Назад

Пётра Сергіевіч

Кастусь Каліноўскі намаўляе сялян ісці ў паўстанне

Жывапіс
не пазней 1938 г.
палатно, алей

Гэта ўнікальная газетна-часопісная фотарэпрадукцыя страчанай карціны выбітнага беларускага мастака Пётры Сергіевіча. Подпіс пад ілюстрацыяй досыць доўгі: "Кастусь Каліноўскі намаўляе сялян ісці ў паўстанне проціў цара, каб здабыць сабе свабоду". Наўрад ці карціна называлася менавіта так. Відавочна, перад намі першы варыянт шырокавядомага палатна "Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года", які з нейкіх прычын быў знішчаны. Іншых выяў арыгінальнага даваеннага твора, відаць, не захавалася. Аднак у зборах Слонімскага краязнаўчага музея захоўваецца жывапісная копія гэтай карціны, выкананая мастачкай Аленай Рэгінай Бялецкай у 1942–1943 гадах.

Са старонак віленскага беларускага часопіса "Шлях моладзі" (1938, №7).