
Алесь Пісьмянкоў
Кастусь і Марыся
Не сумуй,
не сумуй,
Беларусь,
Па-над крыўдай сваёй узніміся.
Імя слаўнае ўспомні Кастусь
І адданыя
Вочы Марысі.
Белавежжа паслухай лясы.
У іх пошуме ратныя былі.
Гэта вояў тваіх галасы.
Іх забілі,
Але не забылі.
Брукаванкаю Вільні іду,
Там,
Дзе нашыя сны не збыліся.
І аб вечным гамонку вяду
3 Кастусём і Марысяй,
3 Кастусём і Марысяй...
Публікацыя паводле:
Пісьмянкоў А. Думаць вершы... – Мінск, 2005.