Назад

№16.
1863 г. Чэрвеня 11. - Прыказ ад ронду польскага да народу зямлі літоўскай і беларускай

г. Вільня

ПРЫКАЗ
АД РОНДУ* ПОЛЬСКАГА НАД ЦЭЛЫМ КРАЕМ
ЛІТОЎСКІМ I БЕЛАРУСКІМ ДА НАРОДУ ЗЯМЛІ
ЛІТОЎСКАЙ I БЕЛАРУСКАЙ

Прыказ да народу зямлі Літоўскай і Беларускай. ФаксімілеВы, пэўне, зачулі, што цяпер устаноўлены Ронд* Польскі, што гэты Ронд* Польскі аддае вам без ніякага выкупу і чыншаў тую зямлю, на якой сядзелі вашыя бацькі і дзяды, што гэты Ронд* Польскі дае вам праўдзівую вольнасць, як у Пранцузаў*, гдзе ніхто не смее крыўдзіць прастога чалавека, што гэты Ронд* Польскі верне яшчэ вашу даўняшню справядлівую веру Дзядоў і Прадзедаў?!

Дурыць вас Маскаль*, талкуючы вам, што гэта паны падняліся, каб павярнуць назад паншчыну – ён хоча ваду скаламуціць, каб у вадзе мутнай па-старому рыбу лавіці. Но дзела наша – не дзела панскае, а справядлівай вольнасці, якой вашыя дзяды да бацькі з даўня ждалі, а якую маскаль* з кравапійцамі вашымі спыніці хоча!! Дзела наша – гэта дзела такой вольнасці, якую сам Бог, прыйшоўшы на гэты свет, хацеў устанавіці і за якую праліў сваю кроў святую і цярпеў крыжовыя мучэнні!

Но мінула ўжэ паншчына, мінула ваша крыўда – і ніякая сіла не паверне, ні маскоўска, ні чартоўска! Цяпер то настаў час, што кожнаму будзе адмерана так, як ён сам сабе намерыць. Пан будзе ліхі – пана павесім як сабаку! Мужык будзе кепскі – то і мужыка павесім, а дворы іх і сёла з дымам пойдуць і будзе справядлівая вольнасць – бо гэтага сам Бог ужэ хоча і Прачыстая Маці!

За вашую долю кроў праліваюць справядлівыя людзі, а вы – як тыя Каімы да Юды Скарыёты. – добрых братоў прадавалі ворагам вашым!

Но Ронд* Польскі пытае вас, якім вы правам смелі памагаці маскалю* ў нячыстаму дзеле?! Гдзе ў вас быў розум, гдзе ў вас была праўда? Чы згадалі вы на страшны суд Божы? Вы скажаце, што гэта рабілі паняволі, – но мы людзі вольныя, нямаш у нас няволі! а хто з вас хоча няволі маскоўскай – таму мы дамо шыбеніцу на галіне!

Аднак справядлівы Ронд* Польскі на Літве і Беларусі, беручы на розум:

што Маскаль*, пануючы над вамі і дзеручы сам да пазваляючы кожнаму вас абдзіраці, не ўчыў вас ні чытаці ні пісаці;

што вы сягодня дурныя, як авечкі;

што над вамі няма яшчэ змілавання боскага, бо вы адступіліся ад яго праўдзівай веры -

Для таго справядлівы Ронд* Польскі не даходзіць на вас людской крыўды, адно прыказуе вам:

не памагаць ужэ больш маскалю* ні ў чом, бо ён мусіць ужэ не дужы, калі просіць вашай помачы. А калі гдзе маскаль* быў дурны да даў вам стрэльбы, то вы, у ночы закалоўшы салдатаў маскоўскіх, у лес уцякайце, бо гэта лепш будзе за ўсё.

Міліцыі і караулаў па сёлах каб ніякіх нігдзе не было, бо калі зловяць каго ў карауле або ў міліцыі, то, калі не цяпер, то пазней, без адгаворкі павесяць.

Чыншаў, аброкаў і падаткаў у казну маскоўскую да і панам ніякіх болыа не плаціць, бо гэта зямля ўжэ ваша, а вы да Ронду* Польскага належыце і падаткі адно да казны польскай плаціці маеце.

___________________

Гэты Прыказ мае быць чытаны ў кожнай цэркві да ў кожным касцеле, па ўсіх сёлах і дворах для ведама ўсяго народу. А хто гэтаму Прыказу спрэчан будзе, таго – ці ён поп, ці ксёндз, мужык ці пан, усякага данасіць да Ронду* Польскага, каб можна было пазней павесіць або, зазваўшы Грамаду і зрабіўшы справядлівы суд, без адгаворкі весці на шыбеніцу! Бо хто хоча крыўды людской – той няхай лепш сам марна прападае!

Дан в месце Вільні, у дзень Святога Варфаламея лета Гаслодня 1863.

Публікацыя паводле: Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць. – Мінск, 1999. НББ 09/5238.
Матэрыял даслаў: bibliograf