцца — настаўніцы голас
І пеўнік мой на кірмашы.
Як волі, паветра глыну,
Ды стане не светла, а горка.
Паўсюль даўкі пах палыну
І ў небе — распятая зорка.
С. Законнікаў
***
Вось ужо шаснаццаць год атрутных
Як, падзяку справіўшы бядзе,
Смерць з крывой усмешкаю на вуснах
Касавіцу страшную вядзе.
Змрочная звычайная пастава
З востраю касой ідзе праз дым.
Толькі саван — чорны, і выява
Знака жоўта-чорнага на ім.
На касе злавесна ззяе стронцый,
У паветры палыновы пах.
На зямлі пад беларускім сонцам
Робіцца чарговы страшны ўзмах.
Ш-шах… І паляглі. Але не кветкі,
Не трава, а людзі паляглі.
Дзецюкі. Нявесты. Дзеці. Дзеткі!..
Так і не пажыўшы на Зямлі.
Ш-шах… Ізноў у рад ляглі ахвяры…
Побач шмат жывых, але у іх
Проста абыякавыя твары,
І няма ім спраў да бед чужых.
І няма ім справаў да радзімы:
У галовах шмоткі й каўбаса.
Схамянуцца ж толькі, як над імі
Свісне палыновая каса.
Дык няўжо патрэбна зведаць гора,
Каб усё да рэшты зразумець?
З вёскі ў вёску, з горада у горад
Ціха крочыць атамная смерць.
***
Размах. Удар. Мур здрыгануўся слаба.
Размах. Удар. Мур застагнаў ад ран…
Чыгунная бязлітасная баба
Руйнуе старажытны Божы храм.
Не першы дзень ужо яна шчыруе,
Не першы дзень па-варварску дзяўбе
Святыя сцены, спадчыну старую,
Што не умее бараніць сябе.
Сцяны няма ўжо, вежы пад нагамі:
Працягваецца страшны чорны здзек,
Храм стогне… А што той, за рычагамі,
Маленькі непрыкметны чалавек?
А ён — нічога. Сэрца не кранае
Асуджанай святыні прыгажосць:
"Высокае начальства лепей знае!"
Адзіны мур скалечаны згадае,
Што і яно на свеце толькі госць.
Эвалюцыя манкурцтва,
або Чатыры размовы з прамежкамі ў гады
— Адцурайся краіны сваёй,
Кінь, пасмейся з яе, а за гэта,
Як не хочаш аплаты зямлёй,
Я цябе ўзнагароджу манетай…
Ну навошта, падумай ты, ёй
Існаваць, а тым больш быць свабоднай?
Адцурайся краіны сваёй!
— Добра, мой дабрадзею, я згодны.
____________
— Адцурайся народа свайго,
Кінь уласнае слова на здзекі,
Растапчы яго ў брудзе нагой,
Каб такой мову бачылі дзеці.
Што народ твой — натоўп усяго,
Чым табе той натоўп неабходны?
Адцурайся народа свайго!
— Добра, мой дабрадзею, я згодны.
____________
— Адцурайся бацькоў ты сваіх:
Бацька ўмёр, маці — вось-вось сканае,
Дык нашто табе помніць пра іх,
Калі памяць не корміць такая?
Нат нікчэмных не дасць медзякоў
Крыж на сумнай магіле халодны.
Адцурайся уласных бацькоў!
— Добра, мой дабрадзею, я згодны.
____________
— Адцурайся самога сабе —
Не бывае асобай бязродны —
Пазабудзься, што ты — чалавек,
Што і ты быў калісьці свабодны.
Стань рабом, хоць душой быў мастак,
Стань бяздумным, рабом бездакорным!
А ў адказ — безуважнае "Так"
І ківок галавою пакорны…
***
Ходзяць нашы людзі
Ў цэрквы і касцёлы,
Моляцца нібыта
Шчыра ўсёй сям'ёй.
Толькі вельмі многіх
Божыя анёлы
Так і не наўчылі
Мудрасці сваёй.
"Ісціна за намі!" —
"Наша вера лепей!" —
Застарэлым звадам
Не відаць канца.
А нянавісць розум
Чалавечы слепіць,
І няма адзінства
У імя Айца.
Розныя каноны,
Розныя святыя,
Хоць усе мы верым
У Хрыста… Чаму? —
Штось не падзялілі
Рым і Візантыя —
Ўладу ці даніну —
Шмат вякоў таму.
Самі варажнечу
Выдумалі людзі;
Бы не разумеюць,
Што усё — дарма:
Бог адзін на свеце,
Бог усіх нас любіць,
Як яму маліцца —
Розніцы няма.
***
Прытуліліся хаты адна да адной ля касцёла,
Тут усё, як на вёсцы звычайнай, — гароды, двары.
Толькі побач з высокай гары пазіраюць наўкола,
Нам у вочы сурова глядзяць векавыя муры.
Не чуваць тут даўно ані грознага воклічу варты,
Ані крокаў па гулкіх прыступках у тоўшчы сцяны —
Толькі вецер часамі закруціць з руінамі жарты
І, не ўчуўшы адказу, засвішча ў прагале скразным.
Векавыя муры. Векавечныя нашы руіны.
Як вас многа ляжыць па маёй шматпакутнай зямлі…
Недзе побач з крыніцы цурчыць паўз вякі ручаіна,
Можа, гэта з яе ваяры-абаронцы пілі?
Можа, тая крыніца й зямля пад мурамі святая
Помняць кожную кроплю варожай і нашай крыві,
А людзей, пра якіх мы сягоння легенды складаем,
Можа, бачаць яны і цяпер прад сабой, як жывых.
Навагрудак сівы. Паўзабытая наша сталіца,
Зноў стаяць прад вачыма апошнія сцены твае.
Дабруіць паўз вякі да нашчадкаў, напэўна, крыніца,
Толькі што яны змогуць убачыць навокал яе…
Хто такое сказаў?..
Хто такое сказаў, што народ мы, нібыта, нягеглы,
Што дзяржавы сваёй нам ніколі не дадзена мець?..
Дакраніся рукой да аббітай стагоддзямі цэглы,
І яна дапаможа табе праўду ўсю зразумець.
Гэта мы — узвялі над Дзвіною святую Сафію,
Неслі нашы асветнікі мудрасць бязмежную кніг —
Хіба парабак здатны на ўзнёслыя справы такія,
Хіба можа такое адсталы народ учыніць?
Хіба можа народ, калі ён і бязвольны, і кволы,
У гадзіну ліхую узняцца і даць па зубах
Незлічонай ардзе ваяўнічых татара-манголаў,
Што пагрозай сваёй на паўсвету наводзілі жах?
Пагартай нашы кнігі старыя. Услухайся ў словы,
Што пісаліся кімсці ў дрыготкім мігценні свячы…
Хто прыдумаў такі, быццам, бедная нашая мова?
Хто такое сказаў, што яна непрыгожа гучыць?..
Праверка едзе!
БайкаЧасы ідуць, а, што ні гавары,
нічога не мяняецца амаль што:
трасуцца ўсе мясцовыя цары
перад прыездам грознага начальства.
______________
Апоўдні лес нібыта ашалеў,
у нетрах пушчы мітусня і вэрхал:
навіна, быццам гром, — прыедзе Леў
з вышэйшай імператарскай праверкай.
Адразу да палаца караля
Сарока паляцела з весткай гэтай,
каб ён — крый Бог — пра той візіт пасля
з якойсці не даведаўся газеты.
"Ай, божа мой! — імгненна сон зляцеў
(Міхайла Тлусты спаў пасля сняданку), —
Праверка?! Едзе імператар Леў?!
Лепш бы ў мяне патрапіла маланка,
чым чуць такую вестку нечакана!
Бо ўсе гады, што я пракіраваў,
адно й рабіў — падаткі спаганяў
малінай, мёдам і надзвычай танна
бярлог трохпавярховы збудаваў.
Цяпер жа вось адказвай на пытанні:
"Чаму?", "Адкуль?", "А за якія сродкі?",
і абвяргай паганыя ўсе плёткі.
Дарэчы, як іх будзе абвяргаць,
калі там — праўда? О, мой лёс нялёгкі.
О, неба! Як жа гэта захаваць
і галаву з сабою, і пасаду?.."
Каб тытул каралеўскі ўратаваць,
Міхайлам Тлустым проста на нарадзе
звярам былі аддадзены загады.
Каму — пісаць вітальную прамову,
каму — старанна ў пушчы прыбіраць
ад ранішняй зары да вечаровай,
каму — карэнні ў сцежках выдзіраць,
бо што, як ЁН — о, Божа, барані —
зачэпіцца за тыя карані.
Загадчыку мясцовага музея
быў ад імя тутэйшае улад
аддадзены наогул спецзагад:
па ўсіх мясцінах, у якіх паспее
пабыць сам Імператар, каля дрэў
расставіць камяні. І каб на іх
быў надпіс выбіты — адзін на ўсіх:
"Тут пабываў Яго Вялікасць Леў",
але галоўная, як вызначана, мэта,
каб Леў абавязкова ўбачыў гэта…
Задобрыць і ўлагодзіць — вось сакрэт.
Праверка перастане быць праверкай,
калі ўчыніць гулянку і банкет,
заміж таго, каб корпацца ў паперках, —
пакіньма львоў баяцца па-дурному:
лагодны леў — не страшны ён нікому!
Dum spiro, spero
Dum spiro,
spero —
Пакуль жыву,
спадзяюся.
Пакуль жыву —
веру
У лепшы лёс
Беларусі.
Пакуль жыву —
веру:
Не вечныя
ў нас пакуты,
Dum spiro,
spero
На лепшы лёс
Беларусі.
***
Не шукайце дасканаласці ў мяне:
Рыфмы ўдалай, бездакорнай формы —
Не да іх маё натхненне мкне,
Не ахоўнік я класічных нормаў.
Мне не трэба — лезці на Парнас,
Славу здабываць уласным вершам:
Як магу, хачу адно сказаць
Аб усім, што набалела ў сэрцы.
***
Няма праблем? Такога не бавае!
Мы ж жыць не можам без праблем сваіх:
Калі ж ад бедаў Бог абараняе,
Дык мы адразу выдумляем іх.
***
Як ні шукай, аніяк
Праўды не знодзеш ні ў кога.
Ў кожнага праўда — свая,
Ісціна — толькі у Бога.
***
Праспявайце мне, дрэвы, задуменную вашую песню,
Абудзіце ў збалелай душы зноў надзеі агмень.
Дайце сілы, каб жыць, як дае ўсёй зямлі напрадвесні
Сілы гэтай бязмежнае сонечны цёплы прамень.
Як хацелася б мне, каб народ наш сабой ганарыўся,
Каб спявалі мы горда гімн нашай радзімай зямлі.
А калі б хтось сказаў: "Аджылі вы свой век, беларусы!",
Дык таго чалавека каб проста на смех узнялі.
Як хацелася б мне за краіну сваю не баяцца,
Не баяцца, што знікне народ мой з Зямлі назаўжды…
Як хацелася б жыць, проста жыць і жыццём захапляцца,
Светлым вершам узнёслым апяваць маладыя гады.
Ды няма мне спакою, і, напэўна, ніколі не будзе.
Дайце сілы мне, дрэвы. Чароды свабодныя хмар,
Моцным ветрам вільготным асвяжыце спатнелыя грудзі,
Навальнічнай вадою амыйце запылены твар.
Творцам, бязвінна асуджаным на забыццё
***
Стол. Пляма жоўтага святла.
Цень безуважны на старых шпалерах.
Сядзіць паэт самотны ля стала,
Схіліўшыся над чыстаю паперай.
Папера, некранутая, маўчыць,
Аловак на стале ляжыць спакойна,
А чалавек глядзіць удалячынь,
У чорнае акно свайго пакоя.
Халодны, слотны вечар за акном:
Даўно прайшла вясна, мінула лета,
Пад думкі невясёлыя паэта
Спявае вецер рэквіем за шклом…
Час паступова адабраў надзею,
Апошнія гады — суцэльны боль:
Вісіць ярлык каменнем — "ненадзейны",
І большасць вершаў бачаць толькі стол.
Вядома, мог за звонкую манету
Стаць творцам панегірыкаў і од,
Але як быць прыслужнікам-паэтам,
Калі ў пакутах гіне твой народ.
Вось і пісаў. Крычаў душой і сэрцам,
Нарэшце проста апяваў сваё,
Пісаў… Але хто бачыў тыя вершы,
Асуджаныя з ім на забыццё?
Амаль ніхто. Тады навошта гэта,
Нашто пісаць? Каму? Дзеля чаго?!
Народ не чуе "шкоднага" паэта,
Змарнелага ў няпоўных трыццаць год.
Такі ўжо лёс, нічога тут не зробіш,
Знясільваецца цела з кожным днём:
Ашчэрылася страшная хвароба,
Выпальвае жыццё, нібы агнём.
Няма ратунку. Лекі не памогуць,
Ды і жыццё навошта без надзей.
Магчыма й лепш, што жыць ужо нямнога,
Апошнім можа стацца кожны дзень.
Пісаць хутчэй, мо, заўтра не паспееш.
Хутчэй пісаць? Нашто? Дзеля чаго?..
Ізноў тупік: навошта зерне сеяць,
Калі ніхто не будзе жаць яго.
Як цяжка без надзеі, без спакою…
А што, калі… А раптам моцны верш
З магутнай сілай вырвецца на волю
З маўклівага магільніка папер,
І загучыць той верш на поўны голас,
І адгукнецца люд яму ў адказ…
Надзея жывіць зноў слабую волю,
І да алоўка цягнецца рука,
Але звісае ўжо бездапаможна.
Імчыцца лёс да прорвы напрасткі.
Пісаць, пісаць, бо заўтра будзе позна…
Апошні верш, апошнія радкі…
Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?..
М.Багдановіч
***
Так здаралася ў час неспакойны,
Так бывала, часамі, штогод
Абвяшчаў князь вялікі Пагоню —
Абарончы ваенны паход
Хуткіх коней сядлалі мужчыны,
Бралі грозную зброю сваю,
І ляцелі, імчалі дружыны
Бараніць ад нашэсця зямлю.
Наўздагон, напярэймы навале,
Ўсім адлегласцям наперакор
Воі несліся, помста імчала,
Немінучы каціўся адпор.
А калі справядліваю карай
Даганялі ваякаў чужых —
Камянелі дружыннікаў твары,
І выналіся з похваў мячы.
Зноў наперадзе лютая сеча…
Засталіся адны камяні.
Абарона. Гісторыя. Вечнасць. —
Збройны вершнік на белым кані.
***
Вялікія паэты, што калісьці
Пайшлі з Зямлі ў спакойны, іншы свет,
Тут сэрцамі сваімі засталіся,
Пакуль жыве іх творчы запавет.
Іх душы адляцелі на нябёсы,
А сэрцы — засталіся на Зямлі,
Каб жыць адным, адзіным з ёю лёсам,
Каб будучыя таленты цвілі.
Над нашай Беларуссю ў вечным небе,
Над Вязынкай, над Мінскам між аблок
Ідзе з навукай да людзей Прарок,
Плыве кудысь самотны Страцім-лебедзь.
Яны жывуць, для іх спыніўся час,
Кранаюць зноў і зноў людскія сэрцы
Свабодныя паэты. Тыя вершы,
Дзе словы палымяныя гучаць.
Каб іх пачуць, патрэбна толькі слухаць.
Яны паўсюль. Плывуць ва ўсе бакі.
Заўжды з людзьмі: і ў радасці, і ў скрусе
Шэдэўраў пранікнёныя радкі.
Паэты. Як заўчасна іх не стала,
Як мала на Зямлі жылі яны…
Паэты. Багдановіч і Купала.
Глядзяць на нас з далёкай вышыні.
***
Адзінокі ліхтар свеціць зыркім святлом
Сярод цемры глухой, непрыветнай.
Свеціць ярка нібыта, але за акном
Тая ж ноч, той жа змрок беспрасветны.
Толькі пляма святла навакол ліхтара,
А далей — хоць ты выкалі вочы.
Што ён зробіць — наўкол ліхтары не гараць,
Што ён можа, адзін, супраць ночы?
Цемра душыць, яна паглынае святло,
Абступіўшы яго шчыльным колам.
Але свеціць ліхтар цёмным сілам на злосць,
Адзінокі маяк, хай і кволы.
***
Перагарні старонку, дружа мой,
Не, не шукай, малюнкаў тут не знойдзеш.
У падарожжа дзіўнае з табой
Па казках сёння ўвечары мы пойдзем.
Ты паглядзіш на сілу варажбы,
Убачыш небывалыя дзівосы
І вечную, як неба, барацьбу
Жыцця і Смерці, Дабрыні і Злосці.
Вядзьмаркі будуць зелле гатаваць,
Чытаць свае страшэнныя заклёны —
Магутнай чорнай сілай рыхтаваць
Героям здраду, пасткі і праклёны.
Любыя сродкі кінуць злыдні ў бой.
Дарма. Не дапаможа ім нічога.
Як ні круці, убачым мы з табой,
А за дабром заўсёды перамога.
Магчыма, знойдзеш ты сабе сяброў
Сярод вясёлых казачных герояў,
Сумленных, простых, шчырых жыхароў
Чароўнае зямлі, краіны мрояў.
Пакуль ты будзеш памятаць пра іх,
Яны з табой заўсёды будуць разам…
Ну, што, пачнём? "Калісьці удваіх
Жылі-былі Пашана і Абраза…"
Здраднікам
Напэўна, так паўсюдна на зямлі:
У змрочныя часіны заняпаду
Вылазіць, прыхаваная калісь,
Замаскаваная надзейна ў душах здрада.
Як проста: адцураўся — і жыві,
Зняважыў мову — проста малайчына…
Ды колькі можна, чуеце, вы?! Віць
Вяроўку скону для сваёй краіны?
Я не хачу, не буду пагражаць
Вам нейкай карай: хай вас судзіць Памяць.
Адно скажу: як будзе вам ляжаць
У той зямлі, што вы прадалі самі?
***
Людзі чыняць дабрыню і здзек;
У грудзях і сэрцы, і каменні.
Так, зусім не кожны чалавек
Варты несці гэтае найменне.
Каб быць годным гэтага імя,
Чалавекам быць, а не лічыцца,
Мала ўзнагароды атрымаць,
І не дастаткова шмат вучыцца.
Мала проста скарыстоўваць мозг,
Розумам здзіўляць, мастацтвам вечным.
Чалавек — не той, хто мае моц,
А каму ўласціва чалавечнасць.
***
Я навечна з табою, зямля,
Наша родная маці-калыска;
Шчасце, гонар, пакута мая,
Прыгажуня з самотным абліччам.
Назаўсёды ты ў сэрцы маім
З простай веліччу, годным спакоем,
Захапляюся духам тваім,
Прыгажосцю тваёй васільковай.
Васільковая, сціплая ты
Гэтак мілая нашаму воку,
Быццам сонца прамень залаты
Паміж восеньскіх нудных аблокаў.
О, крыніца натхнення майго,
Невычэрпная творчасці сіла,
Край сівых старажытных багоў —
Перуна, Белабога, Ярылы, —
Ты натхненне маё, не камусь,
А табе мае лепшыя песні,
Я навечна з табой, Беларусь,
Беларусь, ты са мною навечна!
***
Зваяваны горад на каленях,
Абаронцы знішчаны даўно.
Сціх пажар, раструшчана каменне.
У варожых келіхах — віно.
У мінулым доўгая аблога
І апошняй сечы кроў і пот…
Ворагі святкуюць перамогу:
Скораны яшчэ адзін народ.
Скораны. І ля разбітай брамы
Некалькі чужынскіх ваяроў
Паляць кнігі, вынішчаюць памяць,
Скарбы храмаў і манастыроў.
Нішчыцца пергамент і папера,
Вогнішча шалее на вятры.
Полымя з`ядае ненажэрна
Думкі чалавечыя ў кастры.
Глупства, што напісанае — вечна,
Што яно, насуперак бядзе,
Застаецца на Зямлі навечна,
Быццам хвалі вольныя ў вадзе.
Змрок занадта лёгка Кнігі крые;
Чорныя, нямеюць аркушы,
Хутка — смерць. І толькі ветру крылле
Мёртвы попел будзе варушыць.
***
Раптам штуршок, і ў цішы
Некалькі доўгіх імгненняў
Чую трымценне душы,
Апанаванай натхненнем.
Ліры зайгралі наўсцяж,
Сэрца раскрылася насцеж,
Думкі ляцяць і ляцяць…
Творчасць мяжуе са шчасцем.
Робяцца цэлым шматкі,
Ручка бяжыць па паперцы…
Літары. Словы. Радкі.
Так нараджаюцца вершы.
Драбіны ў неба
БайкаАднойчы ў пушчы, можа, Налiбоцкай,
цi Белавежскай, цi яшчэ якой,
звяры пра рай даведалiся Боскi,
дзе ўсе знаходзяць шчасце i спакой.
Пранеслася маланкай пагалоска,
адразу лес завыў, загуў, зароў.
Ваўку раптоўна нават стала млосна:
"У, колькi там авечак i кароў!"
Лiса курэй у райскiх вёсках лiчыць,
дзiк рохкае пра горы жалудоў…
Лясная каралеўская вялiкасць —
Мiхайла Тлусты — валадар лясоў,
намеснiк Льва на Поўначы абшарах
таксама волю даў уласным марам:
"Нябесны лес — то зарасцi малiны
салодкай, спелай — жменямi бяры.
I безлiч борцей, сховiшчаў пчалiных,
на кожным дрэве сама менш — па тры.
I борцi нiзка, мёду ў iх нямала.
Нямала. Ха! Не тое слова. Смех.
I пчолы там зусiм не маюць джалаў,
бо джалiць блiжнiх — самы страшны грэх.
А зараз, як належыць тое каралю,
я вырашаю й грамату даю.
У райскiм лесе маем мы патрэбу,
таму загад лясному цесляру,
Бабру: зрабiцi лесвiцу да неба
за ноч. Iначай галаву здзяру!"
За каралеўскае мацней не знойдзеш слова,
i ранiцай усё было гатова.
Даўжэзныя драўляныя драбiны
прыставiлi да гонкае хваiны.
Адзiн канец быў закапаны ў глебу,
другi — уторкнуты у пахмурнае неба.
"Я каюся! — прароў манарх лясны. —
Даруй мне, Бог, усе грахi, якiя
я нарабiў у тэрмiн свой зямны,
як i грахi, што ў райскiя вякi я
яшчэ зраблю. Я загадзя прашу,
бо i на небе многа награшу".
Прароў. Палез. За iм палезла свiта,
караскаючыся вышэй, вышэй,
адзiн другога пхаючы сярдзiта,
каб да нябёс дабрацца найхутчэй,
каб захапiць найлепшыя мясцiны,
дзе б елася i спалася мякчэй.
Але дапялi толькi палавiны,
i раптам, нечакана для звяроў,
не вытрымалi цяжару драбiны
i разам з "пасажырамi" сваiмi
абрынулiся да зямных яроў.
______________
Так, колькi раз, чытач, нi слухай месу,
куты нi аздабляй усе святымi,
на неба нельга анiяк залезцi,
на неба толькi ўзнесцiся магчыма.
Роднай мове
Нашая мова, пявучая мова,
Голас народа знямелы амаль,
Нашая годнасць i прашчураў слова,
Наша ахвяра, наш смутак i жаль.
Ты — наша песня i вечная ода
Богу, якi нам цябе падарыў —
Заваяваная разам з народам,
Страцiла лепшых сыноў без пары.
Ты — наша сэрца, крынiца жывая,
Сiмвал жыцця ў сутарэннях турмы…
Цiха канае крынiца святая,
Спынiцца сэрца, загiнем i мы.
Нашая казка, легенда сiвая,
Велiчы сведка i мужных баёў,
Родная мова, пакуль ты жывая,
Будзе жыць й люд беларускiх краёў.
***
Гандлюе нават творчасцю наш свет,
Як i усiм, што iснуе наогул.
Вось выклаў на латок гандляр-паэт
Шаблонныя элегiю, санет,
Паэму, эпiтафiю i оду.
А побач — зацiкаўлены народ,
Купляе панегiрыкi "магнацтва",
Скульптуры, сшыткi не праданых нот —
Аб`яўлены на продаж новы лот,
I з малатка пускаецца мастацтва.
О, Божа, аб адным цябе малю:
Не дай зламацца Творчасцi, дай волю
Не прадаваць нябесны дар гнiллю:
Лепш закапаць свой талент у зямлю,
Чым запрадаць у рабскую няволю.
***
Гавораць часам так, што проста тлумна,
I каб жа толькi злыя языкi.
Прывыклi людзi нашыя бяздумна
Ляпiць на чалавека ярлыкi.
Хто б ты нi быў — мужчына цi жанчына,
Рабочы, музыкант цi журналiст —
Калi ты патрыёт сваёй краiны,
Адразу ты i нацыяналiст.
Незразумела, дзiка i абсурдна:
Як можна толькi атаясамляць
Высокае з нiкчэмным i аблудным
I на сваю мiнуўшчыну пляваць?
Усе народы годна ад калыскi
Нясуць свой скарб i ў шчасцi, i ў журбе,
Дык што, яны ўсе — нацыяналiсты?!.
А наш народ баiцца сам сябе.
***
Не спёка, не холад. Не ноч i не дзень.
Замглелы туманны гасцiнец.
Паўсоннай крынiцы лянiвы струмень.
Знявечаны часам дзядзiнец.
Гасцiнец ляжыць у здранцвеннi сівым,
Бясконцаю стужкай застылы.
I цягнецца шэрая маса па iм,
Шматаючы покрыва пылу.
Падраныя ўшчэнт пасталы на нагах,
Адзенне — з рыззя балахоны.
Аблiччы бязлiкiя, клункi ў руках.
На тварах адны капюшоны.
Цячэ, не спыняецца цьмяны паток,
Нiбыта iдуць па этапу
На катаргу ценi, марудзячы крок,
Па волi прывiда-сатрапа.
Плятуцца бязвольна, нібы чадны сквар
Лунае атрутнага кноту
Ў паветры. Але вось прамiльгвае твар.
Няпэўны, бы дрэннае фота.
Адзiн на мiльён нудных постацей твар
На тым патаемным гасцiнцы —
Выдатнейшы творца, выдатнейшы цар
Цi проста выдатны злачынца.
Для светлага генiя той капюшон,
Адкiнуты з твару за плечы, —
Данiна павагi, пашаны паклон;
Для злодзея — пекла навечна.
Адзiн на мiльён твар, што так i не згас,
Астатняе — толькi здагадкi.
Такiя i мы, калi глянуць на нас
Вачыма далёкiх нашчадкаў.
Белая Русь
Менеск, Заслаўе,
Полацак, Друцк.
Памяць i слава —
Белая Русь.
Думы i мары.
Гвалт i прымус.
Чорныя хмары —
Белая Русь.
Роўнасць i воля —
Мёртвы Кастусь.
Чорная доля —
Белая Русь.
Моцнае крылле
Ў смогу атрут.
Чорнае былле —
Белая Русь.
Сiнь iльняная.
Чысты абрус.
Праўда святая —
Белая Русь.
***
Спакойныя вечныя зоры.
I Млечны — брыльянтавы — шлях.
Прастора для думак i мрояў.
I цемра паўночы ў вачах.
Дрывотня амаль што пустая.
Прыцішаны радыё гук.
Аднекуль здалёк далятае
Чужых цягнікоў перастук.
Дыхтоўная некалі хата.
Мiльгае начны самалёт.
Ліхтарык на лаўцы шурпатай.
I знiчкi iмгненны палёт.
Апошнiя летнiя ночы.
Урыўкi. Урыўкi iзноў…
Закрэслiць? Не хопiць мне моцы,
Як з песнi не выкiнуць слоў.
***
Як нi страшна, а самi забылi,
Адцуралiся роднае мовы,
Хоць суседзi на гэта стварылi
Нам спрыяльныя, зручныя ўмовы.
Адцуралiся за паўстагоддзя.
А дагэтуль вякi забароны
Наша мова жыла у народзе,
Наша слова было нескароным.
Продкi вынеслi Спадчыну Жыццяў
Праз цяснiны гадоў, праз узвышшы,
А нашчадкi закiнулi, быццам
Непатрэбную рэч на гарышча.
Мова ёсць, а не трэба народу.
Нам яе замяняе другая,
Хоць i блiзкая вельмi да роднай,
Але ўсё ж непапраўна чужая.
Людзi, колькi памылак нанова
Паўтараем агулам, гурбою.
Адмаўляючы роднае слова,
Чым мы грэбуем, як нi сабою.
Непатрэбная мова. Як горка
Чуць i бачыць яе скон павольны.
Смерць магчыма спынiць яшчэ. Толькi
Цi на гэтае хопiць нам волi?
***
Адыходзiць эпоха адна
I за ёй надыходзiць другая.
Колькi iх адышло, а вайна
Ўсё яшчэ над зямлёю шугае.
Тыднi — жорсткасцей без прыкрыцця.
I секунды — сапраўдных геройстваў.
Жах, калi пазбаўляюць жыцця,
А вайна — то мiльёны забойстваў.
Хтосьцi хоча кагосьцi скарыць,
Падначалiць сабе яго мары…
Страшна нам, калi хата гарыць,
А вайна — сотнi тысяч пажараў,
Аб`яднаных пад крыкi ахвяр,
Цiхi стогн напаўмёртвай свабоды
У адзiны суцэльны пажар,
Дзе гараць i канаюць народы.
Не змаўкае хатынскi набат.
Прад вачыма — клады Ленiнграда
I выявы чужынцаў салдат,
I палаючых вулiц Белграда.
Б`юць у самае сэрца званы,
Iхнi гук не спынiць, не парушыць.
Крыважэрныя духi вайны,
Як у вас адабраць неўмiручасць?..
Гісторыя. Руіны, абеліскі...
Гiсторыя. Руiны, абелiскi,
Запыленыя сховiшчаў куткi.
Пажоўклыя пергаменныя свiткi.
Скупыя летапiсныя радкi.
Прыдворныя вiруючыя кодлы.
Уладныя князi. Аматары iнтрыг.
I побач з годнасцю — атрута, здрада, подласць,
Паклёп i сцены, звернутыя ў слых.
Гiсторыя. Высновы, меркаваннi.
Трактоўкi розныя адных i тых жа дзей.
I як адрознiць праўду ад падману,
Як разабрацца ў сутнасцi падзей?
Гiсторыя, цi ёсць хоць нехта чысты,
I хто ёсць хто ў мiнуўшчыне Зямлi?
I як бы ты ацэньвала фашыстаў,
Калi б усё ж яны перамаглi?
Гiсторыя, даруй мне на паўслове.
Бо дзе мы можам толькi меркаваць,
Ты — ведаеш, але не маеш мовы,
Сама не ў стане нешта расказаць.
Я знаю, што не ты даеш скажэннi:
Сярод тваіх добраахвотных слуг
Заўжды павiнна быць само сумленне,
Замест стваральнiкаў сенсацый i паслуг.
Iначай — iсцiна трапляе пад сумненне,
I праўдай лiчыцца нахабная мана.
Гiсторыя. Маўчыш ты безнадзейна.
Так трэба. Гэта не твая вiна.
Даліна Камянёў
Далiна Камянёў. Куток спакою
Ўбаку ад чалавечай мiтуснi,
Куды магутнай воляю людскою
Сабраны маналiты-валуны.
Яны непадуладны сiле часу.
Ляжаць, як i раней на сотнi год
Ляжалi спрэс у землях нашых,
Амаль iх не крануў стагоддзяў ход.
Маглi б яны цяпер нямала ўспомнiць,
Бо некалькi прайшло паўз iх эпох.
I кожнае каменне — гэта помнiк
Гiсторыi, мiнулага парог.
Над iмi прыпынiлiся iмгненнi.
Што iм секунды i гадзiннiкi людзей,
Калi з iх кожны захаваў каменны
Халодны подых старажытных дзей.
Так, зараз iм адно абрана месца,
Адно на ўсiх — Далiна Камянёў.
Далiна роздумаў над лёсам чалавецтва,
Маўклiвы запаведнiк валуноў.
***
Сарваны маскi, грым апошнi змыты,
Адкрылi свету свой сапраўдны твар
Паўночнаатлантычныя бандыты,
Нiколi не лiчыўшыя ахвяр.
Упэўнены яны ў беспакараннi
За шырмаю высокiх гучных слоў,
Але не маюць войны апраўдання,
Агрэсii — змякчаючых умоў.
Iм не займаць цынiчнага iмпэту,
Караць народы iм не ў навiну.
Вайна ў iх — сродак дасягнення мэтаў,
Бо жах яе не зведалi яны.
На iх баку — руйнуючая сiла,
Найноўшай зброi цэлы арсенал.
Даруйце нам, браты, што не згасiлi
Мы звар`яцелых натаўцау запал.
Даруйце, што былую моц i славу
Дазволiлi так лёгка растаптаць,
Даруйце нам, браточкi-югаславы,
Калi такое можна дараваць.
Успамін
У цiшынi спусцелага пакоя
Скрозь разважанняў цiхi перазвон
Прыходзяць успамiны пра былое,
Агортваючы душу, быццам сон.
I зноў ляцяць мiнулага падзеi,
Зноў з намi людзi тыя ж, што й тады,
I хваляваннi паўстаюць, надзеi,
Што ўрэзаліся ў памяць назаўжды.
Вяртаюцца ваганнi i пакуты,
I чуем мы раз-пораз праз гады
Гучанне слоў i думак не пачутых,
Забытых, не заўважаных тады.
Пабыў — знiкае ранiшнiм туманам,
Пакiнуўшы журботны напамiн
Пра незваротнае. Старыя нашы раны
Ўстрывожыўшы, сыходзiць успамiн.
***
Па-рознаму мы шчасце вымяраем,
На гэта мерка ў кожнага свая:
Хто ў колькасцi багаццяў назбiраных,
Хто ў яркасцi пражытага жыцця.
Ахопленыя гонкаю няспыннай
За шчасцем, мы не думаем зусiм,
Што мы яго ў жыццi знайсцi павiнны,
Што дадзена яно амаль што ўсiм.
Падумайце, глядзець якое шчасце
Вачыма ўласнымi на гэты дзiўны свет.
Глядзець i бачыць колераў багацце,
Гармонii яшчэ не сцёрты след.
Шчаслiвы той, хто бачыць чырвань неба
На захадзе вячэрняю парой,
Лiстоту клейкую зялёную на дрэвах,
Уздым жыцця пяшчотнаю вясной.
З`яўляюцца, ляцяць, знiкаюць думы…
Калi ж навучымся, нарэшце, заўважаць
Якое шчасце рухацца i думаць,
Якое шчасце чуць i размаўляць.
Мы гэта як належнае ўспрымаем.
Што — шчасце разумее толькi той,
Хто назаўжды да ложка прыкаваны,
Хто вечнаю ахутаны iмглой.
Не бачым шчасце мы, якое маем,
Так, прагу да яго нялёгка наталiць,
I толькi страта ўспомнiць вымушае,
Якiя мы шчаслiвыя былi.
У лабірынце
Высокiя сцены. Трывожны паўзмрок.
У сотнях праходаў блукаем.
Па ўсiм лабiрынце наш стомлены зрок
Адзiнага — выйсця — шукае.
Адны й тыя сцены стаяць у вачах,
Злiваюцца ў вечнасць iмгненнi…
Не бачна прасвета наперадзе ў нас,
Сканчэння няма сутарэнням.
Куды кiравацца цяпер i якiм
Падацца далей калiдорам?
Дзе выхад патрэбна шукаць у глухiх
Каменных вiльготных пячорах?
Схаваўшыся некуды ў шэры паўзмрок,
Смяецца сшалелае рэха
Адказам на кожны няправiльны крок
Зларадным бязлiтасным смехам.
***
Чарствейшымi ў апошнiя гады,
Больш на спагаду сквапнымi мы сталi,
Больш абыякавымi да чужой бяды —
Такiя, кажуць нам, часы насталi.
Але ж былi у гiсторыi часы
I ў шмат разоў цяжэйшыя за гэты,
Калi у нас ад перажытых здзекаў
Сiвелi ў маладосцi валасы.
Што ж ратавала нас усiх тады,
Не дазваляла знiкнуць нам бясследна
Пад моцным цiскам гвалту i бяды?
Спагада, дабрыня, зычлвасць, еднасць.
I да чаго цяпер мы ўсе дайшлi?
Нахабства, эгаiзм у нас пануюць.
Варожасць, зайздрасць для сябе знайшлi
У нашых сэрцах неблагi прытулак.
Радзiму мы не любiм як раней,
Без рознiцы: ў адкрытую цi ўпотай,
Пазбавiўшыся ўласных каранёў,
Амерыкай мы трызнiм i Еўропай.
Няўтульнай, можа, стала Беларусь?
Яе зямля, мо, меньш прыгожай стала?
Зямля такая ж, толькi надта мала
Пачуццяў засталося ў нашых душ.
Разбураны сяброўства маналiт,
I вельмi мала шчырага кахання.
Куды нi глянь — усюды пан Разлiк
Кiруе нашай думкай i жаданнем.
Прачнiцеся, Купалавы сыны,
Скарынаўскiя ўнукi, ачуняйце,
Цi ж нам да твару страчваць каранi
I iншаму укладу пакланяцца?
Ў iмя мiнулага няможна дапусцiць,
Каб стылi нашы сэрцы з кожным годам.
Ў iмя змаганняў i пакут былых,
Прачнiся, мой народ, пакуль не позна!
Вышэйшы суд
Калi планету ўсю засцеле дым,
Счарнее дзень – збяруцца ўсе народы,
I выйдуць людзi, ўрэшце, як адзiн,
Адказ трымаць апошнi перад Богам.
I кожны пойдзе на Вышэйшы суд,
I вынесе суддзя найсправядлiвы
Па справах адпаведны ўсiм прысуд:
Багатым, бедным, бедакам, шчаслiвым.
I выступяць як сведкi ноч i дзень,
Зямля i неба, месяц, зоры, сонца;
А ўласнае сумленне ўсiх людзей
Абвiнаваўцам будзе й абаронцам.
Даўно суддзi вядома праўда ўся,
I скончана нябеснае дазнанне.
Як не пазбегнуць у жыццi канца,
Злачынцы, не мiнуць вам пакарання.
Пакiнуць трэба нумары свае
Старыя: хабары пагрозы i лiслiвасць,
Бо на судзе Вышэйшым iснуе
Адзiная каштоўнасць – справядлiвасць.
За кроў i гвалт, за крадзяжы, падман,
За здраду, за прадажнасць i нявернасць,
За сiлавы шантаж, за моладзi дурман
I за пагарды, жорсткасць, ненажэрнасць –
За гэтае расплаты не мiнуць,
Купiўшы нават ўсе суды зямныя, –
Законы неба нельга абмiнуць,
Не пераважыць шалi залатыя.
Калi раней пазбеглi вы турмы
Цi вiсельнi, цi нейкай iншай кары,
У гэты час убачым, знаю, мы
I вашы перакошаныя твары.
Што ж, вынiкамi спраў лiхiх сваiх
П`янiцеся пакуль што, лiхадзеi,
Калi ж Вышэйшы суд паклiча ўсiх,
На ратаванне ў вас не будзе i надзеi.
За што?!
Зямля мая, за што карае лёс
Цябе iзноў? Няўжо ва ўсiм мiнулым
Нам не хапiла гора, скаргаў, слёз,
Жалобных песень, розумаў знячулых?
Цi мала нам было, калi iшлi
Пад гвалтам твае дзецi на чужыну,
I ад дармовай працы ў селянiна
Сцiралiся з крывёю мазалi?
Калi суседзi ваяўнiчыя з цябе
Плацдарм ваенны шмат разоў стваралi;
Палiлi, рабавалi, забiвалi
З маўклiвага дазволу ад нябёс?
Эксперыменты. Войны. Кроў. Агонь.
Смяротны попел, з чорных хмар упаўшы…
Цi не зашмат на долю аднаго
Народа нешматлiкага няшчасцяў?
Няўжо хлусiлi i падманвалi мы больш,
Няўжо зрабiлi болей мы злачынстваў,
Чым тыя ж людзi у краiнах iншых?
Не! Дык караюць нас за што ж?!
Яднанне душ
Пад спеў урачысты царкоўнага хора,
У свеце дрыготкiм вянчальнае свеч,
Ўзлятае малiтва святая угору,
Малiтва ўзлятае да самых нябёс.
Яднаюцца душы малiтваю гэтай,
Навечна мацуецца шлюбны саюз,
Пярсцёнкі каханым на пальцы адзеты
Як сiмвал спрадвечны сямейнае вуз.
І ззяюць на сонцы вянцы залатыя,
Льючы на галовы нябесны iм свет;
Глядзяць з абразоў на iх лiкi святыя,
Даюць маладым на жыццё запавет.
Яны жа, шчаслiвыя, ходзяць па крузе
Пад купалам велiчным Божай царквы,
I хутка жанiх ужо зробiцца мужам,
А жонкай нявесту убачыце вы.
З’ядналiся лёсы, з’ядналiся мары,
Анёлы спяваюць Айцу пахвалу, –
Каханнем злучылася новая пара,
I iхнiя душы злiлiся ў адну.
Святыя словы
У кожнай з чалавечых моў
Мiж безлiчы шматлiкае паняццяў
Ёсць шэраг асаблiвых слоў:
Любоў, Радзiма, Бацька, Мацi…
Яны праходзяць з намi праз жыццё
Ад нараджэння самага да скону,
Як частка неад'емная ўсяго
Спрадвечнага сусветнага Закону.
I гiмнам мiрнага жыцця аховы,
Карыснай, плённай, шчырай працы
Гучаць яны, святыя словы:
Любоў, Радзiма, Бацька, Мацi.
Малітва беларусаў
Мiж мiлiярдамi малiтваў-промняў,
Што да Цябе ляцяць з планеты ўсёй,
Пачуй малiтву з беларускiх гоняў,
Малiтву шчырую людзей зямлi маёй.
Пашлi навечна нашаму народу
Спакой i мiр, такi доўгачаканы,
Дапамажы адолець перашкоды
I ўласнае пазбавiцца заганаў.
Напышлiвымi не дазволь зрабiцца,
Глядзець нам на бяднейшых з вышынi,
Нi на хвiлiну не дазволь забыцца,
Што самi пагарджанымi былi.
Не дай над iншымi нiколi нам улады,
Не дай за гэта ваяваць, змагацца –
Пакiнь нам мiрныя ў руках прылады,
Каб працай здабываць сваё багацце.
Зямлi Ўладар i неба непарушны,
Магутны Творца лёсаў i падзей,
Пачуй, прашу, малiтву беларусаў,
Малiтву, поўную даверу i надзей!
***
Навошта, чалавек, так многа маеш
Раскошных рэчаў, ежы i адзення
I, як сарока, ўсё ў гняздо цягаеш,
Блiскучага збiраеш накапленне?
Хаця б на момант нейкi адарвiся
Ад клопатаў, штодзённых спраў,
Уважлiва навокал азiрнiся,
Адчуй духмяны водар траў.
Пачуй, нарэшце, ў лiсця шапаценнi,
У цвiрканнi вясёлым вераб'я,
У песнi салаўiнае адценнях,
У звонкiм гомане ляснога ручая,
I ў тым, што ў золаце палёў
Шумiць даўно налiты колас,
I ў жаласлiвым крыку жураўлёў
Цiшэючы прыроды голас.
Яна звяртаецца да кожнага з людзей,
Каб збочылi з дарогi небяспечнай,
Сям'ёй адзiнаю з'ядналiся хутчэй,
З якой мы выйшлi гэтак недарэчна;
Каб сувязь з наваколлем узнавiлi,
Калiсь усталяваную навек…
Але, упэўнены ў сваёй уяўнай сiле,
На гэта не зважае чалавек.
О, дуб мой старасвецкі...
О дуб мой старасвецкi, волат,
Маўклiвым вартавым стаiш сярод палёў,
I над табою сотнi раз, адчуўшы холад,
Ляцелi ў вырай клiны жураўлёў.
Ты тоўшчу часу быццам рассякаеш
Клiнком булатным. Дуб-асiлак мой,
Адзiны ты яшчэ людзей злучаеш
З падзеямi мiнуўшчыны сiвой.
Цi бачыў ты, як продкi ў лютай сечы,
Жыццё ратуючы свайму народу,
Сцяной стаялi, злiўшы плечы, —
Усiм ахвяравалi за свабоду?
Цi памятаеш ты, як нашу рабаваць
Зямлю святую з захаду iшлi
Натоўпы ворагаў, але за разам раз
Яны магiлу толькi тут сабе знайшлi?
Пра-прадзедаў цi чуў ты нашых стогн,
Калi ў часы народнага бяспраўя
Над iмi здзекваўся бязлiтасна прыгон —
Яны цярпелi гвалт самадзяржаўя?
Цi чуў ты крык сям'i сялянскай нашай:
Няшчасце ў хату нечакана занясло —
Здабытае штодзённай цяжкай працай
У момант адабрана ўсё было?
Хто ж пасадзiў цябе на месцы гэтым,
Цi вецер-жартаўнiк, цi добры чалавек,
Цябе, ахоўнiка гiсторыi, дагэтуль
Нiколi не змыкаўшага павек?
Жыццёвы шлях свой скончыць наша пакаленне,
I безлiч раз зямлю снег будзе пакрываць,
Каб потым моц жыцця ўваскрэсла ад насення.
А ты ўсё будзеш, пэўна, тут стаяць.
Яшчэ, магчыма, пройдзе многа год,
I ў думках у цябе нашчадак запытае:
''Чым жыў калiсьцi мужны мой народ,
I як жыла краiна, сэрцу дарагая?"
Акварыум
За шклом акварыума чыстым,
Ў зялёных водарасцей шатах,
Ў вадзе, што як крышталь празрыста
Рыбёшак плавае багата.
Вось барбус зноў нясецца за хвастом
Свае сяброўкi. Ўсе не прэч павесялiцца…
А тое ўсё, што робiцца за шклом,
Для iх заўсёды будзе таямнiцай.
Даводзiцца мне часта назiраць
За рыбкамi ў акварыуме гэтым.
У iх паводзiнах пачаў я заўважаць
I штось падобнае да чалавека.
Адна — гарэза з нагаток,
Другая ў рухах важная — нiякiх зломаў,
А трэцяя, забiўшыся ў куток,
Гадзiнамi сядзiць там нерухома…
А што, калi Сусвет — такi ж акварыум,
I па-за сценкамi далёкiмi яго
Прасякнута вышэйшым розумам
Прастора. Мы ж — што рыбы усяго.
Беларускай сталіцы
З туманнай пеляны часоў
Ты паўстаеш. Як сведчаць кнiгi,
Цябе хрысцiла дымам кроў,
Пралiтая на берагах Нямiгi.
I потым шмат яшчэ разоў
Гiсторыi бязлiтаснай карцела:
Цябе занесць пяском гадоў,
Стагоддзяў хвалямi пакрыць яна хацела.
I ўсякi раз ўставаў ты з папялiшча,
З руiнаў вырастаў яшчэ шырэй.
I ворагам на злосць тваё аблiчча
Ўсё велiчней рабiлася, святлей.
Быу Менеск, Менск, а зараз Мiнск.
У заутра ты няяснае, трывожнае глядзiш,
Прыўзняўшы галаву, як быццам горды сфiнкс,
I на каленях нi прад кiм нiколi не стаiш.
Не здолеў вымусiць цябе нiхто скарыцца
Душою. Не схiляйся ж i далей.
Мая ты беларуская сталiца,
Жывi, квiтней i маладзей!
Ружовы куст
У садзiку маiм нядаўна
Дзiвосны кусцiк руж буяў,
Паветра чыстае цудоўным
Сваiм ён пахам напаўняў.
Мiж кветак iншых выдзяляўся
Куст гэты тым, што ён адзiн
Раскiнуць над зямлёю паспяшаўся
Шырокi свой пурпурны балдахiн.
Але ужо усход спазняўся,
I ранiцай зямля рабiлася бяла,
I цiхi полаг дрэў паважна агаляўся;
Сюды iшла халодная зiма.
Яна прыйшла. Снягi, завеi
I маразы, блiстаючы iльдом,
Нiбы ў пустынi сухавеi,
Змярцвiлi хутка ўсё кругом…
Цяпер на вулiцы вясна,
Жыццё кiпiць, бурлiць шчаслiва.
Але няма ужо ружовага куста,
Што садзiк мой так аздабляў руплiва.
На месцы тым, дзе рос ён ганарлiва,
Адна галiначка з зямлi тырчыць,
Схiлiўшыся да долу баязлiва,
Ад ветрыка нязначнага трымцiць.
Я веру, пройдзе цяжкая часiнка,
Гады праз два, а можа тры,
I кволая мая галiнка
Жыццё дасць новаму кусту.
О Беларусь мая, пакутнiца стагоддзяў,
Стрывай, прашу цябе, пад цяжарам нягод,
Галiнкай гэтаю мацней ты з кожным годам
I выведзi пад сонца свой народ!
Чорны палын
Спакон вякоў на Беларусi
Мiж iншых лугавых раслiн
Рос чарнабыльнiк неўмiручы,
Прасцей гаворачы, палын.
Сярод рамонкаў ён маўклiва
Раз-пораз сцiпла выглядаў,
I мала хто, iдучы мiма,
Увагу на яго звяртаў.
Цяпер гучаць па ўсёй планеце,
Два словы, аб'яднаныя ў адно…
Чарнобыль, колькi гора нашым дзецям
I ўнукам, праўнукам ты прынясеш яшчэ?
Змярцвелi вёскi, гарады,
Чуваць там толькi рып гаротны,
На сотнi год, не на гады
Зямлю усыпаў пыл смяротны.
Ўсё вее смерцю ў гэтых месцах:
Лясы, палi, i рэчкi плынь.
I дзiкай горыччу у сэрцах
Гучыш ты, чорны наш палын.