
Яна Будовіч
***
Паўстанцы пакінуць скрываўлены край,
забраўшы з сабою і боль, і адчай.
І, сэрцы свае размяняўшы на гэта,
апошнія вершы напішуць паэты
пад небам Айчыны.
...Спагадлівы Бог
нібы высцілае істужкі дарог
паміж дыспазіцый і станаў жаўнераў.
Паміж безыменных магіл касінераў...
2007
Публікацыя паводле:
Аўтарскі тэкст.