
Данута Бічэль
Цябе я ўспамінаю
Адна ў заснежаным зімовым краю,
забытая, няма ў мяне нікога.
Быў ты, Кастусь, цябе я ўспамінаю, —
падобнага да Бога, маладога.
Пакораны народ не чуе болю,
не мае абароны, як святы.
Усё прайгралі і здалі без бою.
Згубілі Вільню і твае сляды...
Пайду па гэтай не сваёй сталіцы,
Усім гуртом пакінута, — няхай...
Там буду ціха плакаць і маліцца,
а ты з нябёсаў хустачкай махай.
Ды мы не племя парабкаў — народ.
Узнімемся ў нябёсы дужым клінам!
Ускалыхнёмся сэрцам сакаліным!
Даволі наблукаліся ўразброд.
Публікацыя паводле:
Бічэль Данута. Снапок. – Мінск, 1999. – С. 53.
Матэрыял даслаў:
bibliograf