Назад

Валянцін Волкаў

Кастусь Каліноўскі

Жывапіс (часопісная рэпрадукцыя)
1923

Створанае ў 1923 годзе жывапіснае палатно "Кастусь Каліноўскі" вельмі прыхільна сустрэла як крытыка, так і грамадскасць. Паводле сведчання мастацтвазнаўцы І. Элентуха, цэнтральны персанаж твора быў напісаны з Уладзіміра Крыловіча – вядомага акцёра, які выконваў ролю Каліноўскага ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага тэатра па п'есе Е. Міровіча і адмыслова пазіраваў мастаку.
У 1926 г. Валянцін Волкаў прадставіў карціну на Першай усебеларускай мастацкай выставе, дзе яна была набытая дзяржавай у калекцыю навастворанага Музея Рэвалюцыі БССР. Першапачаткова экспазіцыя месцілася ў двухпавярховым будынку на вул. Урыцкага (цяпер Гарадскі Вал), але ў 1939 г. пасля сталінскіх чыстак музей быў фактычна разгромлены і пераведзены ў іншае, значна меншае памяшканне, якое згарэла ў чэрвені 1941-га разам з усімі экспанатамі. Імаверна, у тым пажары ад нацысцкіх бомбаў загінула і палатно В. Волкава.


Публікацыя паводле: Чырвоны араты. – 1926. — №11. – С. 3.