Зьміцер Захарэвіч
Зь Сібіры
Дзе Айчыны
Вольнасьць залатая?
На чужыне —
Тут тайга сівая,
Тут віхуры
Сьнежныя над намі
На хаўтуры
Звоняць кайданамі.
Тут сканчэньне
Катаржных этапаў
У здранцьвеньні
Выстылых баракаў,
Тутка плачу
Пра дзяцей, пра матак
Не прабачыць
Унтэр прыганяты.
Паланёны
Браце, сьцісьні зубы —
Па-над Нёмнам
Рэй вядзе загуба:
За маскaлем,
За разборам шляхты
Скрозь паўсталі
Шыбеніцаў машты.
Бо зраклася
Нашай справы ўдача —
Прадалася
У баі гарачым,
Лiтву катам
На спажыў пазбыла,
Арлянятам
Абпаліўшы крылы.
Зваяваны
Край, калісь свабодны,
Мо, выгнаньнік
З попелішчаў родных
У Парыжы
Выдасьць успаміны,
Як бяз крыжа
У зямлю сышлі мы.
19.IX.2019
Публікацыя паводле:
Аўтарскі тэкст.