Матэрыялы да радавода Вінцэнта Канстанціна Каліноўскага
Нацыянальны герой Беларусі Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі (21.01.1838–10.03.1864) справядліва і заслужана прыцягвае ўвагу гісторыкаў, літаратараў, мастакоў, кіно і тэатра. Яго значэнне для беларускай нацыянальнай памяці вельмі важнае і бясспрэчнае. Прыемна ўсведамляць, што далей працягваюцца пошукі новых дакументаў, якія паглыбляюць нашыя веды пра асобу Кастуся Каліноўскага, яго сям’ю, атачэнне і эпоху. Кожны новы факт пра яго ўзбагачае біяграфію героя і пашырае нашыя сучасныя далягляды на складаныя працэсы фармавання ўласна беларускай гістарычнай свядомасці і памяці. Вялікія спадзяванні таксама на тое, што ў культурных напластаваннях гары Гедзіміна ў Вільні выяўлены парэшткі нашага героя.
Герб "Калінова" |
Грунтоўны радавод беларускай галіны Каліноўскіх гербу “Калінова"1 яшчэ чакае свайго манаграфічнага даследавання. Прапанаваныя намі дакументы, выпісы з метрычных кніг Рэплянскага, Ялоўскага, Свіслацкага, Вяліка-Бераставіцкага і Камянецкага рыма-каталіцкіх касцёлаў, датычацца ўласна сям’і Сымона сына Сцяпана Каліноўскага, бацькі Вінцэнта- Канстанціна. Гэта спроба ў адной публікацыі максімальна сабраць выяўленую генеалагічную інфармацыю пра нараджэнні, шлюбы і смерці самых блізкіх кроўнікаў К. Каліноўскага — дзеда, бабулі, бацькі, маці, мачахі, родных братоў і сясцёр, а таксама братоў і сясцёр ад другога сужонства бацькі. Прадстаўлены матэрыял з’яўляецца важным дапаўненнем да крыніцазнаўчай базы даследчыкам жыцьцяпісу Кастуся Каліноўскага2. Спадзяемся нашая сціплая праца ўзбагаціць і ўдакладніць веды пра героя, вызначыць новыя накірункі архіўных пошукаў.
Сымон Каліноўскі нарадзіўся 24 кастрычніка 1795 г. і быў ахрышчаны на наступны дзень 25 кастрычніка у Рэплянскім касцёле Ваўкавыскага павету, аб чым сведчыць копія ад 16 жніўня 1818 г. прадстаўленая пробашчам той жа парафіі кс. Марцінам Вярцінскім (ІІ – тут і далей рымскімі лічбамі пазначаны нумары дакументаў у дадзенай публікацыі)3.
Яго бацькамі былі Стэфан (Сцяпан) і Тэрэса з дому Дабравольская. Згодна метрыкі аб смерці Стэфана Каліноўскага 13 красавіка 1828 г. (І) яны мелі шасцёра дзяцей — сыноў Сымона і Юрыя (быў ахрышчаны — 22 красавіка 1797 г. у Рэплянскім касцёле — (ІV) і дачок — Антаніну, Феліцыяну, Анастазію і Кацярыну (дакладнымі звесткамі аб іх нараджэнні, шлюбах і смерці пакуль не валодаем). Сымон Каліноўскі нарадзіўся ў Ваўкавыскім павеце ў двары Кузьмічы, які належаў да маёнтка Вярэйкі, і ўваходзіў у склад Рэплянскай рымска-каталіцкай парафіі4.
Сымон Каліноўскі пражыў доўгае жыццё. Ён памёр 3 лютага 1871 года "ад старасці" ў мястэчку Свіслач, дзе быў пахаваны на мясцовых парафіяльных каталіцкіх могілках (ІІІ). Ён двойчы браў шлюб. Першы раз з Веранікай Рыбіньскай 18 лютага 1823 года ў Ялоўскім касцёле (VI), гэта можа быць ускосным сведчаннем, што маладая паходзіла з дадзенай парафіі. Другі раз 3 жніўня 1843 года з Ізабэлай Лазаровіч у Вяліка-Бераставіцкім касцёле (XXVIII).
У бацькі Кастуся Каліноўскага — Сымона — ад двух шлюбаў было 25 дзяцей. З Веранікай Рыбіньскай — 11: сыны Кандрат-Мацей (VIII), Стэфан-Юзаф (X), Нарберт (XII), Юры (XIV), Віктар-Аттон (XVI), Фелікс-Ян (XVIII), Вінцэнты-Канстанцін (XXII), Мечаслаў (XXIII), Ануфры-Баляслаў (XXV) і дочкі Марыяна-Тэрэза (XX) і Эва-Разалія (XXVI).
Яшчэ 14 дзяцей нарадзіла другая жонка Ізабэла Лазарэвіч: сыны Фелікс (XXXVI), Ізыдор-Теафіл (XXXVIII), Юльян (XL), Міхаіл (XLV) і дочкі Марыянна (XXX-1), Багуміла-Пелагея (XXXI), Ядзвіга (XXXIII), Ганна-Клара (XXXIV), Елізавета (XLII), Юзэфа-Уршуля (XLIII), Ёгана-Юзэфа (XLVII), Казіміра-Ізабэла (XLVIII), Сабіна (XLIX), Міраслава-Элеанора (L). І толькі шасцёра ад другога шлюбу перажылі свайго бацьку — сын Міхаіл і дочкі Марыяна, Казіміра, Юлія5, Сабіна і Міраслава.
Паміралі дзеці Сымона Каліноўскага ў розных узростах ад разнастайных хвароб: "ад чахоткі" (на сухоты) — Віктар-Атон у 29 год (XVII), Стэфан-Юзаф у 26 год (XI), Нарберт у 2 гады (XIII), Ядзіга ў 6 месяцаў (XXXII); "z wrzodu" ці "от вереда" (гнойныя запаленні, скулы/фурункулы альбо вятранка) — Фелікс-Ян у 6 год (XIX), Юры ў 1 год (XV), Эва-Разалія ў 1 год (XXVII), Ізыдор-Тэафіл ў 7 месяцаў (XXXIX), Багуміла-Пелагея ў 6 месяцаў (XXXII), Юзэфа-Уршуля ў 3 месяцы (XLIII), Марыянна-Тэрэса ў 3 тыдні (XXI); з-за хваробы страўніка — Мечыслаў-Уладзіслаў у 8 год (XXIV), Ганна-Клара ў 1 год (XXXI); "ад канвульсій" — Кандрат-Мацей у 17 год (IX) і Юліян у 3 месяцы (XLI); "ад залатухі" памёр Фелікс у 5 год (XXXVII). Мы не выявілі дату і прычыну смерці Ануфрыя-Баляслава. А Вінцент-Канстанцін Каліноўскі быў павешаны 10 сакавіка 1864 года на Лукішскай плошчы ў Вільні.
На сёняшні дзень нам вядома, што першая жонка Вераніка Рыбіньская і дакладна сямёра яе дзяцей народжаных з Сымонам Каліноўскім (Кандрат, Нарберт, Фелікс, Юры, Мечыслаў, Марыянна і Эва) былі пахаваны на Мастаўлянскіх мясцовых уніяцкіх могілках. Таксама там былі пахаваны дзве дачкі — Багуміла-Пелагея і Ядзвіга ад другога шлюбу. Адзін з сыноў Сымона і Веранікі Каліноўскіх — Юзаф быў пахаваны на публічных могілках у Камянцы Брэсцкай вобласці. Дачку з другога шлюбу Ганну пахавалі на парафіяльных Ялоўскіх могілках. Асабіста Сымон Каліноўскі, сын Віктар-Атон (ад першага шлюбу) яго другая жонка Ізабэла Лазарэвіч і чацьвёра іх дзяцей (Фелікс, Ізыдор, Юльян і Юзэфа) пахаваныя ў Свіслачы на каталіцкіх могілках. Такім чынам мемарыяльныя месцы, звязаныя з сям’ёю Кастуся Каліноўскага пашыраюцца на некалькі пунктаў.
Метрычныя запісы хростаў дзяцей Сымона Каліноўскага ад абодвух шлюбаў дазваляюць нам уявіць кола знаёмых і блізкіх асобаў, з якімі ён з жонкамі падтрымліваў сувязі. Падчас пражывання ў Мастаўлянах і Якушоўцы 56 асобаў (мужчынаў і жанчын) удзельнічалі ў абрадзе хросту дзяцей Сымона Каліноўскага. Найчасцей хроснымі былі святар Мастаўлянскай уніяцкай царквы Сымон Крукоўскі, Нікадзім Данцэвіч, яго жонка і дачка, а таксама прадстаўнікі родаў Немчыновічаў, Шчасновічаў, Мацяевічаў і Камінскіх. Структура
Метрычныя запісы, прыведзеныя ў артыкуле, паходзяць з некалькіх крыніц: фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродна (далей — НГАБ у Гродна), Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы (Lietuvos valstybes istorios archyvas — далей LVIA) і Российского государственного исторического архива в Санкт Петербурге (далей — РГИА). Усяго друкуецца 52 запісы з метрычных кніг. Не былі выяўлены толькі метрыка смерці Ануфрыя-Баляслава і метрыка нараджэння Ядзвігі. Запісы размешчаныя па старэйшасці прадстаўнікоў сям’і Кастуся Каліноўскага — пачынаючы ад дзеда з бабуляй, далей бацька і бацькаў брат.
Метрычныя запісы дзяцей Сымона Каліноўскага ад абодвух шлюбаў — З Веранікай Рыбіньскай і Ізабэлай Лазарэвіч падаюцца ў паслядоўнасці адпаведна датаў нараджэння. Адразу прадстаўлены метрыкі рэгістрацыі смерці і пахаванняў.
Фармат артыкула і яго аб’ём не дазваляюць прывесці метрычныя запісы іншых блізкіх сваякоў Кастуся Каліноўскага, але іх друк плануецца ў будучых публікацыях, прысвечаных радаводу сям’і Каліноўскіх. З-за малой інфармацыйнасці і вялікай страты часу аўтары на момант публікацыі дакументаў адмовіліся ад разгорнутых асабовых каментароў хросных дзяцей Сымона Каліноўскага. Пераклад метрычных запісаў аб хросце Сцяпана і Юрыя Каліноўскіх з лаціны выкананы Алесем Жлуткам — старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, за што аўтары яму выказваюць шчырыю падзяку. Польскамоўныя і рускамоўныя варыянты метрычных запісаў пакінутыя ў арыгінале. Даты нараджэння, хросту, шлюбаў, смерці і пахаванняў у прадстаўленых матэрыялах дакладна адпавядаюць метрычным запісам і пададзены паводле грыгарыянскага календара, які быў абавязковым у рыма-каталіцкім касцёле Беларусі ў ХІХ ст.
I. 1828 год, дня 13 красавіка. Метрыка смерці Стэфана Каліноўскага.
Nr 48. Roku pańskiego tysiąc osimsetnego dwodziestego osmego miesiąca kwietnia trzynastego dnia w miasteczku Mostowlanach6 umarł sławetny Stefan Kalinowski żonaty ze starości opatrzony SS. Sakramentami. Sławetney Terezy z Dobrowolskich Kalinowskich pozostałey wdowy małżonek mający od urodzenia lat osiemdziesąt pięć, kościoła Jałowskiego parafianin; zostawił po sobie dzieci szesciorą — Symona, Jerzego, Antoninę, Felicyannę, Anastaziję i Katarzynę. Które zwłoki od WJX Antoniego Stanilewicza proboszcza kościoła parafialnego Jałowskiego7 tegoż roku i miesiąca kwietnia szesnastego dnia pogrzebione zostało na publicznych parafialanych mogiłkach za miastem.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 32, p. 11
ІІ. 1858 год, 29 студзеня. Метрыка смерці Тэрэзы з Дабравольскіх Каліноўскай.
№11. 1858 года, генваря 29 дня, въ хуторе Якушовке скончалась Дворянка Тереса урожденная Добровольская от старости, бывъ причащена Св. Таинствъ. Умершего Стефана Калиновского супруга, имела около 85 летъ сего (Свіслацкага — аўтары) костела прихожанка. Оставила сыновъ Симона и Георгия и дочь Антонину. Тело ея Настоятель Свислочского Костела ксендзъ Юлианъ Тарасовичъ сего года и месяца 31 дня на публичном приходском кладбище похоронил.
НГАБ у Гродна, Ф. 1809, ап. 1, адз. зах. 8, арк. 67.
ІІІ. 1795 год, дня 25 кастрычніка. Метрыка хросту Сымона сына Стэфана Каліноўскага.
Omnibus Lecturis debitam in Domino Venerationem.
Adveguisitionem Partis cujus inter est aut quocunq modo interesse poterit, omnibus et singulis notum certumq facio me excerpsisse de Libris metrices Baptisolarum Parochialis Ecclesiae Replanensis: quarum tenor saequitur lolis. Anno Domini Millesimo septungentesimo nonagesimo quinto die vigesima quinta octobris. Ego Melaniusz Lewaszkiewicz vicarius ecclesiae Replanensis Baptisavi infantem nomine Simonem natum heri filium nobilium Stephani Kalinowski et Theresiae Dobrowolska, conjugum legit: patrini vero facere Michael Rywinski de Aula Werejki, et Christina Amielewska de villa Kuzmicze, in quorum fidem manu mea me subscribo et sigillum Praephalae ecclesiae Appone datum in Repla Anno Domini 1818 die 16 mensis augusti (подписано).
Усім, хто будзе гэта чытаць належнае шанаванне ў Пану.
Да ведама боку, якому гэта важна, альбо якому нейкім чынам будзе важна, усім і кожнаму паасобку паведамляю і ўпэўніваю, што я зрабіў вынятку з кніг ахрышчаных Рэпленьскага парафіяльнага касцёла, змест якой наступны: У год Пана тысяча семсот дзевяноста пяты, дваццаць пятага кастрычніка, я, Меланіюш Левашкевіч, вікарый Рэпленьскага касцёла8 ахрысціў немаўля на імя Сымон, народжанае ўчора, сына шляхетных Стэфана Каліноўскага і Тэрэзы Дабравольскай, законных сужэнцаў. Хроснымі ж былі Міхал Рывінскі з двара Вярэйкі9 і Хрысціна Амялеўская з вёскі Кузьмічы10, на зацвярджэнне чаго падпісваюся сваёй рукою і прыкладаю пячаць памянёнага касцёла. Дадзена ў Рэплі, у год Пана 1818, 16 жніўня (падпісана) Марцін Вярцінскі, прэпозіт Рэпленьскага касцёла.
РГИА, ф. 1343, оп. 23, д. 573, л. 32.
ІV. 1871 год, дня 3 лютага. Метрыка смерці Сымона Каліноўскага.
№13. 1871 года 3 февраля в местечке Свислочи11 скончался Дворянин Шымон Калиновски от старости был приобщен святых таинств Дворянки Изабели Калиновской муж имел лет от роду 78 оного Свислочского Костела прихожанин оставил по себе сына Михаила и дочки Марыю, Юлию, Казимиру, Сабину, Мирославу. Тело его преподобный Ромуальд Циолкович администратор Свислочского костела 5 февраля похоронил на приходских Кладбищах.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, ап 2, адз. зах. 2, арк. 9 адв.
V. 1797 год, дня 22 красавіка. Метрыка хросту Юрыя сына Стэфана Каліноўскага.
Omnibus Lecturis debitam in Domino Venerationem.
Adveguisitionem Partis cujus inter est aut quocunq modo interesse poterit, omnibus et singulis notum certumq facio me excerpsisse de Libris metrices Baptisolarum Parochialis Ecclesiae Replanensis. Praedium Hutki: Anno Domini Millesimo septungentesimo nonagesimo Septimo die vigesima secunda Aprilis. Ego Casimirus Szczukocki Decanus Volcowyi Curatus Replanensis baptisavi infantem nomine Georgium natum heri, filium nobilium Stephani Kalinowski et Theresiae Dobrowolska conjugum legit: patrini vero e sacro Fonti fuere G. D. Lucerentius Siedzienieski cum G. D. Brigida Bułhakówna virgine. In quorum fidem manu mea me subscribo et sigillum Praephata ecclesiae Appone. Datum in Repla Anno Domini 1818 die 16 mensis augusti.
Усім, хто будзе гэта чытаць належнае шанаванне ў Пану.
Да ведама боку, якому гэта важна, альбо якому нейкім чынам будзе важна, усім і кожнаму паасобку паведамляю і ўпэўніваю, што я зрабіў вынятку з кніг ахрышчаных Рэпленьскага парафіяльнага касцёла, змест якой наступны: Уладанне Гуткі12: У год Пана тысяча семсот дзевяноста сёмы, дваццаць другога красавіка. Я, Казімер Шчукоцкі, дэкан Ваўкавыскі, душпастыр Рэпленьскі, ахрысціў немаўля на імя Георгій, народжанага ўчора, сына шляхетных Стэфана Каліноўскага і Тэрэзы Дабравольскай, законных сужэнцаў. Хроснымі ж былі шляхетны Лаўрэнцій Сядзінеўскі са шляхетнай паннай Брыгітай Булгакаўнай. На зацвярджэнне чаго падпісваюся сваёй рукою і прыкладаю пячаць памянёнага касцёла. Дадзена ў Рэплі, у год Пана 1818, 16 жніўня (падпісана) Марцін Вярцінскі, прэпозіт Рэпленьскага касцёла.
РГИА, ф. 1343, оп. 23, д. 573, л. 35. Галіна Сымона сына Стэфана Каліноўскага А) Дзеці ад першага шлюбу з Веранікай Рыбіньскай
VI. 1823 год, дня 18 лістапада. Метрыка шлюбу Сымона Каліноўскага з Веранікай Рыбіньскай.
Miasteczko Mostowliany. Szlub. 1823 roku listopada 18. Symon Kalinowski młodzian y Weronika Rybińska panna. Szlachta. Imie kapłana slub daiącego — x. Antoni Stanilewicz administrator kościoła Jałowskiego. Imiena swiadków ślubnych — JP Andrzey Ogilba; JP Michał Rogowski y JP Bartłomiey Zubliewicz.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 17, p. 108v.
VІI. 1843 год, дня 29 красавіка. Метрыка смерці Веранікі з Рыбіньскіх Каліноўскай.
Nr 40. Roku panskiego tysiącznego osmsetnego czterdziestego trzeciego miesięca kwietnia dwudziestego dziewiątego dnia we dworze Mostowlanach umarła Weronika Kalinowska z połogu opatrzona SS: Sakrament. Urodzonego Symona z Borowskich Kalinowskiego pozostałego wdowca slubna małzonka trzydziestu siedmiu letnia koscioła Jałowskiego parafianka; zostawiła synów Józefa, Wiktora i Konstantego. Którey zwłoki x. Erazm Seling administrator tego kościoła roku i miesiaca tychże trzydziestego pierwszego dnia na publicznych parafialnych mogiłkach pogrzebał.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 65, p. 55.
VIII. 1825 год, дня 23 верасня. Метрыка нараджэння Кaндрада Мацея Каліноўскага.
Wieś Mostowliany. Czas urodzenia 23 wrzesnia 1825 roku — czas ochszczenia 24 wrzesnia 1825 roku. Imia ochszczonego — Kondrad Maciej. Imia i stan rodziców ochszczonego — Symon Kalinowski i Weronika Rybińska szlachetni. Imia chszczącego — x. Antoni Stanilewicz. Imiena kmatrów trzymajęcych — Symon Krukowski i Tekla …chowska.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 21, p. 83v.
IX. 1841 год, дня 9 мая. Метрыка смерці Кандрада Мацея Каліноўскага.
Nr 49. Roku pańskiego tysiącznego osmsetnego czterdziestego pierwszego miesiąca maja dziewiątego dnia we dworze Mostowlianach umarł z konwulsyi urodzony Maciey Kalinowski nie opatrzony Sakramentami SS. Urodzonych Symona i Weroniki z Rybinskich Kalinowskich slubnych małzonków syn mający wieku lat siedmnaście tegoż koscioła Jałowskiego parafianin. Ktоrego zwłoki x. Erazm Seling wikary tegoż kościoła roku i miesiąca tychże jdynastego dnia pogrzebł na publicznych parafialnych mogiłkach.
LVIA, f.604, ap. 45, b. 63, p. 45.
X. 1827 год, дня 24 мая. Метрыка нараджэння Стэфана-Юзэфа Каліноўскага.
Nr 92. Data urodzenia 1827 roku 24 maja — data chrzstu 1829 roku 5 wrzesnia. Roku pańskiego tysiąc osimsetnego dwodziestego dziewiątego miesiaca wrzesnia piątego dnia w cerkwi Mostowlianskiej greco-unickiej ochszczoną z SS. Oliejów niemowlie Jmionami Stefan Józef od JX Skabałłanowicza parocha cerkwi Ciecierowskiej; z wody zaś ochszczono w roku tysiąc osimset dwodzistego siedmego miesiąca maja dwadziestego czwartego dnia od JX Symona Krukowskiego plebana Mostowlanskiego. Urodzonych Symona i Weroniki z Rybińskich Kalinowskich slubnych małzonkow syn w roku tysiąc osemsetnego dwodziestego siodmego miesiąca maja dwodzestego czwartego dnia w miasteczku Mostowlanach narodzony. Trzymali do chrztu WJX Symon Krukowski paroch cerkwi Mostowlanskiej z urodzoną Apolonią Zaniewską panną.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 33, p. 17.
ХI. 1851 год, дня 7 ліпеня. Метрыка смерці Юзафа Каліноўскага.
№26. тысяча восемъсот петьдесят первого года июлья седмога дня въ мызе Видомлю13 скончался Иосиф Калиновски, от чахотки быв причащен Св. Таинъ. Благородных Семена и Вероники урожденной Рыбинской Калиновскихъ, законных супругов сын, не женатъ, лет двадцати шести, прихожанинъ Чернавчицкого костела14. Тело его преподобный Иоанъ Малевский настоятель оной Каменецкой церкви15 июля десятого дня сего года на публичном приходском Каменецкомъ кладбище похоронилъ.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, ап. 1, адз. зах. 8, арк. 17.
ХІI. 1829 год, дня 23 мая. Метрыка нараджэння Нарберта Каліноўскага.
Nr 93. Data urodzenia 1829 roku 23 maja — data chrztu 1829 roku 5 wrzesnia. Roku pańskiego tysiąc osimsetnego dwodziestego dziewiątego miesiaca wrzesnia piątego dnia w cerkwi Mostowlianskiej greco-unickiej ochszczoną z SS. Oliejów niemowlie Jmieniem Norbert od WJX Eliasza Skabałłanowicza parocha cerkwi Ciecierowskiej; z wody zaś ochszczono maja dwadziestego czwartego dnia od WJX Symona Krukowskiego parocha cerkwi Mostowlanskiey. Urodzonych Symona i Weroniki z Rybińskich Kalinowskich slubnych małzonkow syna w roku terazniejszego miesiąca maja dwodzestego trzeciego dnia w miasteczku Mostowlanach narodzony. Trzymali do chrztu urodzony Mikołaj Kaminski z urodzoną Jzabelą Niemczynowską, assystowali urodzony Jan Głowacki z urodz. Zofią Namietkiewiczową panną.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 33, p. 17v.
ХІІI. 1830 год, дня 13 лістапада. Метрыка смерці Нарберта Каліноўскага.
Nr 60. Roku pańskiego tysiąc osimset trzydziestego miesiąca listopada trzynastego dnia w Mostowlanach umarło dziecie jmieniem Norbert z suchod. Urodzonych Symona i Weroniki z Rybińskich Kalinowskich slubnych małzonkow syn dwuletni parafian kościoła Jałowskiego. Ktorego ciało od WJX Syxtusa Krukowskiego r. g. cerkwi Mostowlanskiej tegoż roku miesiąca listopada pietnastego dnia pogrzebione zostało na mogiłkach Mostowlanskich.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 36, p. 295v.
XIV. 1831 год, дня 10 красавіка. Метрыка нараджэння Юрыя Каліноўскага.
Nr 40. Data urodzenia 1831 roku 10 kwietnia — data chrzstu 1831 roku 11 kwietnia. Roku pańskiego tysiąc osmset trzydziestego pierwszego miesiaca kwietnia jedynastego dnia w Jałowskim rzymo-katolickim parafialnym kosciele ochszczono z SS. Olieów niemowlie jmieniem Jerzy od WJX. Jana Wysikierskiego proboszcza cerkwi Jałowskiej. Urodzonych Symona i Weroniki z Rybińskich Kalinowskich slubnych małzonkow syn tegoz roku miesiąca kwietnia dziesiątego dnia w Mostowlanach narodzony. Trzymali do chrztu WJX Symon Krukowski proboszcz cerkwi Mostowlanskiej z urodzoną Katarzyną Kalinowską panną.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 37, p. 11.
ХV. 1832 год, дня 21 кастрычніка. Метрыка смерці Юрыя Каліноўскага.
Nr 52. Roku pańskiego tysiąc osimset trzydziestego drugiego miesiąca października dwodziestego pierwszego dnia w miasteczku Mostowlanach umarło dziecie jmieniem Grzegorz z wrzodu. Urodzonych Symona i Weroniki z Rybińskich Kalinowskich slubnych małzonkow syn pierwszolietni kościoła Jałowskiego parafian. Ktorego ciało od WJX Antoniego Stanilewicza proboszcza kościoła parafialnego Jałowskiego tegoż roku miesiąca października dwudziestego dziewiątego dnia pogrzebione zostało na publicznych parafialnych mogiłkach za miastem.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 42, p. 11.
XVI. 1833 год, дня 9 красавіка. Метрыка нараджэння Віктара-Аттона Каліноўскага.
Nr 43. Data urodzenia 1833 roku 9 kwietnia — data chrzstu 1833 roku 13 kwietnia. Roku pańskiego tysiąc osmset trzydziestego trzeciego miesiaca kwietnia trzynastego dnia w Jałowskim rzymo-katolickim parafialnym kosciele ojchszczono z SS. Olieów niemowlie imionami Wiktor Otto od WJX Antoniego Stanilewicza proboszcza tegoż kościoła. Urodzonych Symona i Weroniki z Rybińskich Kalinowskich slubnych małzonkow tegoż roku miesiąca kwietnia dziewiątego dnia w Mostowlanach narodzony syn wieczorem. Trzymali do chrztu urodzony ks. Symon Krukowski paroch Mostowlanski z Ewą Bołtuciową małżonką.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 43, p. 11.
XVII. 1862 год, дня 25 кастрычніка. Метрыка смерці Віктара Аттона Каліноўскага.
№47. 1862 года 25 октября въ Якушувке скончался Викторъ Калиновский отъ чахотки, бывъ причащен Святымъ Тайнамъ. Дворянъ Симеона и Вероники ихъ Рыбинскихъ сын сего прихода. Имелъ 29 летъ. Тело его настоятель сего костела (Свіслацкага — аўтары) ксендзъ Юльянъ Тарасовичъ 27 октября на публичномъ приходскомъ кладбище похоронилъ.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, ап. 1, адз. зах. 8, арк. 86.
XVIII. 1834 год, дня 20 чэрвеня. Метрыка нараджэння Фелікса-Яна Каліноўскага.
Nr 69. Data urodzenia 1834 roku 20 czerwca — data chrzstu 1834 roku 21 czerwca. Roku pańskiego tysiącznego osmsetnego trzydziestego czwartego miesiaca czerwca dwódziestego pierwszego dnia w Mostowlanskiej Greko-Unitskiej parafialnej cerkwi ochszczono z SS. Olieów niemowlie imionami Felix Jan od xiędza Symeona Krukowskiego parocha teyże cerkwi. Urodzonych Szymona i Weroniki z Rybińskich Kalinowskich slubnych małzonkow syn tegoz roku miesiąca czerwca dwódziestego dnia z rana w tey parafii we wsi Mostowlanach narodzony. Trzymali do chrztu urodzony Faustyn Niemczynowski z urodzoną Maryanną Szczęsnowiczową; WJX Felix Bruszewski filialista Rudawski z urodzoną Jzabellą Niemczynowską; urodzony Maciej Szczęsnowicz z urodzoną Anną Niemczynowską.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 46, p. 14.
XIX. 1840 год, дня 13 жніўня. Метрыка смерці Фелікса Каліноўскага.
K. 14. Nr 67. Roku pańskiego tysiąc osimsetnego czterdziestego miesiąca sierpnia trzynastego dnia w majętnosci Mostowlanach umarło dziecie jmieniem Felix z wrzodu. Urodzonych Szymona i Weroniki z Rybińskich Kalinowskich slubnych małzonkow sześcioletni syn kościoła Jałowskiego parafian. Ktorego ciało od x. Franciszka Korzeniewskiego administratora tegoż kościoła roku terazniejszego miesiąca sierpnia piętnastego dnia zostało na publicznych parafialnych mogiłkach.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 62, p. 14.
XX. 1836 год, дня 8 верасня. Метрыка нараджэння Марыянны Тэрэсы Каліноўскай.
Nr 100. Data urodzenia 1836 roku 8 wrzesnia — data chrzstu 1836 roku 15 wrzesnia. Roku pańskiego tysiąc osmset trzydziestego szóstego miesiaca wrzesnia piętnastego dnia w Jałowskim rzymsko-katolickim parafialnym kościele ochszczono z SS. Olieów niemowlie imionami Maryanna Teresa od JX Jakóba Kraszewskiego administratora tegoż kościoła. Urodzonych Szymona i Weroniki z Rybińskich Kalinowskich slubnych małzonkow córka tegoz roku miesiąca wrzesnia osmego dnia wieczorem, w tey parafii we wsi Mostowlanach narodzona. Trzymali do chrztu urodzony Józef Woyciechowski z urodzoną Pauliną Klimaszewską. Assystowali zaś urodzony Józef Macieiewicz z urodzoną Maryanna Szczęsnowiczową; niemniej WJX Felix Bruszewski z urodzoną Emilią Maciejewiczowną.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 52, p. 17.
ХХI. 1836 год, дня 26 верасня. Метрыка смерці Марыянны Каліноўскай.
Roku pańskiego tysiąc osmset trzydziestego szóstego miesiąca wrzesnia dwódziestego szóstego dnia we wsi Mostowlanach umarło dziecię imieniem Maryanna z wrzodu. Urodzonych Szymona i Weroniki z Rybinskich Kalinowskich slubnych małżonków córka maiąca od urodzenia tygodni trzy, kościoła Jałowskiego parafianka. Które ciało od WJX Jakoba Kraszewskiego administratora kościoła parafialnego Jałowskiego, roku biegącego, miesiąca wrzesnia dwódziestego osmego dnia pogrzebione zostało na publicznych parafialnych mogiłach.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 54, p. .
XХII-1. 1838 год, дня 21 студзеня. Метрыка нараджэння Вінцэнта Каліноўскага.
Nr 22. Data urodzenia 1838 roku 21 stycznia — data chrzstu 1838 roku 6 lutego. Roku pańskiego tysiącznego osmsetnego trzydziestego osmego miesiaca lutego szostego dnia w Jałowskim rzymsko-katolickim parafialnym kościele ochszczono z wody niemowle Wincenty od WJX Franciszka Korzeniewskiego wikarego tegoż kościoła. Urodzonych Szymona i Weroniki z Rybińskich Kalinowskich slubnych małzonkow syn tegoz roku miesiąca stycznia dwodziestego pierwszego dnia wieczorem w tey parafii w majętności Mostowlanach narodzony. Trzymali do chrztu urodzony Bogusław Suzin z urodzoną Maryanną Maciejewiczowną.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 58, p. 11.
XХII-2. 1838 год, дня 4 красавіка. Метрыка паўторнага хросту Вінцента-Канстанціна Каліноўскага.
Nr 49. Data urodzenia 1838 roku 21 stycznia — data chrzstu 1838 roku 4 kwietnia. Roku pańskiego tysiącznego osmsetnego trzydziestego osmego miesiaca kwietnia czwartego dnia w Jałowskim rzymsko-katolickim parafialnym kościele dopełnienym został S: chrztu obrządek nad dziecięciem imionami Wincenty Konstanty przez WJX Franciszka Korzeniewskiego wikarego tegoż kościoła. Urodzonych Szymona i Weroniki z Rybińskich Kalinowskich slubnych małzonkow syn tegoz roku miesiąca stycznia dwódziestego pierwszego dnia wieczorem narodzonym i dnia szóstego miesięca lutego przez tegoż WJX Franciszka Korzeniewkiego z samey tylko wody ochrzczonym. Trzymali do tego S: Obrządku WJX Antoni Kitkiewicz Administrator kościoła parafialnego Jałowskiego S. T. M. kapellan gimnazyum Swisłockiego z Petronellą urodzonego Konstantego Krukowskiego małżonka. Assystowali zaś WJP Ferdynand Jancewicz porucznik pułku Nowo-Jarmołanskiego i kawaler z urodzoną Emilią Macieiewiczówną panną, niemniej urodzony Konstanty Krukowski z Elżbietą urodzonego Kazimierza Szymanskiego małżonką.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 58, p. 13.
ХХIІІ. 1840 год, дня 17 мая. Метрыка нараджэння Мечыслава Каліноўскага.
Nr 66. Data urodzenia 1840 roku 17 maja — data chrzstu 1840 roku 20 maja. Roku pańskiego tysiąc osmset czterdziestego miesiąca maja dwudziestego dnia w Jałowskim rzymsko-katolickim parafialnym kościele ochszczono z SS: Olejów niemowle imieniem Mieczysław od X Erazma Selinga wikarego tegoż kościoła. Urodzonych Szymona i Weroniki z Rewińskich16 Kalinowskich slubnych małzonkow syn roku i miesiąca tychże siedemnastego dnia z wieczora w tey parafii we dworze Mostowlanskim narodzony. Trzymali do chrztu urodzeni Symon Jehelnicki z Teresą Niemczynowiczówną panną.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 62, p. 24.
ХХІV. 1848 год, дня 1 жніўня. Метрыка смерці Уладзіслава-Мечыслава Каліноўскага17.
№91. Тысяча восемъсотъ сорокъ осмаго года августа 1 дня въ дворе Мостовлянахъ скончалось дитя по имени Владыславъ отъ желудка. Благородныхъ Сымона и Вероники урожденной Рыбинской Калиновских законныхъ супруговъ осми-летний сынъ, прихожанинъ онаго (Ялоўскага — аўтары) костела. Тело кс: Бернардъ Петрусевичъ викарный онаго костела месяца и дня третьего сего года на публичном приходскомъ кладбище похоронилъ.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 70, p. 88.
XXV. 1842 год, дня 15 сакавіка. Метрыка нараджэння Ануфрыя Баляслава Каліноўскага.
Nr 46. Data urodzenia 1842 roku 15 marca — data chrzstu 1842 roku 20 marca. Roku pańskiego tysiącznego osmsetnego czterdziestego drugiego miesiaca marca dwidzuestego dnia w Jałowskim rzymsko-katolickim parafialnym kościele ochszczono z SS: Oliejów niemowle imionami Onufry-Boliesław od x Erazma Selinga wikarnego tegoż kościoła. Urodzonych Symona i Weroniki z Rebińskich Kalinowskich slubnych małzonkow syn roku i miesiąca tychże pietnastego dnia z wieczora w tey parafii we dworze Mostowlanskim narodzony. Trzymali do chrztu urodzeni Nikodem Dancewicz z Teressą Niemczynowiczówną panną.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 64, p. 27.
ХХVI. 1843 год, дня 19 красавіка. Метрыка нараджэння Эвы-Разаліі Каліноўскай.
Nr 96. Data urodzenia 1843 roku 19 sierpnia18 — data chrzstu 1843 roku 31 sierpnia. Roku pańskiego tysiącznego osmsetnego czterdziestego trzeciego miesiaca sierpnia trzydziestego pierwszego dnia w Jałowskim rzymsko-katolickim parafialnym kościele ochszczono z SS: Olejów niemowle imionami Ewa Roza od x Rogalewicza administratora. Urodzonych Symona i Weroniki z Rybińskich Kalinowskich slubnych małzonkow córka tegoz roku i miesiąca dnia dziewietnastego w parafii Jałowskiej we dworze Mostowlanach narodzona. Trzymali do chrztu urodzeni Nikodem Dancewicz z Anetą Niesterowiczowną panną.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 65, p. 41.
XXVІI. 1844 год, дня 20 красавіка. Метрыка смерці Эвы-Разаліі Каліноўскай.
Nr 42. Roku pańskiego tysiącznego osmsetnego czterdziestego czwartego miesięca kwietnia dwudzestego dnia we dworze Mostowlanach umarło dziecie jmieniem Rozalia z wrzodu. Urodzonych Symona i Weroniki z Rybińskich Kalinowskich slubnych małżonków jednoroczna corka parafianka kościoła Jałowskiego. Którey zwłoki przez x. Edwarda Rogalewicza administratora tegoż kościoła roku i miesięca tychże dwudziestego drugiego dnia pogrzebiene na mogiłkach za miastem.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 66, p. 55. Б) Дзеці ад другога шлюбу Сымона сына Стэфана (Сцяпана) Каліноўскага з Ізабэлай дачкой Мікалая Лазарэвіч
XXVIII. 1843 год, дня 3 жніўня. Шлюб Сымона Каліноўскага з Ізабэлай Лазаровіч.
Арк. 5. Nr 15. Roku pańskiego tysiącznego osmsetnego czterdziestego trzeciego miesiąca sierpnia trzeciego dnia w kościele parafialnym rzymskokatolickim Wielko Brzostowickim WJX Augustyn Sawaszkiewicz proboszcz tegoż kościoła dziekan Grodzieński, po wyszłych trzech zapowiedziach, pierwszej dnia osemnastego, drugiey dnia dwudziestego piątego w miesiącu lipcu, trzeciej zaś dnia pierwszego w miesiącu sierpniu w przytomności ludu na nabożeństwo zgromadzonego. Urodzonych Szymona Kalinowskiego wdowca lat czterdziescia siedm z Mostowlan parafii Jałowskiej, z Jzabełą Łazarowiczówną panną lat dwadziescia dwa z Brzostowicy Wielkiej19 tegoz koscioła Wielko Brzostowickiego parafianką, po scisłem obu stron na piśmie uczynionym o przeszkodach do małżeństwa examinie i po[…] Urodzonych Stefana i Teressy z Dobrowolskich Kalinowskich ślubnych małżonkow syna, z urodzonych Mikołaja i Joanny z Mierzeiewskich Łazarewiczów ślubnych małzonków córką; przez słowaczas terazniejszy oznaczające związkiem małżeńskim połączył i ich w obliczu kościoła uroczyście pobłagosławił, przy wiary godnych swiadkach na ten cel mianowicie uzytych urodzonych Nikodemu Dancewiczu, Konstantym Nesterowiczu i w przytomnosci wielie innych zgromadzonych.
LVIA, f. 604, ap. 46, b. 31, p. 5.
XXIX. 1887 год, дня 6 лістапада. Метрыка смерці Ізабэлы з Лазарэвічаў Каліноўскай.
№71. Ноябрь тысяча восемьсот восемдесят седьмого года ноября 6 дня в имении Якушевке скончалась Гродненской губ. дворянка Изабелла Николаевна урожденная Лазаровичев Калиновская от старости быв у исповеди. Оставшаяся вдова после смерти своего мужа дворянина Семена Калиновского жена, имевшая от роду 67 лет прихожанка Свислочского костела Оставила после себя сына Михаила, дочерей Марию Плавскую, Казимиру Богушевичову, Юлию, Сабину и Мирославу. Тело ее сего 1887 года ноября 9 дня на кладбище приходском свислочском похоронил ксендз К. Косця настоятель оного костела.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, воп. 2, адз. зах. 5, арк. 9.
XXX-1. 1844 год, дня 11 ліпеня. Метрыка нараджэння Марыяны Каліноўскай.
Nr 18. Roku panskiego tysiącznego osmsetnego czterdziestego piątego miesiąca lutego osiedmnastego dnia w Jałowskim rzymo-katolickim parafialnym kosciole ochrzczono ze SS. Oliejów niemowle jmieniem Maryanna od x. Rogalewicza administratora. Urodzonych Szymona i Jzabelli z Łazarowiczów Kalinowskich slubnych małżonków córka roku tysiącznego osmsetnego czterdziestego czwartego miesiąca lipca jedynastego dnia w majętności Mostowlanach w parafii Jałowskiej narodzona. Trzymali do chrztu urodzeni Adolf Kaminski z Emilią Dancewiczową żoną Nikodema.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 67, p. 26.
ХХХ-2. 1845 год, дня 5 ліпеня. Метрыка паўторнага хросту Іаанны-Марыянны Каліноўскай.
Nr 66. Roku panskiego tysiącznego osmsetnego czterdziestego piątego miesiąca lipca piątego dnia w Jałowskim rzymo-katolickim parafialnym kosciole dopełnionym został Sw. Chrztu obrządek nad dziecięciem jeden rok mającem jmionami Joanna Maryanna przez JX. Wiktora Kuleszy administratora tegoż koscioła. Urodzonych Szymona i Jzabelli Norberty z Łazarowiczów Kalinowskich slubnych małżonków córka dnia jedenstago lipca roku tysiącznego osmsetnego czterdziestego czwartego we dworze Mostowlanach narodzona i na tych miast z przyczyny słabości z samej tylko wody od JX Edwarda Rogalewicza byłego administratora ochrzczono. Asystowali przy dopełnieniu tego sw. Obrzędu urodzony Mikołaj Łazarowicz z WJ Panną Waleryą Butkiewiczówną; 2-e WJP Wladysław Butkiewicz z WJP Julią Łazarowiczówną.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 67, p. 32.
ХХХI. 1845 год, дня 10 чэрвеня. Метрыка нараджэння Багумілы-Пелагеі Каліноўскай.
Nr 67. Roku panskiego tysiącznego osmsetnego czterdziestego piątego miesiąca lipca piątego dnia w Jałowskim rzymo-katolickim parafialnym kosciole ochrzczono z SS. Oliejów niemowle jmionami Bogumiła Pelagia od JX. Wiktora Kuleszy administratora tegoż koscioła. Urodzonych Szymona i Jzabelli Norberty z Łazarowiczów Kalinowskich slubnych małżonków córka tegoż roku miesiąca czerwca dziesiątego dnia rano we dworze Mostowlanach narodzona. Trzymali do chrztu WJP Jgnacy Klimoszewski porucznik wojsk polskich z WJP Pelagią Rodowicką.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 67, p. 32.
ХХХIІ. 1845 год, дня 13 лістапада. Метрыка смерці Багумілы-Пелагеі Каліноўскай.
Nr 168. Roku pańskiego tysiącznego ośmsetnego czterdziestego piątego miesiąca listopada trzynastego dnia we dworze Mostowlanach umarło dziecko imieniem Bogumiłła Pelagia z wrzodu. Urodzonych Szymona i Jzabelli z Łazarowiczów Kalinowskich ślubnych małżonków maiąca od urodzenia sześć miesięcy córka, parafian kościoła Jałowskiego. Której zwłoki przez JX W. Kuleszu administratara tego kościoła roku i miesiąca tychże pietnastego dnia pogrzebiene zostały na mogiłach parafialnych za miastem.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 67, p. 53v.
XXXIII. 1847 год, дня 2 студзеня. Метрыка смерці Ядзвігі Каліноўскай.
Nr 1. Roku pańskiego tysiącznego ośmsetnego czterdziestego siodmego miesiąca stycznia drugiego dnia we dworze Mostowlianach umarło dziecię imieniem Jadwiga z suchot. Urodzonych Symona i Jzabelli z Łazarowiczów Kalinowskich ślubnych małżonków sześciu miesięczna córka parafian tego kościoła. Której zwłoki przez JX W. Kuleszu administratora tegoż kościoła roku i miesiąca tychże czwartego dnia pogrzebane zostały na mogiłkach parafialnych za miastem.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 69, p. 332.
XXXIV. 1847 год, дня 16 жніўня. Метрыка нараджэння Ганны-Клары Каліноўскай.
Nr 141. Roku panskiego tysiącznego osmsetnego czterdziestego siodmego miesiąca października dwadziestego osmego dnia w Jałowskim rzymokatolickim parafialnym kosciole ochrzczono ze SS. Oliejów imienami Anna Klara od JX. Felixa Bruszewskiego kapalana filii Rudawskiej i z wody zaś ochrzczona roku terazniejszgo miesiąca sierpnia dwudziestego dnia JW Antoniego Kitkiewicza rektora seminarium dycezalnego Wilenskiego. Urodzonych Szymona i Jzabelli z Łazarewiczów Kalinowskich slubnych małżonków córka tegoż roku miesiąca sierpnia szesnastego dnia we dworze Mostowlanach narodzona. Trzymali do chrztu z wody Tomasz Szymanski z ur. Pauliną Kamienską panną, assystowali x. Wiktor Kulasza administrator Jałowskiego kościoła z ur. Klarą Bohuszewiczową.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 69, p. 132.
XXXV. 1848 год, дня 1 жніўня. Метрыка смерці Ганны Каліноўскай.
№92. Тысяча восемъсотъ сорокъ осмаго года августа первого дня въ Дворе Мостовлянахъ скончалось дитя по имени Анна отъ желудка. Благородныхъ Сымона и Изабелли урожденной Лазаревичевой Калиновскихъ законныхъ супруговъ одинъ год имеющая дочь прихожанъ оного костела. Тело кс. Бернардъ Петрусевичъ викарный онаго костела месяца и дня третьяго сего года на публичномъ (Ялоўскім — аўтары) приходскомъ кладбище похоронилъ.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 70, p. 587v.
XXXVI. 1848 года, дня 21 ноября. Метрыка нараджэння Фелікса Каліноўскага.
№123. Тысяча восемъсот сорокъ осмого года ноября двадцать шестого дня в Яловском приходском римско-католическомъ костеле окрещен младенецъ по имяни Феликсъ, ксендзомъ Бернардомъ Петрусевичомъ викариемъ тогожъ костела съ совершением всехъ обрядов таинства. Дворян Сымона и Изабеллы урожденной Лазаревичовой Калиновскихъ законных супругов сынъ, уродившийся сего года ноября двадцать первого дня вечеромъ въ мызе Мостовлянахъ. Восприемниками были дворяне Викентий Баньковски съ Елеонораю супругою Миколая Каминского.
LVIA, f. 604, ap. 45, b. 70, p. 375v-376.
XXXVII. 1853, дня 28 чэрвеня. Метрыка смерці Фелікса Каліноўскага.
№57. 1853 года июня 28 дня, въ фольварке Якушовке скончался младенецъ по имяни Феликсъ от золотухи. Помещиковъ Симона и Изабелли урожденной Лазаровичъ Калиновскихъ законных супруговъ сынъ, имелъ около пяти летъ, сего костела прихожанъ. Тело его настоятель Cвислочского костела ксендзъ Юлианъ Тарасовичъ, сего года и месяца тридцатого дня на публичномъ приходскомъ кладбище похоронилъ.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, воп. 1, адз. зах. 8, арк. 33.
ХXXVIII. 1851 год, дня 4 лютага. Метрыка нараджэння Ізыдора-Тэафіла Каліноўскага.
№11. Тысяча восемьсот пятьдесят первого года шестого февраля в Свислочском римско-католическом приходском костеле крещен младенец именами Изыдор Теофил викарным ксендзем Смолькевичем с совершением всех обрядов таинства. Дворян Шимона и Изабелли урожденной Лазаровичъ Калиновских законных супругов сын родившийся сего года и месяца 4 дня, сего прихода в имении Якушовке20. Восприемниками были благородные Николай Лазаревич и девица Юлия Каменская. Присутствовали Николай Каменский и девица Юлия Лазаревич.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, воп. 1, адз. зах. 3, арк. 46 адв. — 47.
XXXIX. 1851 года, дня 5 жніўня. Метрыка смерці Ізыдора-Тэафіла Каліноўскага.
№32. 1851 года августа 5 дня скончался въ дворе Якушовке младенецъ по имяни Изидоръ от вереда. Дворянъ Сымона и Изабели урожденной Лазаровичевой Калиновскихъ законныхъ супруговъ сын имевший 7 месяцев, сего костела прихожанъ. Тело его настоятель Свислочского костела ксендзъ Юлиан Тарасовичъ сего года и месяца седмого дня на публичномъ приходскомъ кладбище похоронилъ.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, воп. 1, адз. зах. 8, арк. 18 адв.
XL. 1852 год, дня 24 ліпеня. Метрыка нараджэння Юліяна Каліноўскага.
№46. Тысяча восемьсот пятьдесят второго года двадцать седьмого июля в Свислочском римско-католическом приходском костеле окрещен младенец по имяни Юлиян викарным оного костела ксендзем Севастьяном Смолькевичем с совершением всех обрядов таинства. Помещиков Симона и Изабелли урожденной Лазаровичовой Калиновских законных супругов сын родившийся текущаго года и месяца двадцать четвертого дня, сего прихода в фольварке Якушовка. Восприемниками были благородные Александр Антонович и Елисавета Баньковская.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, воп. 1, адз. зах. 3, арк. 76 адв-77.
XLI. 1852 года, дня 15 верасня. Метрыка смерці (безыменнай дзяўчыны) Каліноўскай.
№69. 1852 года сентября 15 дня въ фольварке Якушовке скончалась девица21 по имяни … от конвульсий. Помещиковъ Симона и Изабели урожденной Лазаровичъ Калиновскихъ дочь имела 3 месяцы, сего костела прихожанка. Тело настоятель Свислочского костела кс. Юлиан Тарассовичъ сего года шестнадцатого сентября на публичномъ приходскомъ кладбище похоронилъ.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, воп. 1, адз. зах. 8, арк. 98.
ХLII. 1853 год, дня 11 ліпеня. Метрыка нараджэння Елісаветы Каліноўскай.
№34. Тысяча восемъсотъ пятьдесятъ третьяго года девятнадцатого июля въ Свислочскомъ римско-католическомъ приходскомъ костеле окрещенъ младенецъ по имяни Елисавета ксендзомъ Севастьяномъ Смолькевичемъ викариемъ съ совершениемъ всехъ обрядовъ Таинства. Помещиковъ Симона и Изабелли урожденной Лазаровичъ Калиновскихъ законных супруговъ дочъ, родившаяся сего года и месяца одиннадцатого дня, сегожъ прихода въ фольварке Якушовке. Восприемниками были ГГ. Николай Лазаровичъ съ Иоанною Виктора Коржонтковского супругою.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, воп. 1, адз. зах. 3, арк. 90 адв.-91.
XLІII. 1854 год, дня 9 лістапада. Метрыка нараджэння Юзэфы-Уршулі Каліноўскай.
№47. Тысяча восемьсот пятьдесят четвертого года ноября четвернадцатого дня в Свислочском римско-католическом костеле окрещен младенец двуменным именем Иосифа-Оршуля Преподобным отцем Юлианом Терасовичем настоятелем оного прихода с совершением всех обрядом таинства. Благородных Симона и Изабеллы урожденной Лазаровичевой Калиновских законных супругов дочь родившаяся сего года месяца ноября девятого дня онего прихода в имении Якошувце. Восприемниками были Осип Мадзелевский с Иосифою Петра Савашкевича супругою. Присутствовали Петр Савашкевич и Ольгою Каминскою девицею.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, воп. 1, адз. зах. 3, арк. 100 адв-101.
XLІV. 1855 год, дня 21 студзеня. Метрыка смерці Юзэфы-Уршулі Каліноўскай.
№7. 1855 года, генваря 21 дня. Въ фольварке Якушовке скончалось дитя Изабеля22 от вереда. Г. Г. помещиковъ Симона и Изабели урожденной Лазаровичъ Калиновскихъ законныхъ супруговъ дочь имела около 3 месяцев, сего костела прихожанъ. Тело ея настоятель Свислочского костела ксендзъ Юлиан Тарассовичъ сего года и месяца 23 дня на приходскомъ кладбище похоронилъ.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, воп. 1, адз. зах., арк. 40 адв.
XLV. 1855 год, дня 8 снежня. Метрыка нараджэння Міхаіла Каліноўскага.
№1. 1855 года, декабря 20 дня окрещен Михаил законопоучителем Свислочского училища ксендзем Фелицияном Антоневичем. Дворян Симеона и Изабеллы урожденной Лязоровичевой Калиновских законных супругов сын родившийся истекшаго 1855 года декабря 8 дня сего же прихода в деревне Якушувке. Восприемниками были г. г. Николай Каминский с Юзефой супругою Петра Савашкевича.
НГАБ у Гродна, фонд 1809, воп. 1, адз. зах. 4, арк. 9 адв-10.
XLVI. 1889 год, дня 11 лютага. Метрыка шлюбу Міхаіла Каліноўскага з удавою Тэрэсай Булгарыновай, народжанай Буткевіч.
3. Калиновских, 11.
№3. 1889 года, февраля 11 дня в Свислочском римско-католическом приходском костеле ксендз Константин Косця настоятель онаго костела по троекратном оглашении из коих первое 8, второе 15 и третье 22 дня месяца января сего 1889 года пред народом, собравшимся на литургию, сделаны. Дворянина Михаила Калиновскаго юноши 33 лет из имения Якушевки с Дворянкою Терессою Булгариновою вдовою 37 лет из имения Колосов23 обоих Свислочского прихода. Дворян Семена и Изабели из Лазаровичев Калиновских законных супругов сына; Дворян Антона и Валерии из Крамковской Буткевичев законных супругов дочерью, а по 1-му мужу Булгариновою вдову, браком сочетал и в лице костела торжественно поблагославил в присутствии свидетелей дворян Игнатия Антоновича Рудзеевского, лекаря Адольфа Битнера, Владимира Буткевича и Эдуарда Рудзеевскаго.
НГАБ у Гродна, фонд 1809, воп. 2, адз. зах. 3, арк. 60 адв.
XLVІI. 1858 год, дня 1 ліпеня. Метрыка нараджэння Ёганы-Юзэфы Каліноўскай.
№41. 1858 год, 3 июля в Свислочском костеле окрещен младенец именами Иоганна-Юзефа преподобным ксендзем Юльяном Тарасевичем настоятелем сего костела. Дворян Симеона и Изабелы урожденной Лазаревичевой Калиновских законных супругов дочь, родившаяся сего года и месяца 1-го дня в имении Якушовке. Восприемники Феликс Янович с Юзефою Савашкевичевою женою Петра.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, воп. 1, адз. зах. 4, арк. 38 адв-39.
XLVIІI. 1860 год, дня 3 сакавіка. Метрыка нараджэння Казіміры Ізабэлы Каліноўскай.
№23. 1860 года 7 апреля крещена в Свислочском костеле Казимира Изабела, ксендзом Иосифом Стржалковским. Помещиков Симона и Изабеллы урожденной Лазарович Калиновских законных супругов, родилась 3 марта в хуторе Якушовка. Крестили Яков Байковский и Иосифа Серафиновичева.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, воп. 1, адз. зах. 4, арк. 67 адв-68.
XLІX. 1861 год, дня 6 верасня. Метрыка нараджэння і хросту Сабіны Каліноўскай.
№60. 1861 года, 20 сентября в Свислочском костеле крещена Сабина настоятелем костела Юльяном Тарасовичем. Дворян Симеона и Изабели урожденной Калиновских законных супругов дочь родившая сего года 6 сентября в деревне Якушувце. Восприемниками были дворяне Яков Бойковский с дворянкою Емилею Дананичоваю Никодима женою.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, воп. 1, адз. зах. 4, арк. 91 адв-92.
L. 1864 год, дня 21 лютага. Метрыка нараджэння Міраславы-Элеаноры Каліноўскай.
№16. 1864 года марта 2 дня в Свислоцком римско-католическом костеле окрещен младенец по имени Мирослава Елеонора настоятелем сего костела ксендзом Юльяном Тарасовичем с совершением всех обрядов таинства. Дворян Шымона и Изабели с Лазаревичов Калиновских законных супругов дочь родившаяся сего же года месяца февраля 21 дня в фольварке Якушовка. Восприемниками были дворяне Цезары Гацкович и Елизавета Данцевичовна девица.
НГАБ у Гродна, ф. 1809, воп. 1, адз. зах. 4, арк. 131 адв-132.