Назад

Год 1863. Смяротныя прысуды

Раздзел 3. Спіс палітычных злачынцаў, страчаных у губернях: Віленскай, Ковенскай, Гарадзенскай, Менскай, Віцебскай, Магілёўскай і Аўгустоўскай ад часу выбуху на Літве паўстання да 1 кастрычніка 1864 г.

Парадкавы №*Прозвішча, імя, імя па бацьку і станНа падставе чыёй канфірмацыі страчаныКалі і дзе выкананы смяротны прысуд, праз павешанне ці расстрэл і за што менавіта*
1 О-5Абуховіч Юльян, сын Пятра, шляхціц Наваградскага пав. Мінскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Ломжы і павета, палкоўніка барона Урангеля.Павешаны ў Ломжы 30 траўня 1864 г. за ўцёкі за мяжу і прыняцце камандавання мяцежніцкай шайкай. [i]
2 А-4Адамовіч Станіслаў, сын Адама, шараговец Мурамскага палка пяхоты На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай АкругіРасстраляны ў Бярэсці Літоўскім 3 чэрвеня 1863 г. за ўцёкі з маршу пасля аднясення ў палку да 2-й катэгорыі няздольных, за ўступленне ў мяцежніцкую шайку, удзел у ёй са зброяй у руках падчас нападу на Пружаны, разгрому і разрабаванні пінскай пошты, спалення моста на рацэ Ясельдзе, а таксама забойства двух жаўнераў з каманды інвалідаў. [i]
3 О-2Акуліч Баляслаў, шляхціц Ігуменскага пав. Менскай губ.На падставе канфірмацыі Менскага Губернатара.Расстраляны ў Ігуменскім пав. 16 лістапада 1863 г. за знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы, удзел у збройных дзеяннях супраць войскаў і пры павешанні ў маёнтку Багушэвічы "свяшчэнніка" Канапасевіча. [i]
4 О-6Акуроўскі Юльян, шляхціц в. Лончкі Ломжынскага пав.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Ломжы і павета, палкоўніка барона Урангеля.Расстраляны ў в. Лончкі Ломжынскага пав. 21 красавіка 1864 г. за ўдзел у мяцяжы са зброяй у руках. [i]
5 А-5Алаеў Ваўжынец*, казак Данскога 5-га Казачага палка.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 3 сакавіка 1864 г. пад №144.Расстраляны ў г. Кобрыне зямлі Гарадзенскай за забойства яўрэя з сям'ёй, рабаванне, гвалт і згвалтаванне жанчын. [i]
6 А-2Александровіч Францішак, сын Пятра, шляхціц Ашмянскага пав. Віленскай губ. На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка г. Ашмянаў і павета.Павешаны ў г. Ашмяны 5 лістапада 1863 г. за знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы, удзел са зброяй у руках у сутычках з войскам; пасля ж разбіцця войскам мяцежнікаў, адлучаны ад шайкі з часткай мяцежнікаў, браў удзел у павешанні "аднадворца" Яна Насевіча, прычым быў асноўным выканаўцам гэтага злачынства [i].
7 О-4Алендскі Антоній, сын Барталамея, падпаручнік, выдалены з пешай Палявой Артылерыі.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі, ад 24 сакавіка 1864 г. на заключэнне Аўдытарыята.Расстраляны ў Менску 30 сакавіка 1864 г. за здраду службе і зламанне прысягі праз прыняцце асабістага ўдзелу ў мяцяжы ў якасці памочніка рэвалюцыйнага начальніка Сенненскага пав. Магілёўскай губ., аказанне дапамогі пры фармаванні мяцежніцкай шайкі, прабыванне ў ёй, аддаванне загадаў пра яе перамяшчэнне, камандаванне часткай шайкі і збройныя дзеянні супраць войскаў урада; будучы арыштаваным, хаваў сваё прозвішча і саслоўную прыналежнасць, а пазней ілжыва выказваў сваю вернасць ураду. [i]
8 А-1Анцыпа Ільдэфонс, шляхціц Гарадзенскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага войскамі Магілёўскай губ., Двара Я. Імп. В., генерал-маёра, князя Яшвіля ад 5 чэрвеня 1863 г. пад № 14.Расстраляны ў губернскім горадзе Магілёве 6 чэрвеня 1863 г. за ўдзел у мяцяжы, камандаванне ўзброенай шайкай у Быхаўскім павеце, спаленне дакументаў валасных праўленняў і пашкоджанне тэлеграфа. [i]
9 А-3Апановіч Францішак, сын Леанарда, незацверджаны герольдыяй шляхціц Ашмянскага пав. Віленскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка г. Ашмянаў і павета.Павешаны ў Смаргоні 6 лістапада 1863 г. за ўдзел у мяцежніцкай шайцы, дзейнасць там са зброяй у руках у сутычках з войскам, а пасля разгрому, адлучаны ад шайкі разам з некалькімі мяцежнікамі, браў удзел у павешанні "аднадворца" Яна Насевіча. [i]
10 О-1Асвяцінскі Вінцэнт, "стражнік" пры піцейным шынку, з сялян Беластоцкага пав. Гарадзенскай губ. На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў Харошцы Беластоцкага пав. 24 кастрычніка 1863 г. за павешанне 2-х жаўнераў і аднаго лесніка, а таксама па падазрэнню ў павешанні 9-ці чалавек. [i]
11 О-3Аскерка Міхал, шляхціц Менскай губ. лекар з вольнай практыкай.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 12 красавіка 1864 г. на заключэнне Аўдытарыята.Расстраляны ў Магілёве 28 красавіка 1864 г. за асабісты ўдзел у рэвалюцыйнай арганізацыі Менскай губ. у якасці галоўнага камісара Менскага Ваяводства, і дзейсную дапамогу Начальніку ваяводства. [i]
12 Б-2Багдановіч Паўлін-Ксаверы, сын Антонія, шляхціц, юнкер у адстаўцы.На падставе канфірмацыі Галоўнага Начальніка краю.Расстраляны ў г. Шаўлі 16 снежня 1863 г. за здраду Ўраду тым, што падтрымаў мяцеж, фармаваў мяцежніцкія шайкі, камандаваў іх збройнымі акцыямі супраць войскаў, здзяйсняў забойствы, разбоі і рабункі ў мясцовасцях, дзе насельніцтва засталося верным свайму абвязку. [i]
13 Б-14Бараноўскі Пётр, шляхціц Кальварыйскага пав. Аўгустоўскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Кальварыйскага павета.Расстраляны ў г. Кальварыя 11 лістапада 1863 г. за ўдзел у мяцяжы, рабаванне і забойства шарагоўца Антонія Пракаповеса. [i]
14 Б-6Белазор Вінцэнт, сын Казіміра, абывацель Панявежскага пав. Ковенскай губ., адстаўны "карнет" Клясціцкага Гусарскага палка.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 25 траўня 1863 г. пад №666.Расстраляны ў г. Коўна 26 траўня 1863 г. за знаходжанне ў шайцы мяцежнікаў і (гэтым самым) здраду дзяржаве. [i]
15 Б-12Блахіных Тэадор, сын Стэфана, шараговец Калускага, Яго Каралеўскай В-сці Караля Прускага, палка пяхотыНа падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 9 сакавіка 1864 г. на заключэнне палявога Аўдытарыята.Расстраляны ў г. Сувалкі 20 сакавіка 1864 г. за паўторнае дэзерцірства, парушэнне вайсковага шэрагу, уступленне ў шайку мяцежнікаў і знаходжанне ў дзвюх мяцежных шайках. Тым самым ён здрадзіў службоваму абвязку і прысязе. [i]
16 Б-17Бонах Станіслаў, селянін в. Чырвоная Ломжынскага пав.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка г. Ломжы з паветам, палкоўніка, барона Урангеля.Павешаны ў г. Ломжы 19 снежня 1863 г. за службу Рэвалюцыйнаму Ўраду ў якасці жандара і "вешальніка" і павешанне 8 лістапада 1863 г. паблізу в. Забеле Ломжынскага павета селяніна в. Чырвоная Юзафа Піваварскага. [i]
17 Б-3Бразіс Ігнат, сын Яна, шараговец Каўказскага лінейнага батальёна №22.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка г. Панявежа.Расстраляны ў Панявежы ў 1864 г. за здраду дзяржаве і парушэнне прысягі праз уступленне ў шэрагі мяцежнікаў і аказанне супраціву са зброяй у руках войскам свайго законнага Гасудара. [i]
18 Б-1Бразуліс Казімір, сын Марціна, селянін Шаўлійскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі 2-га Аддзялення Ковенскай губ.Павешаны ў г. Шаўлі 3 верасня 1863 г. за знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы і саўдзел у абрабаванні і павешанні двух жаўнераў. [i]
19 Б-13Бугельскі Палікарп, сын Вінцэнта, чыноўнік са шляхты Аўгустоўскай губ. і таго ж павета, выконваючы абавязкі інспектара сувалкаўскай паліцыі. На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Расстраляны ў Шчучыне 2 траўня 1864 г. за знаходжанне ў мяцежніцкіх шайках, удзел у сутыкненнях з войскам і за камандаванне шайкай, з якой аддзяліўся ад банды і быў узяты са зброяй у руках ў сутычцы з войскам. [i]
20 Б-8Будзіловіч Ігнат, паручнік Лейб-Грэнадзёрскага Кацярынаслаўскага палка Яго Імператарскай Вялікасці.На падставе канфірмацыі Віцебскага Ваеннага Губернатара.Расстраляны ў г. Орша Магілёўскай губ. 28 жніўня 1863 г. за парушэнне службы, уступленне ў мяцеж, стварэнне мяцежнай шайкі, камандаванне ёй, прыцягненне да мяцяжу людзей пад пагрозай смяротнага пакарання таго, хто не пойдзе або пакіне шайку, дзейнасць супраць войска і крадзеж зброі з дома гараднічага Бабіноўскага. [i]
21 Б-4Будрыс Антоній, сын Андрэя, шляхціц Расенскага пав. Ковенскай губ. На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 6 лютага 1864 г. на заключэнне Аўдытарыята.Расстраляны на эспланадзе Дынабургскай крэпасці 3 сакавіка 1864 г. за камандаванне пад імем Нясякац утворанай у Марыямпальскім пав. мяцежніцкай шайкай і выкананне над мясцовым насельніцтвам выраку рэвалюцыйнага Ўрада. [i]
22 Б-16Бужынскі Францішак, ардананс Пскоўскага лейб-драгунскага палка, з сялян Шаўлійскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі, размешчанымі ў Вількамірскім і Панявежскім паветах, ад 21 снежня 1863 г. пад №565.Расстраляны ў Посвалі 23 снежня 1863 г. за дэзерцірства з палка, прабыванне ў мяцежніцкіх шайках, удзел з імі ў сутыкненнях з войскамі са зброяй у руках, і, тым самым, здраду службоваму абавязку і прысязе. [i]
23 Б-18Бузіна* Нікіфар, арыштант катаржнага разраду Дынабургскай крэпасці.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 29 кастрычніка 1864 г. пад №19516.Расстраляны ў Дынабургскай крэпасці за надзвычайную дзёрзкасць і напад на афіцэра. [i]
24 Б-5Булынка Цэзар, сын Севярына, мешчанін Менскі.На падставе канфірмацыі Менскага Губернатара.Павешаны ў Менску 29 студзеня 1864 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, дзейнасць са зброяй у руках у сутыкненнях з войскамі і саўдзел у павешанні праваслаўнага святара Канапасевіча ў маёнтку Багушэвічы.
25 Б-7Бурак Антоній, сын Мацея, селянін, жыхар м. Віштынец.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Павешаны ў Кальварыі 24 сакавіка 1864 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, прыцягненне да яе [людзей], здабыванне зброі, удзел у абрабаванні карчмара Рапуліса, збіванні яго і яго жонкі, спробу павешання Рапуліса і двухразовыя ўцёкі з-пад стражы. [i]
26 Б-15Бышэўскі Антоній, сын Калікста, шляхціц Калішскага пав. Варшаўскай губ., адстаўны "Калежскі Рэгістратар"*.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 26 верасня 1863 г. пад №2422.Павешаны ў г. Вількавішкі Мар.[ыямпальскага] павета Аўгустоўскай губ. 30 верасня 1863 г. за тое, што быў памочнікам камандзіра мяцежніцкай шайкі Штага, а пасля разгрому апошняй — стварэнне новай шайкі. [i]
27 Б-9Бэйда Дамінік, пазашлюбны шляхціц. На падставе канфірмацыі Галоўнага Начальніка краю.Павешаны ў г. Бельску 20 лістапада 1863 г. за знаходжанне ў мяцежніцкіх шайках у якасці шпега і правадніка, за добраахвотнае выкананне загадаў камандзіраў шаек мяцежнікаў і павешанне 3-х навакольных жыхароў Гарадзенскай губерні. [i]
28 Б-11Бяляўскі Генрык, мешчанін.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Расстраляны ў г. Сувалкі 5 лютага 1864 г. за тое, што папракаў сялян, якія падпісалі вернападданніцкі адрас на "Найвышэйшае Імя", за распаўсюджанне паміж іх чутак, быццам яны будуць пераведзены ў праваслаўе, што мяцеж вясною ўзмоцніцца, і што яны будуць шкадаваць аб падпісанні адраса. [i]
29 Б-10Бянькоўскі Ян, сын Тамаша, селянін Варшаўскага пав. і губ., фельчар.На падставе канфірмацыі Галоўнага Начальніка краю.Павешаны ў г. Вільня 28 жніўня 1863 г. за службу Мяцежнаму Камітэту ў якасці шпега і жандара для выканання забойстваў і замаху на жыццё Віленскага правадыра дваранства Дамейкі. [i]
30 В-4Вадапалас Юзаф, сын Мацея, селянін Панявежскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў Гірсудах Панявежскага пав. 24 жніўня 1864 г. за прыняцце асабістага ўдзелу ў мяцяжы праз далучэнне да мяцежніцкай шайкі, разбойны напад з іншымі мяцежнікамі на дом селяніна Мачуканаса, вымаганне ад яго гвалтам грошай і павешанне разам з 2-ма іншымі мяцежнікамі адстаўнога салдата Талочкі за яго вернасць ураду. [i]
31 В-2Вайтулевіч Андрэй, шараговец рэзервовага дывізіёна С.-Пецярбургскага Уланскага палка Яго Каралеўскай Вялікасці Караля Баварскага. На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Панявежскага павета.Расстраляны ў Панявежы 22 жніўня 1863 г. за дэзерцірства і далучэнне да шэрагаў мяцежнікаў. [i]
32 В-8Валодзька Геліядор, сын Каятана, шляхціц Менскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка г. Вількаміра і павета, палкоўніка Молера.Павешаны ў г. Вількаміры 1 жніўня 1863 г. за ўдзел ва ўзброеным мяцяжы. [i]
33 В-5Вашкевіч Тамаш, "аднадворац" Аўгустоўскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 9 жніўня 1863 г. пад №1585.Павешаны ў г. Коўна 13 жніўня 1863 г. за знаходжанне ў шайцы мяцежнікаў у якасці шпега і замах на жыццё аднаго абывацеля, што застаўся верным свайму абавязку. [i]
34 В-1Верблючэвіч Альбін, сын Казіміра, мешчанін м. Шадова Шаўлійскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі II-га Аддзялення Ковенскай губ.Павешаны ў г. Шаўлі 6 сакавіка 1863 г35. за прабыванне ў мяцежніцкіх шайках, пасля выхаду з якіх з некалькімі мяцежнікамі ў розных мясцовасцях учыняў над насельніцтвам гвалт, рабункі, разбоі, пакаранні і ўрэшце браў удзел у павешанні 3-х жанчын. [i]
35 В-7Вількевіч Марцэль, сын Антонія, шляхціц ваколіцы Вітбар Ковенскага пав. і Ковенскай губ. На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў былой ваколіцы Ібяны Ковенскага пав. 5 чэрвеня 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, выконваў там абавязкі так званых жандараў-вешальнікаў і асабісты чынны ўдзел пры павешанні ў 1863 г. у розных месцах Ковенскага павета агулам 17 чалавек безабаронных абывацеляў, некаторыя з якіх былі падвержаны перад смерцю цяжкім катаванням і здзекам. [i]
36 В-10Віткоўскі Францішак, сын Тамаша, селянін.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення ад 21 ліпеня 1863 г. пад №3389.Павешаны ў Сейнах 29 лютага 1864 г. за ўдзел у мяцяжы, аказанне дапамогі мяцежнікам у іх злачынных намерах і павешанне селяніна Сухоцкага. [i]
37 В-11Вольскі Антоній, шляхціц Пултускага пав. Плоцкай губ., выхаванец Кракаўскага Універсітэта.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі ў Гарадзенскай губ. і Ломжынскім пав. Аўгустоўскай губ.Расстраляны ў Ганторжах Ломжынскага пав. 3 чэрвеня 1864 г. за знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы падчас збройнай акцыі супраць войскаў, уцёкі ў Прусію, а пасля вяртання ў Польшчу — камандаванне мяцежніцкай шайкай і напад з ёй на м. Ганторжы. [i]
38 В-9Высоцкі Ян, селянін Кернаўскай воласці Аўгустоўскага пав. і губ. На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення ад 21 ліпеня 186335 г. пад №3389.Павешаны ў Сувалках 23 ліпеня 1864 г. за выконванне абавязку польскага жандара-вешальніка і ўдзел у павешанні і асуджэнні некалькіх асобаў, што засталіся вернымі свайму абавязку. [i]
39 Г-12Галінайціс Юзаф-Ян, сын Яна, шараговец Ніжагародскага гарнізоннага батальёна, селянін Кальварыйскага пав. Аўгустоўскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка ад 9 красавіка 1864 г. пад №2112.Расстраляны ў Кальварыі 11 красавіка 1864 г. за дэзерцірства, уступленне ў мяцежніцкую шайку, прабыванне ў ёй у статусе малодшага афіцэра, удзел са зброяй у руках у некалькіх сутыкненнях з войскамі і рабунку, учыненым шайкай, і тым самым [ён] здрадзіў службоваму абавязку і вернападданіцкай прысязе. [i]
40 Г-4Галумбіяс Войцех, сын Ануфрыя, шараговец Курляндскага лейб-уланскага палка Яго Імп. Вялікасці. На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка г. Панявежа.Расстраляны ў Панявежы 29 верасня 1864 г. за здраду дзяржаве і абавязку прысягі шляхам уступлення ў шэрагі мяцежнікаў і супраціву ў іхніх шайках збройнай сіле войскаў свайго законнага гасудара.
41 Г-9Ганглеўскі Марцін, селянін Кернаўскай воласці Аўгустоўскага павета і губерні.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення ад 21 ліпеня 1863 г.35 пад №3389.Павешаны ў Сувалках 23 ліпеня 1864 г. за служэнне Польскаму Рэвалюцыйнаму Камітэту ў якасці жандара-вешальніка, намер павешання аднаго селяніна, абрабаванне памежнай стражы і збіванне розных асобаў. [i]
42 Г-5Гаргас Антоній, ксёндз, вікарый Ворненскага парафіяльнага касцёла Шаўлійскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі ў Шаўлійскім і Цельшаўскім паветах ад 30 верасня 1863 г. пад №1653.Расстраляны ў г. Цельшы 7 кастрычніка 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, прывядзенне мяцежнікаў да прысягі на вернасць Рэвалюцыйнаму ўраду, абвяшчэнне з амбона ў Лідавянах тамтэйшым жыхарам абуральнага маніфеста*, заклік іх да паўстання, замах на жыццё прыстава м. Ворні Цеханоўскага, абрабаванне яго маёмасці, пашкоджанне станавой кватэры і сельскага ўпраўлення, пакаранне і катаванне немцаў дваранскага паходжання Берэнтаў. [i]
43 Г-10Гардацкі* Эдвард, шляхціц.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Павешаны ў Сувалках 14 красавіка 1864 г. за саўдзел з мяцежнікамі ў іх злачынных намерах і забойства карчмара Кучынскага. [i]
44 Г-11Гардзулевіч Мацей, селянін.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Павешаны ў Кальварыі 24 сакавіка 1864 г. за знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы, рабаванне адкрытаю сілаю сялян, абрабаванне карчмара Рапуліса, збіванні яго і яго жонкі, спробу павешання Рапуліса. [i]
45 Г-1Гарушэўскі Фелікс, сын Яна, селянін в. Лясковічы Пружанскага пав. Гарадзенскай губ.На падставе канфірмацыі Кобрынскага Ваеннага Начальніка ад 4 кастрычніка 1863 г.Павешаны ў Кобрыне 5 кастрычніка 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы і ўдзел у бітвах супраць войскаў са зброяй у руках, павешанне 2-х сялян, згвалтаванне сялянскай дзяўчыны і непрызнанне ў гэтых злачынствах. [i]
46 Г-7Гзоўскі Вінцэнт, сын Юстына, аднадворац Наваградскага павета Менскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 27 сакавіка 1864 г. на заключэнне Аўдытарыята.Павешаны ў м. Азёры Гарадзенскага пав. 30 снежня 1863 г. за павешанне селяніна м. Азёры, катаванне селяніна в. Адуны Францішка Камароўскага і камандаванне вылучаным дзеля гэтае мэты асобным атрадам мяцежнікаў. [i]
47 Г-13Гнутаў Нікіфар, казак 5-га Данскога Казацкага палка.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 3 сакавіка 1864 г. пад №144.Расстраляны ў г. Кобрын, Гарадзенскай губ. за забойства яўрэя з сям'ёй, рабаванне і гвалтаванне жанчын. [i]
48 Г-3Грахоўскі Ігнат, сын Антонія, шляхціц Панявежскага пав.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка г. Панявежа.Расстраляны ў Панявежы 29 верасня 1864 г. за знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы, прыняцце ў ёй на сябе пасады начальніка плутону36, рабаванне насельніцтва, дастаўку ў шайку жывёлы і грошай і здраду гэтым самым ураду.
49 Г-8Грыгарашчэнка Захар, сын Дзям'яна, шараговец Сумскога палка гусараў.На падставе канфірмацыі Камандуючага войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 27 сакавіка 1864 г. на заключэнне Аўдытарыята Расстраляны ў г. Коўна 3 красавіка 1864 г. за растрату дзяржаўных грошай, дэзерцірства, уступленне ў шэрагі мяцежнікаў і знаходжанне доўгі час у шайцы. [i]
50 Г-6Грыневіч Тамаш, сын Міхала, штабс-ротмістр у адстаўцы, земскі абывацель Магілёўскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Расстраляны ў Рагачове Магілёўскай губ. 16 ліпеня 1863 г. за ўступленне ў мяцеж і камандаванне ў ім шайкай.
51 Г-2Грынчук Ян, селянін Пружанскага пав.На падставе канфірмацыі Камандуючага Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў Шарашове 8 снежня 1863 г. за знаходжанне ў атрадзе "вешальнікаў" учыненне шматлікіх забойстваў навакольных жыхароў Гарадзенскай губ. з прымяненнем катаванняў, а таксама ўчыненне падпалаў і рабункаў. [i]
52 Д-6Дайліда Ежы*, ксёндз ва Урдомінскай парафіі.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Расстраляны ў Сувалках 1 красавіка 1864 г. за прачытанне з амбона ў касцёле абуральных пракламацыяў*. [i]
53 Д-2Далеўскі Цітус, шляхціц.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Расстраляны 30 снежня 1863 г. у Вільні за прыналежнасць да рэвалюцыйнай арганізацыі на Літве у якасці экспедытара і сакратара пры ўпаўнаважаным Камісары Літвы і непасрэдны ўдзел ва ўсіх апошніх распараджэннях арганізацыі, што мелі мэтай прабуджэнне ў краі ўжо згаслага мяцяжу. [i]
54 Д-5Даноўскі Альбін, сын Габрыеля, шляхціц Шаўлійскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Галоўнага Начальніка краю.Расстраляны ў Шадове Шаўлійскага пав. 3 верасня 1864 г. з аказанне супраціву даганяючым войскам і сялянам і забойства з карабіна аднаго селяніна. [i]
55 Д-1Дарманоўскі Мечыслаў, прускі падданы.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны 21 снежня 1863 г. ў Вільні за тое, што пасля прыбыцця ў Вільню з Варшавы, з тамтэйшага Рэвалюцыйнага Камітэта, асабіста дзейсна распараджаўся ўпраўленнем у Вільні і ўсёй губернскай рэвалюцыйнай аргангізацыі, а таксама прымаў на сябе выкананне ўсіх найважнейшых даручэнняў членаў арганізацыі. [i]
56 Д-4Даўнаровіч Юзаф, сын Дыянісія, шляхціц в. Ядапанцы Вількамірскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Новааляксандраўскага пав., палкоўніка Бялізы.Расстраляны ў Дусятах Новааляксандраўскага пав. 7 снежня 1863 г. за знаходжанне ў мяцежнай шайцы і хаванне пасля зыходу з яе ў доме родзічаў, адкуль са зброяй у руках быў забраны войскам. [i]
57 Д-3Духноўскі* Антоній, сын Антонія, мешчанін в. Жубальцы Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Новааляксандраўскага павета, палкоўніка Бялізы.Расстраляны ў в. Жубольцы Новааляксандраўскага пав. 19 снежня 1863 г. за здраду дзяржаве праз тое, што Духноўскі рамантаваў зброю для камандзіра разбойніцкай мяцежнай партыі Лукашунаса, і, тым самым, саўдзельнічаў у збройным мяцяжы. [i]
58 І-3Ёч Людвік, сын Францішка, шляхціц Лідскага пав. Віленскай губ.На падставе канфірмацыі Гарадзенскага губернатара, генерал-маёра Скварцова.Расстраляны ў м. Азярніцы 7 жніўня 1863 г. за ўдзел у мяцяжы супраць урада, знаходжанне ў шайцы мяцежнікаў са зброяй у руках, працягванне бітваў з расейскім войскам і павешанне старшыны (старасты) м. Азярніцы. [i]
59 Ж-1Жаброўскі Канстанцін, паручнік 6-й Артылерыйскай Брыгады, са шляхты Аўгустоўскай губ. На падставе канфірмацыі Часовага Ваеннага Губернатара Менскай губ., генерал-лейтэнанта Забалоцкага ад 19 ліпеня37 1863 г. пад №47.Расстраляны ў Барысаве Менскай губ. 24 чэрвеня 1863 г. за дэзерцірства, далучэнне да шэрагаў мяцежнікаў, камандаванне іх шайкай, сфармаванне шайкі і заклік насельніцтва да мяцяжу праз распаўсюджванне сярод яго падбухторваючых адозваў.
60 Ж-4Жалоўскі Фелікс, селянін.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення ад 25 верасня 1863 г. пад №5244.Павешаны ў Сувалках 27 верасня 1863 г. за тое, што быў польскім жандарам-вешальнікам, выконваў разнастайныя даручэнні камандзіраў мяцежніцкіх шаек і прымусовае вербаванне у іх людзей, падаваў звесткі шайкам і браў удзел у павешанні шляхціца Караля Надольнага. [i]
61 Ж-3Жмачынскі Ян, сын Ежы, часова звольнены шараговец Лейб-Драгунскага Маскоўскага Яго Імп. Вял. палка.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Расстраляны ў Менску 5 жніўня 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы. [i]
62 Ж-2Жыцкі Антоній, сын Каспара, былы ў звальненні для папраўкі здароўя шараговец унутранай аховы Рэвельскага батальёна. Народжаны ў Расенскім пав. Ковенскай губ. На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі г. Расены і павета.Павешаны ў Расенах 13 верасня 1863 г. за прабыванне ў мяцяжы, камандаванне асобнай шайкай і ўчыненне з ёй забойстваў і грабяжоў. [i]
63 З-4Завістоўскі Станіслаў, сын Караля, адстаўны штабс-капітан, са шляхты Ваўкавыскага пав. Гарадзенскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 4 ліпеня 1863 г. пад №1054.Расстраляны ў Ваўкавыску 10 ліпеня 1863 г. за далучэнне да мяцяжу і камандаванне асобнай часткай мяцежніцкай шайкі. [i]
64 З-7Запаснік Аляксандр, сын Аўгуста, шляхціц ваколіцы Шамякі Лідскага пав. Віленскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Вількаміра і павета, палкоўніка Молера.Павешаны ў Вількаміры 1 жніўня 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, удзел у павешанні "пяцісоцкага" Лебедзева, знішчэнне пісьмовых актаў Начальніка Станавой Паліцыі ў Шырвінтах, абрабаванне яго маёмасці і Валаснога Ўпраўлення, і пашкоджанне 4-х тэлеграфных слупоў. [i]
65 З-2Здановіч Ігнат, сын Аляксандра, шляхціц Віленскай губ., Кандыдат С.-Пецярбургскага Універсітэта.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў Вільні 21 снежня 1863 г. за прыналежнасць да складу Рэвалюцыйнай Арганізацыі ў г. Вільні ў якасці казначэя горада, распараджэнне рэвалюцыйнымі ўладамі ў Вільні і нежаданне прызнання гэтых яго злачынных дзеянняў. [i]
66 З-3Зельміц Уладзімір, сын Юзафа, шляхціц Кобрынскага пав. Гарадзенскай губ.На падставе канфірмацыі Гарадзенскага губернатара, генерал-маёра Скварцова.Расстраляны ў м. Азярніцы 7 жніўня 1863 г. за ўдзел у мяцяжы супраць урада, знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы са зброяй у руках, працягванне бітваў з расейскімі войскамі і за павешанне старшыны м. Азярніцы — Макарэвіча. [i]
67 З-5Зуеў Герасім, селянін в. Бучкі Варкоўскай воласці Дынабургскага павета.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Расстраляны ў г. Дынабургу 10 красавіка 1864 г. за разбойны напад разам з іншымі 4-ма сялянамі ноччу з 21 на 22 кастрычніка 1863 г. на фальварковую сядзібу Сола Дынабургскага пав. шляхціца Ігната Мароза, згвалтаванне жонкі апошняга, згвалтаванне служкі, і забойства яе, і ўтапленне ў рацэ Дубне, рабаванне ў Мароза грошай і рэчаў у значнай колькасці, біццё Мароза, ягонай жонкі і ўсёй сям'і, прычыненне розных пакутлівых здзекаў. [i]
68 З-6Зыберс Юзаф, сын Марціна, селянін Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Новааляксандраўскага пав.Расстраляны ў м. Папеле Новааляксандраўскага пав. 20 жніўня 1863 г. за прабыванне пад камандаваннем Людкевіча ў мяцежніцкай шайцы, якая павесіла аднаго селяніна і забяспечвалася харчаваннем з рабункаў, у якіх браў удзел і Зыберс падчас знаходжання ў атрадзе. [i]
69 З-1Зямацкі Раймунд, сын Андрэя, ксёндз, пробашч Вявёрскай парафіі Лідскага пав. Віленскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Расстраляны ў Вільні 24 траўня 1863 г. за апавяшчэнне абуральнага маніфеста. [i]
70 И-2Ількоўскі Антоній, сын Ігната, шляхціц Пружанскага пав. На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў Шарашове Пружанскага пав. 8 снежня 1863 г. за знаходжанне ў атрадзе вешальнікаў, здзяйсненне вялікай колькасці забойстваў мясцовага насельніцтва Гарадзенскай губ. з прымяненнем катаванняў, а таксама ўчыненне падпалаў і рабункаў. [i]
71 И-4Ічкоўскі Ўладзіслаў, сын Мікалая, шляхціц Ломжынскага пав. зямлі Аўгустоўскай.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі ў Гарадзенскай губ. і Ломжынскім пав. ад 3 красавіка 1864 г. пад №1798.Павешаны ў Ломжы зямлі Аўгустоўскай за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы ў якасці жандара-вешальніка, удзел у бітвах з войскамі пад Сямацічамі, напад у в. Ляхі-Трускалясы на спячых жаўнераў Сімбірскага палка пяхоты, там раскватараванага, забіранне з іх 5-ці чалавек у мяцежніцкую шайку, потым удзел у павешанні некалькіх чалавек, збор па вёсках падаткаў і зброі і адданне іх мяцежнікам. [i]
72 И-1Ішора Станіслаў, сын Станіслава, ксёндз, вікарый касцёла ў Жалудку Лідскага пав. Віленскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Расстраляны ў Вільні 22 траўня 1863 г. за прачытанне ў касцёле абуральнага маніфеста* і заклік сялян да мяцяжу. [i]
73 К-9Кабылінскі Солуб-Аляксандр, шляхціц Ковенскай губ. і таго ж павета. На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі II Аддзялення Ковенскай губ. ад 9 лютага 1864 г. пад №489. Павешаныя (Кабылінскі і Купрыенка) ў г. Шаўлі 10 лютага 1864 г. за сумеснае прабыванне ў мяцежніцкіх шайках, з мэтай уступлення ў якія Купрыенка пакінуў службу, і, знаходзячыся ў шайцы, удзельнічаў са зброяй у руках у бітвах з войскам; учыненне гвалту, разбояў і рабункаў у безабароннага насельніцтва, а таксама ўдзел у павешанні ў ваколіцы Ляплюны 2-х братоў Якшовых. [i]
74 К-4Казакевіч Адам, сын Юзафа, шляхціц Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Новааляксандраўскага пав., палкоўніка Бялізы.Расстраляны ў Дусятах Новааляксандраўскага пав. 5 снежня 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, а пасля зыходу з яе — хаванне ў доме родзічаў, дзе быў схоплены са зброяй войскамі. [i]
75 К-5Казакоўскі Станіслаў, сын Караля, адстаўны падпаручнік Коннай Артылерыі, пражываў у маёнтку бацькі Кураны Вількамірскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка г. Вількаміра і павета ад 23 чэрвеня 1863 г. пад №916.Расстраляны ў Вількаміры 8 ліпеня 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы і ўдзел у акцыях супраць войскаў свайго Гасудара. [i]
76 К-15Казельскі Фелікс, сын Войцеха, бестэрмінова звольнены шараговец Красцісцкай Каманды Інвалідаў.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Павешаны ў Сейнах 28 лютага 1864 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, удзел у бітвах з войскам і павешанне селяніна Сухоцкага. [i]
77 К-2Каліноўскі Вінцэнт-Канстанцін, сын Сымона, шляхціц Гарадзенскай губ. і таго ж павета.На падставе канфірмацыі Камандуючага войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 5 сакавіка 1864 г. на заключэнне Аўдытарыята.Павешаны ў Вільні 10 сакавіка 1864 г. за тое, што быў членам Рэвалюцыйнай Арганізацыі і самастойным кіраўніком паўстання ва ўсім Краі Літоўскім. [i]
78 К-1Калышка Баляслаў, сын Вінцэнта, Віленскага пав. і губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў г. Вільні 28 траўня 1863 г. за камандаванне мяцежніцкай шайкай. [i]
79 К-19Канінскі Аляксандр, мешчанін Кольна Ломжынскага пав.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Ломжы і павета, палкоўніка барона Урангеля.Павешаны ў Ломжы Аўгустоўскай губ. 19 снежня 1863 г. за служэнне Рэвалюцыйнаму Ўраду ў якасці жандара-вешальніка і павешанне 8 лістапада 1863 г. каля в. Забеле Ломжынскага пав. селяніна в. Чырвоная Юзафа Піваварскага, а таксама ўдзел у павешанні яўрэя Вільгельма Гейга. [i]
80 К-23Канопка Ян, сын Лукаша, шляхціц в. Осі-Багны Ломжынскага пав. Аўгустоўскай губ.На падставе выраку Ваеннага Суда, зацверджанага Ваенным Начальнікам г. Беластока і пав. палкоўнікам Мантэўфелем.Павешаны ў Саколах Ломжынскага пав. 29 лістапада 1863 г. за служэнне Рэвалюцыйнаму Ўраду ў якасці жандара-вешальніка, галоўнага вярбоўшчыка ў шайкі мяцежнікаў і зборшчыка падаткаў. [i]
81 К-21Каргальскоў Ян, казак 5-га Данскога Казацкага палка*.На падставе канфірмацыі Камандуючага войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 3 сакавіка 1864 г. пад №144.Расстраляны ў Кобрыне Гарадзенскай губ. за забойства яўрэя і яго сям'і, рабунак і гвалтаванне жанчын. [i]
82 К-7Карэва Клет, сын Ануфрыя, прапаршчык корпуса леснікоў (ён жа Гулевіч, Іваноўскі і Скірмонт).На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Ковенскай губ., генерал-лейтэнанта барона Майдэля.Расстраляны ў Коўне 12 сакавіка 1863 г. за прыняцце ўдзелу ў мяцяжы, камандаванне шайкай мяцежнікаў у Троцкім пав. і кіраванне адной з шаек падчас бітвы з войскамі 3 сакавіка 1863 г. ля в. Буды. [i]
83 К-11Каспяровіч Ян, сын Мацея, шараговец зап. батальёна Бела-Азёрскага палка пяхоты.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Панявежа.Расстраляны ў Панявежы 29 верасня 1864 г. за здраду дзяржаве і зламанне прысягі праз уступленне ў мяцежніцкую шайку і аказанне з ёй супраціву са зброяй у руках войскам свайго законнага гасудара.
84 К-6Квяткоўскі Баляслаў, сын Яўстафія, шляхціц Шаўлійскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі II-га аддзялення Ковенскай губ.Павешаны ў Шаўлях 3 верасня 1863 г. за прабыванне ў мяцяжы, камандаванне ў шайцы, учыненне грабяжоў, павешанне 2-х жаўнераў і вербаванне людзей у шайку. [i]
85 К-17Кляма Станіслаў, сын Каспера, селянін в. Забеле Ломжынскага пав. Аўгустоўскай губ. На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Гарадзенскай губ. і Ломжынскага пав. Аўгустоўскай губ. генерал-лейтэнанта Ганецкага ад 22 сакавіка 1864 г. пад №1606.Павешаны ў в. Забеле Ломжынскага пав. Аўгустоўскай губ. 30 сакавіка 1864 г. за служэнне Рэвалюцыйнаму Ўраду ў якасці жандара-вешальніка, асабісты ўдзел у павешанні селяніна в. Чырвоная Піваварскага Юзафа, а пазней уцёкі за мяжу ў Прусію, дзе быў схоплены тамтэйшымі ўладамі. [i]
86 К-20Койка Тамаш, селянін в. Чырвоная Ломжынскага пав.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Ломжы і павета, палкоўніка барона Урангеля.Павешаны ў Ломжы Аўгустоўскай губ. 19 снежня 1863 г. за служэнне Рэвалюцыйнаму Ўраду ў якасці жандара-вешальніка і павешанне 8 лістапада 1863 г. каля в. Забеле Ломжынскага пав. селяніна в. Чырвоная Юзафа Піваварскага, а таксама ўдзел у павешанні яўрэя Вільгельма Гейга. [i]
87 К-3Колб Пшэмыслаў, сын Міхала, выдалены са службы ў сапёрных батальёнах падпаручнік Мікалаеўскай Інжынернай Акадэміі38.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 22 сакавіка 1864 г. на заключэнне Аўдытарыята.Расстраляны на "экспланадзе" Дынабургскай крэпасці 2 красавіка 1864 г. за наўмыснае нез'яўленне з водпуску з мэтай далучэння да мяцяжу ў Лепельскім пав., здраду службоваму абавязку і зламанне прысягі праз уступленне ў мяцежніцкую шайку, у якой браў чынны ўдзел ва ўзбраенні і дзейнічаў супраць войскаў урада. [i]
88 К-12Корсак Уладзіслаў, сын Антонія, выдалены са службы падпаручнік 1-га Батальёна 3-й батарэі "зводнай" Артылерыйскай Брыгады. На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Магілёўскай губ., Світы Яго Высокасці генерал-маёра, Князя Яшвіля ад 5 чэрвеня 1863, пад №14.Расстраляны ў губернскім г. Магілёве 6 чэрвеня 1863 г. за дэзерцірства, уступленне ў шэрагі мяцежнікаў, прынясенне прысягі на вернасць Рэвалюцыйнаму Ўраду і тым самым здраду абавязку і зламанне прысягі свайму законнаму Гасудару. [i]
89 К-22Краеўскі Себасцьян, шляхціц в. Лёхі Ломжынскага пав.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Ломжы і павета, палкоўніка барона Урангеля.Расстраляны ў в. Лёхі Ломжынскага павета 24 красавіка 1864 г. за ўдзел у мяцяжы са зброяй у руках. [i]
90 К-16Крапайціс Антоній, сын Бярнарда, селянін Крынічынскай Сельскай Грамады Панявежскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 19 кастрычніка 1864 г. на заключэнне Аўдытарыята.Павешаны ў Панявежскім пав. Ковенскай губ. 29 кастрычніка 1864 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, удзел з іншымі мяцежнікамі ў павешанні цяжарнай сялянкі Фартунаты Петрунасавай і аказанне дапамогі ў павешанні 2-х яўрэяў шляхам іх злаўлення і дастаўкі ў шайку. [i]
91 К-14Красінскі Ян, сын Станіслава, шараговец Гарадзенскага батальёна Ўнутранай Стражы, народжаны ў Аўгустоўскай губ. і тым жа павеце.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення ад 21 ліпеня 1863 г. пад №3389.Расстраляны ў Сувалках 3 лютага 1864 г. за двухразовае дэзерцірства, уступленне ў шэрагі мяцежнікаў і вербаванне людзей у іх шайку. [i]
92 К-13Крэйчман Францішак, селянін Кернаўскай воласці Аўгустоўскай губ. і таго ж павета.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення ад 21 ліпеня 1863 г. пад №3389.Павешаны ў Сувалках 23 ліпеня 1863 г. за тое, што быў польскім жандарам. [i]
93 К-18Кулеша Канстанцін, шляхціц Ломжынскага пав. Аўгустоўскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі ў Гарадзенскай губ. і Ломжынскім пав. Аўгустоўскай губ. генерал-лейтэнанта Ганецкага ад 3 лістапада 1863 г. за №104.Расстраляны ў Ломжы 16 лістапада 1863 г. за чытанне насельніцтву абуральнага маніфеста*, паведамленне пра мяцеж і заклік іх да мяцяжу. [i]
94 К-10Купрыенка Андрэй, шараговец Пскоўскага Лейб-Драгунскага Яе Імп. Вялікасці палка, народжаны ў Барышаўцы Пераяслаўскага пав. Палтаўскай губ.. На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі II-га Аддзялення Ковенскай губ. ад 9 лютага 1864 г. пад №489.Павешаныя (Кабылінскі і Купрыенка) ў г. Шаўлі 10 лютага 1864 г. за сумеснае прабыванне ў мяцежніцкіх шайках, з мэтай уступлення ў якія Купрыенка пакінуў службу, і, знаходзячыся ў шайцы, удзельнічаў са зброяй у руках у бітвах з войскам; учыненне гвалту, разбояў і рабункаў у безабароннага насельніцтва, а таксама ўдзел у павешанні ў ваколіцы Ляплюны 2-х братоў Якшовых. [i]
95 К-8Кучэўскі Аляксандр, сын Фартуната, шляхціц.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі II-га Аддзялення зямлі Ковенскай ад 30 снежня 1863 г. пад №2473.Павешаны ў г. Шаўлі 31 снежня 1863 г. за прыналежнасць да ўзброенага мяцяжу, знаходжанне ў 2-х мяцежніцкіх шайках, вербаванне ў іх людзей, адбіранне ад пасланцаў да ўрада лістоў і аддаванне апошніх камандзірам мяцежніцкіх шаек, удзел з імі ў грабяжы і павешанні ў в. Ушкольне селяніна Лопукса. [i]
96 Л-4Лабаноўскі Ян, сын Аляксандра, аднадворац Свянцянскага пав. Віленскай губ. На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Вількаміра і павета ад 3 верасня 1863 г. пад №2.Павешаны ў Трашкунах 6 верасня 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы са зброяй у руках, з якой адчайна дзейнічаў у бітвах супраць войскаў, учыненне рабункаў у безабароннага насельніцтва, удзел у знявазе партрэтаў Імператара і спадкаемцы трона, таптанне збору законаў і знішчэнне пісаных актаў у Валасным Упраўленні. [i]
97 Л-5Ласінскі Вінцэнт, сын Казіміра, аднадворац Ашмянскага пав.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка г. Ашмяны.Расстраляны ў Альшанах 6 лістапада 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, ваенныя дзеянні ў ёй са зброяй у руках супраць войскаў, а пасля разгрому шайкі — адлучэнне [ад яе] з некалькімі мяцежнікамі і ўдзел у павешанні аднадворца Яна Насевіча.
98 Л-7Лейбман Лейба, сын Мартха, яўрэй.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Павешаны ў Сувалках 2 сакавіка 1864 г. за прабыванне ў шайцы мяцежнікаў, прыняцце пасады вахмістра жандараў-вешальнікаў, выкананне смяротных прысудаў і ўдзел у рабунку галоўнай касы ў Лодзях. [i]
99 Л-8Летаўт Юліуш, шляхціц і валасны стараста в. Булгакаўскай.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Расстраляны ў Сувалках 28 сакавіка 1864 г. за падрыхтаванне косаў для мяцежнікаў і вербаванне людзей у шайку. [i]
100 Л-2Лугайла Браніслаў, адстаўны паручнік Полацкага палка пяхоты, са шляхты г. Вільні.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў Коўне 7 сакавіка 1864 г. за прабыванне ў мецяжы, камандаванне шайкай, павешанне аднаго селяніна з жонкай і неаднаразовае ўчыненне грабяжоў. [i]
101 Л-1Лясковіч Альберт, сын Фелікса, шляхціц Лідскага пав. Віленскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Расстраляны ў Вільні 24 траўня 1863 г. за заклік сялян да мяцяжу. [i]
102 Л-3Ляснеўскі Юльян, сын Паўла, шляхціц Любельскай губ., упраўляючы ў маёнтку гр. Грабоўскага ў Лідскім пав. Віленскай губ. На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Расстраляны ў Вільні 10 чэрвеня 1863 г. за заклік сялян да мяцяжу. [i]
103 Л-6Ляцэр Ян, сын Марціна, селянін Панявежскага пав.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі ў Вількамірскім і Панявежскім паветах, генерал-маёра Пахомава.Расстраляны ў г. Біржы 24 сакавіка 1864 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, па вяртанні з яе перахоўванне пораху і зброі, намер паўторнага ўступлення ў мяцеж, дзеля чаго [ён] нават узяў схаванае ружжо і пайшоў да лесу, а пры яго нагнанні — спробу забойства з ружжа старасты Бругеля. [i]
104 М-1Макавецкі Генрык, сын Генрыка, выдалены са службы харунжы. Выконваў абавязкі запаснога ляснічага. На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Расстраляны ў Вільні 17 жніўня 1863 г. за здраду дзяржаве і ўступленне ў шэрагі мяцежнікаў. [i]
105 М-9Малашэўскі Сымон, сын Яна, шараговец 1-га стралковага батальёна.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка г. Панявежа і павета, генерал-маёра Пахомава.Павешаны ў Панявежы 11 лістапада 1863 г. за дэзерцірства, знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы, спробу забойства аднаго селяніна і нанясенне яму шабляй ранення ў галаву. [i]
106 М-6Малецкі Дамінік, сын Рамуальда, выдалены са службы падпаручнік Лейб-Гвардыі Коннай Артылерыі.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі ў Вількамірскім і Панявежскім паветах.Павешаны ў Вількаміры 9 снежня 1863 г. за дэзерцірства, далучэнне да мяцяжу, фармаванне ў Вількамірскім павеце Ковенскай губ. некалькіх мяцежніцкіх шаек, камандуючы якімі ён, Малецкі, дзейнічаў супраць урадавых войскаў; знішчэнне актаў і дакументаў Тупаньскага Валаснога Упраўлення, абрабаванне сродкаў Трашкунскай Грамады і павешанне Трашкунскага тысяцкага39 Лісоўскага. [i]
107 М-10Манцэвіч Міхал, сын Аляксандра, выдалены са службы харунжы батарэі №3 былой 1-й батарэйнай "Зводнай" Рэзервовай Артылерыйскай Брыгады. На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Магілёўскай губ., Світы Яго Высокасці генерал-маёра, Князя Яшвіля ад 5 чэрвеня 1863, пад №14.Расстраляны ў горадзе губ. Магілёве 6 чэрвеня 1863 г. за дэзерцірства, уступленне ў шэрагі мяцежнікаў, прынясенне прысягі на вернасць рэвалюцыйнаму ўраду і тым самым — здраду службоваму абавязку і зламанне прысягі свайму законнаму гасудару. [i]
108 М-11Манцэвіч Ян, сын Аляксандра, выдалены са службы харунжы батарэі №3 былой 1-й батарэйнай "Зводнай" Артылерыйскай Брыгады.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Магілёўскай губ., Світы Яго Высокасці генерал-маёра, Князя Яшвіля ад 5 чэрвеня 1863, пад №14.Расстраляны ў горадзе губ. Магілёве 6 чэрвеня 1863 г. за дэзерцірства, уступленне ў шэрагі мяцежнікаў, прынясенне прысягі вернасці рэвалюцыйнаму ўраду і тым самым — здраду службоваму абавязку і зламанне прысягі свайму законнаму гасудару. [i]
109 М-5Маркоўскі Ксавер, сын Бярнарда, шляхціц, народжаны ў Згежы Каралеўства Польскага, месца жыхарства — Беластоцкі павет.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Расстраляны ў Харошцы Беластоцкага пав. 14 кастрычніка 1863 г. за ўдзел у павешанні 2-х жаўнераў. [i]
110 М-2Марчэўскі Ян, мешчанін Каралеўства Польскага, фельчар.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў Вільні 28 жніўня 1863 г. за служэнне Польскаму Рэвалюцыйнаму Камітэту ў якасці шпега і паліцыянта ў горадзе Вільні з мэтай учынення забойстваў. [i]
111 М-4Масальскі Караль, сын Ксавера, шляхціц Слонімскага пав. Гарадзенскай губ.На падставе канфірмацыі Гарадзенскага губернатара, генерал-маёра Скварцова.Расстраляны ў Слоніме 5 жніўня 1863 г. за ўдзел у мяцяжы супраць урада, знаходжанне ў шайцы мяцежнікаў са зброяй у руках, дзеянне супраць расейскіх войскаў і павешанне старасты м. Азярніцы Макарэвіча. [i]
112 М-3Мацкевіч Антоній, ксёндз Ковенскага пав.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў Коўне 16 снежня 1863 г. за чынны ўдзел у мяцяжы праз распаўсюджанне сярод народу рэвалюцыйных ідэй, таксама потым першым узняў штандар мяцяжу на Літве, сфармаваў шайку, зрабіўся камандзірам, уступаў у бітвы з войскамі, падбухторваў навакольных жыхароў да мяцяжу праз пераконванне, гвалт і забойствы. [i]
113 М-7Мацкевіч Пётр, сын Юзафа, шляхціц Троцкага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Ашмян і павета.Расстраляны ў Ашмянах 5 лістапада 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, дзеянне з ёй са зброяй у руках у бітвах супраць войскаў, пасля разгрому войскамі шайкі адлучыўся ад яе з некалькім мяцежнікамі і браў з імі ўдзел у павешанні "аднадворца" Яна Насевіча.
114 М-13Мізярэвіч Вінцэнт, сын Тадэуша, селянін в. Вільцатава Ковенскай губ. і таго ж павета.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 19 лістапада 1864 г. на заключэнне Аўдытарыята.Павешаны ў м. Бобты Ковенскага пав. за трохразовае прабыванне ў мяцежніцкіх шайках як шпег і ўдзел у павешанні некалькіх адданых ураду чалавек. [i]
115 М-12Мікуцкі Тэафіл, аканом, шляхціц Аўгустоўскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Павешаны ў Сувалках 14 красавіка 1864 г. за дапамогу і садзейнічанне мяцежнікам у іх злачынных намерах і забойства карчмара Кучынскага. [i]
116 М-14Міцкевіч Юльян, сын Бенядзікта, шляхціц і лекар з вольнай практыкай.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 30 кастрычніка 1864 г. на заключэнне Аўдытарыята.Павешаны ў Коўне 5 лістапада 1864 г. за прыналежнасць да таемнай рэвалюцыйнай арганізацыі як камісара Ковенскага Ваяводства і чынныя захады да падтрымання ў Ковенскай губ. рэвалюцыйнай прапаганды. [i]
117 М-15Млынскі Ўладзіслаў, сын Фелікса, адстаўны штабс-ротмістр, пражываў у Мазырскім пав. Менскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 23 чэрвеня 1863 г. пад №915.Расстраляны ў Новааляксандраўску Ковенскай губерні* 28 чэрвеня 163 г. за прабыванне ў мяцяжы і супраціў ураду, камандаванне коннай шайкай і ўдзел у бітвах супраць войскаў свайго гасудара. [i]
118 М-8Моркіс Ян, сын Антонія, селянін і дзесятнік в. Гедройцы.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка II-га Аддзялення Ковенскай губ. Расстраляны ў Шаўлях 14 чэрвеня 1863 г. за здраду дзяржаве і шпіёнства, паведамленне ў лагеры камандзіру шайкі ксяндзу Мацкевічу пра колькасць і стан высланых супраць ягонай шайкі войскаў. [i]
119 Н-3Нажымскі Канстанцін, шляхціц.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Павешаны ў Сувалках 7 красавіка 1864 г. за прыняцце на сябе абавязкаў польскага жандара, вербаванне людзей у мяцежніцкія шайкі і саўдзел пры павешанні шляхціца Надольнага. [i]
120 Н-1Нарэйка Ісідар, сын Ежы, ксёндз Гарждоўскага касцёла Цельшаўскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Цельшаў і павета.Расстраляны ў Цельшах 2 жніўня 1863 г. за абвяшчэнне абуральных маніфестаў і адозваў, фармаванне мяцежніцкай шайкі, раззброенай войскам у ваколіцы м. Рэтава, і удзел у дзеяннях шайкі к-ра Маткевіча, з якой Нарэйка і быў арыштаваны са зброяй у руках. [i]
121 Н-2Нікалай Уладзіслаў, сын Фрыдэрыка, падпаручнік Нарвскага палка пяхоты.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Расстраляны ў Вільні 13 верасня 1863 г. за знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы. [i]
122 П-6Падалецкі Аляксандр, селянін Ігуменскага пав. Менскай губ.На падставе канфірмацыі Менскага Губернатара.Павешаны ў Ігуменскім пав. 16 лістапада 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, дзеянне ў бітвах з войскам і ўдзел пры павешанні ў маёнтку Багушэвічы папа Канапасевіча. [i]
123 П-10Паўловіч Багуслаў, сын Сымона, харунжы 13-й Артылерыйскай Брыгады, народжаны ў Варшаве.На падставе канфірмацыі Галоўнага Начальніка краю ад 4 ліпеня 1863 г. пад №1053.Расстраляны ў Бярэсці-Літоўскім 19 ліпеня 1863 г. за здраду дзяржаве праз далучэнне да мяцежніцкай шайкі Рагінскага, супольныя з ёй дзеянні супраць расейскіх войскаў і пісьмовае асуджэнне законаў і дзейнасці расейскага ўрада. [i]
124 П-2Плятэр Леон, з арыстакратаў, шляхціц Дынабургскага пав. На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Віленскай губ., генерал-лейтэнанта Длатоўскага.Расстраляны ў Дынабургскай крэпасці 27 траўня 1863 г. за стасункі з Рэвалюцыйным Камітэтам і за тое, што першым узняў штандар мяцяжу ў Віленскай губ., дзейснае падбухторванне іншых да бунту; учыненне грабяжоў і забойстваў, асабліва пры ягоным, Плятэра, нападзе з шайкай 13 красавіка 1863 г. у Дынабургскім пав. на транспарт зброі. [i]
125 П-7Пранайціс Ежы, селянін Лягэцкай Грамады Шаўлійскага пав.На падставе канфірмацыі Камандуючага войскамі II-га Аддзялення з Ковенскай губ.Павешаны ў Шаўлях 20 лютага 1864 г. за прабыванне ў некалькіх мяцежніцкіх шайках, збройнае дзеянне ў бітвах супраць войскаў і ўдзел у павешанні ў ваколіцы Леплюны Ковенскай губ. двух братоў, шляхціцаў Якшовых.
126 П-4Праневіч* Зыгмунт, сын Казіміра, шляхціц Ковенскага павета і губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны 5 чэрвеня 1864 г. ў былой ваколіцы Ібяны Ковенскага пав. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы ў якасці так званага жандара-вешальніка і асабісты чынны ўдзел у павешанні ў 1863 г. у розных мясцовасцях Ковенскага пав. агулам 17 чалавек безабаронных абывацеляў, некаторыя з якіх былі падвержаны перад забойствам цяжкім катаванням і здзекам. [i]
127 П-8Пугачэўскі Канстанцін, сын Міхала, шляхціц Панявежскага пав.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка г. Панявежа і павета, генерал-маёра Пахомава.Расстраляны ў Панявежы 2 лістапада 1863 г. за знаходжанне ў мяцежніцкіх шайках, удзел у грабяжы, учыненым шайкамі паблізу м. Упіты, Спяракі і Бяйнарава, прычым ён, Пугачэўскі, быў паланёны ў м. Бяйнарава са зброяй у руках. [i]
128 П-1Пуслоўскі Адам, сын Яна, шляхціц Наваградскага пав.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Расстраляны ў Навагрудку 26 чэрвеня 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы ў якасці яе камандзіра. [i]
129 П-3Пятроў Мікалай, селянін в. Гай Дынабургскага пав.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі 30 сакавіка 1864 г. на зацвярджэнне Аўдытарыята пад №1209. Расстраляны ў Дынабургу 10 красавіка 1864 г. за разбойны напад з іншымі 4-ма сялянамі ў ноч з 21 на 22 кастрычніка 1863 г. на дом шляхціца Ігната Мароза ў фальварку Сола Дынабургскага пав., згвалтаванне ягонай жонкі і служкі, забойства той апошняй і ўкіданне ў раку Дубну, рабаванне ў Мароза ў значнай колькасці грошай і рэчаў, біццё і ўчыненне Марозу й ягонай жонцы іншых пакутлівых здзекаў. [i]
130 П-9Пятроўскі Караль, шляхціц.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Павешаны ў Сувалках 20 лістапада 1863 г. за тое, што быў мяцежніцкім конным стральцом ці так званым польскім жандарам, абавязкам якога было безумоўнае выкананне загадаў Рэвалюцыйнага Камітэта; вымаганне пад пагрозай смерці з фальварку Сасновы Грунт правіянту для сябе і іншых мяцежнікаў, а таксама падпілоўванне тэлеграфных слупоў. [i]
131 П-5Пятроўскі Фелікс, сын Фелікса, з незацверджанай герольдыяй шляхты Сакольскага пав. Гарадзенскай губ.На падставе канфірмацыі Кобрынскага Ваеннага Начальніка ад 4 кастрычніка 1863 г. пад №18.Павешаны ў Кобрыне 5 кастрычніка 1863 г. за знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы і ўдзел у збройных дзеяннях супраць войскаў, павешанне 2 жаўнераў і згвалтаванне сялянскай дзяўчыны. [i]
132 Р-1Рагоўскі Ян, шляхціц Беластоцкага пав.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў м. Харошцы 14 кастрычніка 1863 г. за павешанне некалькіх чалавек і адкрытае распаўсюджанне мяцяжу. [i]
133 Р-2Раўкоўскі Аляксандр, сын Тэафана, шляхіц, пражываўшы ў Вільні.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў Вільні 5 жніўня 1863 г. за службу Рэвалюцыйнаму Камітэту ў якасці шпега і паліцыянта г. Вільні для ўчынення забойстваў, санкцыянаваных Камітэтам. [i]
134 Р-3Раўкоўскі Юзаф, сын Тэафана, шляхіц, пражываўшы ў Вільні.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў Вільні 5 жніўня 1863 г. за службу ў Рэвалюцыйным Камітэце ў якасці шпега і паліцыянта г. Вільні для ўчынення забойстваў, санкцыянаваных Камітэтам. [i]
135 Р-4Рачкоўскі Тэафіл, ксёндз м. Новае Места Панявежскага пав.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Коўна м павета.Расстраляны ў Коўне 11 жніўня 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы і збройныя дзеянні супраць войскаў, якімі і быў узяты ў палон са зброяй у руках. [i]
136 Р-5Руткоўскі Балтазар, шляхціц.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Павешаны ў Сувалках 14 красавіка 1864 г. за аказанне дапамогі мяцежнікам у іх злачынных намерах, супольныя з імі дзеянні і забойства карчмара Кучынскага. [i]
137 С-14Савва Пётр, шляхціц Марыямпальскага пав. Аўгустоўскай губ., выконваў абавязкі лесніка.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 20 верасня 1863 г. пад №2422.Расстраляны ў Шаках 1 кастрычніка 1863 г. за дапамогу мяцежнікам праз указанне ім у лесе месца для лагера, перахоўванне зброі і вайсковага рыштунку, прызначанага для бунтаўшчыкоў. [i]
138 С-6Саковіч Якуб, сын Тамаша, селянін, былы лёкай Баляслава Свентарэцкага, Ігуменскага пав. Менскай губ. На падставе канфірмацыі Менскага Губернатара.Павешаны ў Ігуменскім пав. 16 лістапада 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, дзеянне ў акцыях супраць войскаў і ўдзел у павешанні ў маёнтку Багушэвічы праваслаўнага святара Канапасевіча. [i]
139 С-7Саламон Аўгуст, сын Караля, прускі падданы.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў Шарашове Пружанскага пав. 8 снежня 1863 г. за прабыванне ў шайцы вешальнікаў, учыненне шматлікіх забойстваў мясцовага насельніцтва Гарадзенскай губ. разам з рознага роду катаваннямі і ўчыненнем падпалаў і рабункаў.
140 С-12Сангайла* Канстанцін, шляхціц Шаўлійскага пав.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі 2-га Аддзялення Ковенскай губ.Павешаны ў Шаўлях 20 лютага 1864 г. за прабыванне ў некалькіх мяцежніцкіх шайках, збройны чын супраць войскаў і ўдзел у павешанні ў ваколіцы Леплюны Ковенскай губ. 2-х братоў Якшовых. [i]
141 С-17Свентарэцкі Ян, сын Вінцэнта, мешчанін Тыкоціна Ломжынскага пав. Аўгустоўскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 25 снежня 1864 г. на заключэнне Аўдытарыята.Павешаны 11 студзеня 1865 г. ў Байцы Беластоцкага пав. Гарадзенскай губ. за знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы ў якасці жандара-вешальніка, удзел у павешанні адстаўнога жаўнера і селяніна Васькевіча, прычым ён, Свентарэцкі, лічыўся за старэйшага і быў галоўным распарадчыкам пры ўчыненні гэтых злачынстваў, і, апрача таго, вербаваў людзей у шайку. [i]
142 С-16Семянюк* Андрэй, вязень Дынабургскай 14-й арыштанцкай роты.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 27 ліпеня 1864 г. пад №13260.Расстраляны ў Дынабургскай крэпасці за забойства шарагоўца Сямёнава.
143 С-8Серакоўскі Зыгмунт, сын Ігната, капітан Генеральнага Штаба, са шляхты Валынскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў Вільні 15 чэрвеня 1863 г. за здраду службе і зламанне прысягі праз далучэнне да мяцяжу, у якім камандаваў і дзейнічаў супраць войскаў са зброяй у руках, з ёй жа быў узяты ў палон. [i]
144 С-9Сіповіч Караль, абывацель.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў Вільні 7 жніўня 1863 г. за службу Рэвалюцыйнаму Ўраду ў якасці шпега і паліцыянта ў Вільні. [i]
145 С-1Смыслаў Уладзіслаў, сын Мікалая, мешчанін Наваградскага пав.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 13 снежня 1863 г. на заключэнне Аўдытарыята.Расстраляны ў Наваградку 8 студзеня 1864 г. за знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы, збройныя дзеянні супраць войскаў і павешанне аднаго селяніна. [i]
146 С-4Снадскі Адрыян, сын Іаахіма, шляхціц Ашмянскага пав., канцылярскі чыноўнік урадавага Ашмянскага павятовага казначэйства.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка горада Ашмяны і павета.Расстраляны ў Ашмянах 17 жніўня 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкіх шайках, прыняцце з імі ўдзелу ў бітвах з войскамі ва ўзбраенні, з якім быў паланёны. [i]
147 С-15Стадуба Францішак, селянін в. Забеле Ломжынскага пав. На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка г. Ломжы і павета, палкоўніка барона Урангеля.Павешаны ў Ломжы Аўгустоўскай губ. 19 снежня 1863 г. за служэнне Рэвалюцыйнаму Камітэту ў якасці жандара-вешальніка і павешанне 8 лістапада 1863 г. ў в. Забеле Ломжынскага пав. селяніна в. Чырвоная Юзафа Піваварскага. [i]
148 С-5Станевіч Эдвард, сын Хрызастома, шляхціц Ашмянскага пав.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка г. Ашмяны і павета.Павешаны на рынкавай плошчы ў Альшанах 6 лістапада 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, збройнае дзеянне з ёй у бітве з войскамі; пасля ж разгрому шайкі войскам адлучыўся ад яе з некалькімі мяцежнікамі, браў з імі ўдзел у павешанні "аднадворца" Насевіча Яна, прычым быў галоўным выканаўцам гэтага злачынства. [i]
149 С-3Станішэўскі Юзаф, сын Міхала, адстаўн. Штабс-Капітан Артылерыі Гвардыі.На падставе канфірмацыі Галоўнага Начальніка краю ад 23 чэрвеня 1863 г. пад №916.Расстраляны ў Вількаміры 8 ліпеня 1863 г. за знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы. [i]
150 С-13Сташкевіч (Сташэўскі або Сташевіч) Ян, селянін Кернаўскай воласці Аўгустоўкай губ. і таго ж павета.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення ад 21 ліпеня 1863 г. пад №3389.Павешаны ў Сувалках 23 ліпеня 1864 г. за тое, што быў польскім жандарам-вешальнікам, за павешанне аднаго селяніна Кручынскага, намер павешання іншых 7 чалавек, біццё і пакаранне некаторых жыхароў, што засталіся вернымі свайму абавязку, а таксама за збіранне па вёсках зброі. [i]
151 С-2Сташыс Юзаф, сын Яна, бестэрмінова звольнены старшы кананір 1-й роты каўказскай крапасной артылерыі.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка г. Вількаміра і павета.Павешаны ў Вількаміры 26 ліпеня 1863 г. за знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы, а пасля адлучэння ад яе з некалькімі мяцежнікамі прыняў камандаванне над імі, учыняў разбоі, грабяжы і ўрэшце быў схоплены са зброяй у руках.
152 С-11Сцыпіён Мечыслаў, сын Юзафа, шляхціц Шаўлійскага пав. Ковенскай губ., выконваў абавязкі "пяцісоцкага".На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі 2-га Аддзялення Ковенскай губ., Генерал-Лейтэнанта, барона Майдэля ад 13 ліпеня40 1863 г. пад №618.Расстраляны ў Шаўлях 14 чэрвеня 1863 г. за здраду дзяржаве і шпіёнства. [i]
153 С-10Сычук (ён жа Сацэвіч) Казімір, сын Адама, кананір Віленскай Крапасной Артылерыі.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі на заключэнне Аўдытарыята.Расстраляны ў Вільні 10 снежня 1863 г. за дэзерцірства, далучэнне да шайкі мяцежнікаў і ўдзел з імі ў дзеяннях супраць войскаў, а пасля паланення — за ілжывае паведамленне аб сваёй саслоўнай прыналежнасці. [i]
154 Т-1Талінскі Дамінік, селянін в. Жаўткі Беластоцкага пав. На падставе канфірмацыі Галоўнага Начальніка краю.Расстраляны ў Гародні 11 кастрычніка 1863 г. за распаўсюджанне мяцяжу і ўдзел у павешанні лесніка Юлпановіча. [i]
155 Т-4Таўтовіч Мікалай, сын Дамініка, шляхціц Расенскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 17 кастрычніка 1864 г. на заключэнне Аўдытарыята.Расстраляны ў м. Ужвенты Шаўлійскага пав. 30 кастрычніка 1864 г. за прыняцце асабістага ўдзелу ў мяцяжы праз прабыванне цягам 1,5 гадоў у шайцы мяцежнікаў, у апошні час пад камандаваннем вядомага жандара-вешальніка Пуйдака, удзел у рабунках і разбоях і вымаганне пад пагрозай смерці грошай ад мясцовага насельніцтва. [i]
156 Т-3Трафімчук Тэадор, сын Яна, селянін Бельскага пав. Любельскай губ.На падставе канфірмацыі Кобрынскага Ваеннага Начальніка ад 3 кастрычніка 1863 г. пад №17.Павешаны ў Кобрыне 5 кастрычніка 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы, і ўдзел у бітвах з войскам, і павешанне ў пінскіх лясах аднаго жаўнера. [i]
157 У-1Унгебаўэр Аляксандр, сын Аляксандра, мешчанін Наваградскага павета.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 13 снежня 1863 г. на заключэнне Аўдытарыята.Расстраляны ў Наваградку Менскай губ. 8 студзеня 1864 г. за знаходжанне ў мяцяжы, збройныя дзеянні ў бітвах супраць войскаў і павешанне аднаго селяніна. [i]
158 У-2Урбановіч Юзаф, сын Якуба, шараговец Капорскага Яго Каралеўскай Вялікасці Караля Саксонскага палка пяхоты.На падставе канфірмацыі Галоўнага Начальніка краю ад 9 сакавіка 1864 г. на заключэнне Аўдытарыята.Расстраляны ў Гародні 14 сакавіка 1864 г. за дэзерцірства і далучэнне да шэрагу мяцежнікаў; тым самым здраду службоваму абавязку і зламанне прысягі. [i]
159 В-3Урублеўскі Габрыель, сын Міхала, шляхціц Оўручскага пав. Валынскай губ.На падставе пацверджання Камандуючага Войскамі ў Менскай губ, генерал-лейтэнанта Забалоцкага.Расстраляны ў Мазыры Менскай губ. 5 ліпеня 1863 г. за бытнасць у мяцежніцкай шайцы начальнікам кавалерыі. [i]
160 В-6Урублеўскі Ігнат, шляхціц Віцебскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 9 жніўня 1863 г. пад №1585.Павешаны ў г. Коўна 14 жніўня 1863 г. за знаходжанне ў шайцы мяцежнікаў і замах на жыццё аднаго абывацеля, што застаўся верным свайму абавязку. [i]
161 Ф-2Фалькоўскі Адам, сын Барталамея, ксёндз Ішкальдскага касцёла ў Лідскім павеце.На падставе канфірмацыі Галоўнага Начальніка краю ад 21 траўня і 8 чэрвеня пад №№610 і 766.Расстраляны ў Лідзе 13 чэрвеня 1863 г. за чытанне рэвалюцыйнага маніфеста і заклік сялян да мяцяжу. [i]
162 Ф-1Філіповіч Людвік, сын Францішка, шараговец Шлісельбургскага пяхотнага палка.На падставе канфірмацыі Памочніка Галоўнага Начальніка краю, генерал-ад'ютанта Крыжаноўскага.Расстраляны ў Панявежы Ковенскай губ. 22 траўня 1864 г. за здраду службоваму абавязку і зламанне прысягі, дэзерцірства, уступленне ў шайку бунтаўшчыкоў і прабыванне ў 2 мяцежніцкіх шайках. [i]
163 Х-1Ханеста* Юзаф, мешчанін. На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Павешаны ў Сувалках 20 лістапада 1863 г. за прыналежнасць да так званых польскіх жандараў-вешальнікаў, выкананне прызначаных для сялян пакаранняў і стралянне па селяніну в. Асінава Буда Якуба Пракопа з намерам забіцця. [i]
164 Х-3Харэвіч ЭдвардНа падставе канфірмацыі Галоўнакамандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 23 лістапада 1864 г. на заключэнне Палявога Аўдытарыята.Расстраляны ў Барысаўскім павеце за знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы і забойства з удзелам іншых мяцежнікаў Станавога Прыстава Барысаўскага павета — Ляцкага. [i]
165 Х-2Хончак Ізраіль, сын Лобана, яўрэй з Кольна Ломжынскага пав.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Ломжы і павета, палкоўніка, барона Урангеля.Павешаны ў Ломжы Аўгустоўскай губ. 19 снежня 1863 г. за службу Рэвалюцыйнаму ўраду ў якасці жандара-вешацеля і павешанне 8 лістапада 1863 г. у в. Забеле Ломжынскага пав. селяніна в. Чырвоная Юзафа Піваварскага, а таксама яўрэя Вільгельма Гейза. [i]
166 Х-4Храноўскі Леон, шляхціц в. Леманы Ломжынскага пав.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Ломжы і павета.Расстраляны ў в. Леманы Ломжынскага пав. 21 красавіка 1864 г. за ўдзел у мяцяжы са зброяй у руках. [i]
167 Ц-2Цюндзявіцкі Міхал, сын Мельхіёра, харунжы 8-й Артылерыйскай Брыгады, лёгкай наразной батарэі №3.На падставе канфірмацыі Галоўнага Начальніка краю ад 17 чэрвеня41 1863 г. пад №562.Расстраляны ў Менску 21 траўня 1863 г. за несвоечасовае з'яўленне на службе з прызначанага яму перад тым водпуску, раз'езд па Менскай і Віленскай губ. з невядомымі мэтамі, заклік сялянства да мяцяжу і сфатаграфаванне сядзячым на стуле з выявай кароны, а пад ёй — гербаў аб'яднання Літвы і Польшчы. [i]
168 Ц-1Цюхна Мацей, селянін Слонімскага пав.На падставе канфірмацыі Галоўнага Начальніка краю.Расстраляны ў Саколцы 6 чэрвеня 1863 г. за заклік сялянаў да бунту.
169 Т-2Цяльшэўскі Альбін, шляхціц Ігуменскага пав. Менскай губ.На падставе канфірмацыі Менскага Губернатара.Павешаны ў Ігумене. 16 лістапада 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкай шайцы са зброяй у руках, дзеянне ў бітвах з войскам і камандаванне шайкай мяцежнікаў, якая павесіла ў маёнтку Багушэвічы папа Канапасевіча. [i]
170 Ч-3Чаплінскі Эдвард, вучань аптэкарскі, са шляхты Панявежскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 26 жніўня 1863 г. пад №1877.Павешаны ў Вільні 28 жніўня 1863 г. за службу Рэвалюцыйнаму Ўраду ў якасці шпега і паліцыянта ў г. Вільня для здзяйснення забойстваў па загадах Камітэта. [i]
171 Ч-1Чыжэўскі Антоній, сын Міхала, селянін г. Біржы Панявежскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Новааляксандраўскага пав.Расстраляны ў Дусятах Новааляксандраўскага пав. 11 жніўня 1863 г. за знаходжанне ў мяцежніцкай шайцы, прычыненне насельніцтву ў розных мясцовасцях здзекаў, рабункаў, разбояў і забойстваў, нават роднага свайго брата зацягнуў у лес, здзёр скуру з ягоных ног і пасек грудзі. [i]
172 Ч-2Чэрвінскі Павел, сын Яна, шляхціц Віленскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага войскамі Віленскай Ваеннай Акругі, дадзенай 11 лютага 1864 г. на зацвярджэнне Аўдытарыята.Павешаны ва Ушпале Вількамірскага пав. 7 сакавіка 1864 г. за прыняцце чыннага ўдзелу ў мяцяжы: двухразовае ўступленне ў шайкі мяцежнікаў, за ўцёкі з-пад стражы падчас суда, першае знаходжанне ў шайцы, камандаванне шайкай пасля ўцёкаў і здзяйсненне з ёй: разбояў, забойстваў і здзекаў з безабароннага насельніцтва, што засталося верным свайму абавязку. [i]
173 Ч-4Чэхан (ён жа Цехіновіч) Якуб або Юзаф*, шараговец унутранай аховы Віленскага батальёна.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі і прысуду Аўдытарыята ад 30 снежня 1863 г. Расстраляны ў Вільні 13 студзеня 1864 г. за дэзерцірства, уступленне ў шэрагі мяцежнікаў, знаходжанне ў іхняй шайцы і збройнае выступленне супраць войскаў. [i]
174 Ш-2Шаблевіч Дамазій, сын Юзафа, шляхціц ваколіцы Ібяны Ковенскай губ. і таго ж павета.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі.Павешаны ў былой ваколіцы Ібяны ў Ковенскім пав. 5 чэрвеня 1863 г. за прабыванне ў мяцежніцкіх шайках у якасці так званых жандараў-вешальнікаў і асабісты чынны ўдзел у павешанні ў 1863 г. у розных месцах Ковенскага павета агулам 17 чалавек безабаронных абывацеляў, некаторыя з якіх былі падвержаны перад смерцю цяжкім катаванням і здзекам. [i]
175 Ш-1Шамкоў Леон, сын Мацея, шараговец Лятучай Інваліднай 3-й Паўроты пры Сувалцкім вайсковым шпіталі.На падставе канфірмацыі Камандуючага Войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 9 красавіка 1864 г. на заключэнне Аўдытарыята.Расстраляны ў Сувалках 15 красавіка 1864 г. за паўторнае дэзерцірства, уступленне ў мяцежніцкую шайку, прынясенне здрадніцкай прысягі, удзел у збройных дзеяннях супраць войскаў і ўтойвання падчас мабілізацыі свайго імя і месца службы. [i]
176 Ю-1Юханціс Аляксандр, селянін Шаўлійскага пав. Ковенскай губ.На падставе канфірмацыі Камандуючага войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 2 сакавіка 1864 г. пад №141.Расстраляны ў м. Сяляны Шаўлійскага пав. 14 сакавіка 1864 г. за забойства жанчыны. [i]
177 Я-3Яблонскі Уладзіслаў, шляхціцНа падставе канфірмацыі Камандуючага войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 6 жніўня 1863 г. пад №1535.Павешаны ў Вільні 7 жніўня 1863 г. за служэнне Рэвалюцыйнаму Камітэту ў якасці шпега і паліцыянта г. Вільні. [i]
178 Я-2Ясінскі Антоній, шараговец Капорскага палка пяхоты.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення ад 11 красавіка 1864 г. пад №2114.Расстраляны ў Сейнах 11 красавіка 1864 г. за другое дэзерцірства і ўступленне ў мяцежніцкую шайку, а тым самым здраду службоваму абавязку і зламанне вернападданіцкай прысягі. [i]
179 Я-1Яскальд Станіслаў, шляхціц.На падставе канфірмацыі Ваеннага Начальніка Аўгустоўскага Аддзялення.Павешаны ў Сувалках 20 лістапада 1863 г. за прабыванне ў ліку мяцежніцкіх конных стралкоў, абавязкам якіх было безумоўнае выкананне загадаў, выданых Рэвалюцыйным Камітэтам, прымусовае пад пагрозай смерці вымаганне правіянту для сябе і іншых мяцежнікаў у фальварку Сасновы Грунт, падпілоўванне тэлеграфных слупоў і прыняцце прысягі Рэвалюцыйнаму Ўраду ад 2-х сялян у в. Заборышкі. [i]
180 Е-1Яўтропаў* Ягор, вязень катэгорыі катаржнікаў Дынабургскай крэпасціНа падставе канфірмацыі Камандуючага войскамі Віленскай Ваеннай Акругі ад 24 кастрычніка 1864 г. пад №19516.Расстраляны ў Дынабургскай крэпасці за надзвычайную дзёрзкасць і напад на афіцэра. [i]

  Дадатак да "Спіса палітычных злачынцаў..."42

181Гарасімаў, шараговец.  Расстраляны 11 лістапада 1863 г. за дэзерцірства і далучэнне да банды мяцежнікаў.
182Каржавы, шараговец. Расстраляны 11 лістапада 1863 г. за дэзерцірства і далучэнне да банды мяцежнікаў.
183Крацюк, падафіцэр. Расстраляны 11 лістапада 1863 г. за дэзерцірства і далучэнне да банды мяцежнікаў.
184Латышаў, шараговец. Расстраляны 11 лістапада 1863 г. за дэзерцірства і далучэнне да банды мяцежнікаў.
185Ляскоўскі Міхал, сын Андрэя, мешчанін г. Сураж Беластоцкага пав..На падставе канфірмацыі ад 13 красавіка 1865 г.Павешаны 15 красавіка 1865 г. ў г. Сураж за вербаванне ў мяцеж людзей і тое, што быў жандарам-вешальнікам. [i]
186Новакас Юзаф, сын Юзафа, селянін в. Давяны Лядзейкаўскай грамады Панявежскага пав.На падставе канфірмацыі Галоўнага Начальніка Краю ад 17 лютага 1865 г.Павешаны 9 сакавіка 1865 г. паблізу в. Лічуны за павешанне Петрунасавай. [i]
187Халева Тэлесфор, сын Антонія, шляхціц з аколіцы Халеўшчына.На падставе канфірмацыі Галоўнага Начальніка Краю ад 18 сакавіка 1865 г.Павешаны 27 сакавіка 1865 г. паблізу в. Бараўляны Барысаўскага пав. за рабунак, а таксама забойства разам з іншымі мяцежнікамі прыстава Ляцкага. [i]
188Чарбулінас Юзаф, сын Станіслава, селянін Панявежскага пав.На падставе канфірмацыі генерал-губернатара і Камандуючага войскамі В. В. А. фон Каўфмана43 ад 13 траўня 1865 г.Расстраляны ў Коўне 20 траўня 1865 г. за спробу забойства жаўнера з турэмнай аховы. [i]
189Якоўшчык, шараговец 5-й коннай батарэі. Расстраляны 14 лістапада 1863 г. за дэзерцірства і далучэнне да банды мяцежнікаў.