Ня толькі ідэалы застаюцца пасьля герояў...
Асабістыя рэчы К. КаліноўскагаЯго схапілі ў ноч на 29 студзеня 1864 г. ў гімназічным будынку пры Замкавай вуліцы, у кватэры чыноўніка Віленскай казённай палаты Канстантына Жаброўскага.
Роўна чатыры месяцы перад тым, 29 верасьня 1863 году, цёзка Каліноўскага атрымаў гэтую кватэру ў якасьці платы "за прыватныя заняткі пры канцылярыі Віленскай дырэкцыі вучэльняў". У бюджэце апошняй залатоўкі, пэўна, перавяліся, і яна расплочвалася гімназічнымі кватэрамі; шмат іх запуставала ад пачатку паўстаньня.
Жаброўскаму кватэра ня рупіла (у адрозьненьне ад чыноўнікаў нашае эпохі). З жонкай ды чатырохгадовай дачушкай Канстантын выгодна жыў у тым самым гімназічным будынку разам зь цесьцем Фэліксам Вейсам, настаўнікам маляваньня тамтэйшай навучальнай установы. А можа, і ня так выгодна. Вядома толькі, што ў сваю чаргу Жаброўскі, атрымаўшы жыльлё, расклеіў на віленскіх платох абвестку пра здачу гэтай кватэры.
Не мінула й двух тыдняў, гэта значыць, у сярэдзіне кастрычніка да яго заявіўся на агледзіны русявы, моцнага складу дзяцюк. Патаргаваўшыся крыху, яны сыйшліся ў цане. Як і належыць, будучы кватарант адразу заплаціў наперад. Толькі штось шмат: 30 рублёў. Гэтага хапала на паўгодзьдзе.
Хто мог ведаць, што кватарант дабудзе тут усяго палову аплочанага тэрміну?
Дзе ён жыў дагэтуль, Жаброўскі ня ведаў, а наваселец трапіўся скупы на слова. Назваўся Вітажэнцам. Характар заняткаў — распрацоўка матэрыялаў гістарычнага характару славянскіх народнасьцяў.
Кватэра ў Жаброўскага была невялікая: два пакойчыкі й цесная вітальня. Але як на аднаго халасьцяка, дык нямала. На трэці дзень пасьля агледзінаў Вітажэнец засяліўся; прыйшоў зь невялікім партфелем у адной руцэ. Голыя сьцены трэба было нечым мэбляваць. І ці ня ўсьлед за Вітажэнцам зьявілася маладая паненка. Яна зараз жа накіравалася да пані Длускай, што жыла ў тым самым будынку, нібы да блізкай прыяцелькі й дамовілася пра мэблю. Выйшаўшы, маладзіца зьвярнулася да гімназічнага дворніка Ігната Шоціка, каб той дапамог ёй перанесьці прыдбаныя рэчы. Для каго? Вітажэнец — яе брат.
Раніцою Вітажэнец некуды пайшоў, пакінуўшы ключ дворніку й наказаўшы, каб пусьціў да яго ў кватэру, калі хтось прыйдзе. Сапраўды, неўзабаве зьявілася сястра, аднак заходзіць ня стала; пакінула Шоціку цёплую коўдру, каб перадаў брату. У наступную раніцу зноў прыйшла й аддала Шоціку дзьве шклянкі й два сподачкі.
Праз паўмесяца дворнік, які стаў прыслугоўваць Вітажэнцу за два срэбныя ў месяц, меў новыя турботы з мэбляю кватаранта. Давялося вяртаць яе спадарыні Длускай, якая, пэўна, запатрабавала яе назад, а Вітажэнцу габрэі прынесьлі іншую.
Больш пярэбараў не было. Таму можна канстатаваць: рэчы, выстаўленыя на адзін зь віленскіх аўкцыёнаў 16 ліпеня 1864 г., пасьля страты іх апошняга гаспадара — рэчы Каліноўскага. З новых іх гаспадароў, пералічаных у аўкцыйным лістку, найбольш не пашанцавала Іцку Слабодкіну. Набыты ім васьмікутны ясеневы стол на адной ножцы так і не дастаўся яму. Паліцыя забрала каштоўную рэч у сьледчае аддзяленьне, высьветліўшы, што адзіная стальная нага выдлубаная, і што ў ёй Вітажэнец захоўваў дакумэнты. Шпікі, на вялікі іх сорам, унюхалі пра гэта запозьнена. Іх і тут апярэдзіла Вітажэнцава "сястра" — Караліна Яцына. Рызыкуючы, яна (пасьля начнога вобыску!) вынесла паперы з тайніка. Жандарам даруецца: у тую ноч ім трапілася штось найважнейшае: сам дыктатар Літвы й Беларусі. А нэндзная маёмасьць (іншае слова ім было не падабраць) палітычнага злачынцы Каліноўскага папоўніла царскую казну ўсяго на 20 рублёў.
Виленской палаты государственных имуществ
дело о принятии в ведение казны конфискованного движимого имущества Калиновского.
Началось 11 июня 1864 года. Кончилось 14 мая 1869 года. На 19 листах.
В виленскую Палату Государственных Имуществ. Рапорт. Представляя при сем опись конфискованного имущества, принадлежавшего казненному политическому преступнику Калиновскому, честь имею донести, что по принятии мною имущества в казенное ведомство, все означенные в описи вещи оставлены на сохранение Комиссару зданий Виленской гимназии г. Станкевичу; но как другого помещения для сохранения имущества не имеется, то предписать мне произвести продажу всего означенного имущества с аукционного торга. Чиновник Особых Поручений Аноев. №62 Июня 9 дня 1864 г. [Исполн. 25 июня 1864 года. №13071] |
Аукционный лист. | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
При продаже находился полицейский пристав Вто. |
Его Превосходительству Господину Виленскому коменданту Генерал-лейтенанту и разных орденов кавалеру Вяткину Прошение. 17 [трэба 16] числа сего июля месяца производилась в Гимназическом здании аукционная продажа секвестрованных по политическим делам имуществ, где и я купил круглый одноножный стол, у коего не было означенной ноги, и на требования мое о возврате оной присудствующий тамо Чиновник Виленской палаты Государственных имуществ г. Аноев велел мне отправиться в Доминиканское здание для получения такового и по прибытие моем в оное здание г. тамошний смотритель задержав означенный стол мне не возвращает по неизвестной мне причине. Вчерашняго же числа я обратился с прошением к Г-ну управляющему Виленской палаты государственных имуществ прося о возврате мне означенного стола или 2 рубли мною заплоченные за него то г. Управляющий не принимая означенное мое прошение по причине неподачи таковое на установленной гербовой бумаге 70 коп. достоинства. А потому прибегая к защите и покровительство Вашего Превосходительства осмеливаюсь всепокорнейше просить обратить внимания на бедное мое положения предписать кому следует о возврате мне означенного стола или 2 руб. мною заплоченные ибо я человек бедный и те деньги составляют целого моего капитала. За таковое благодеяния я не промину молить Всевышняго Бога за здравия и долголетия Вашего Превоходительства. По личной просьбе неграмотного Еврея Ицки Слободкера росписую Дворанин Казимир Муравский. Ицко Слободкер. Июля дня 1864 года. [На деле на сем же истребовать по жалобе сей надлежащее объяснение от смотрителя здания Доминиканов с изложением всего объяснения.] |
В Виленскую Палату Государственных имуществ. Рапорт. Согласно предписания Палаты от 25 июня за №13071, конфискованные вещи принадлежащия преступнику Калиновскому, проданы мною с аукционного торга; из числа тех вещей, осьми угольный стол ясеневого дерева, купленный евреем Ицкою Слободским за 2 р. с., взят у него в следственную Доминиканскую коммиссию, в следствие чего еврею Слободскому, выдано мною из собственных моих денег 2 р. Представляя при сем росписку еврея Слободского, имею честь покорнейше просить Палату государственных имуществ сделать зависящее распоряжение о возврате мне означенных 2 р. и представленной мною от продажи суммы рублей копеек. Чиновник особых поручений Аноев. №121 Августа 4 дня 1864 г. [Паметка: Исполн. 3 октября №20196, 20197] 1864 г. Августа 3 дня. Я нижеподписавшийся еврей Ицко Слободский, дал сию расписку в том, что заплоченные мною на аукционе два рубля, за осьмиугольный стол ясеневого дерева, мне возвращены, г. Чиновником Аноевым. Ицко Слободкер. |
ЦДГА Летувы ф. 525. воп. 15. Адз: зах. 744.