
1863 г. Лютага 1. - Маніфест часовага ўрада Літвы і Беларусі
МАНІФЕСТ ПОЛЬСКАГА ЎРАДА
Часовы правінцыяльны ўрад у Літве і на Беларусі ад імя польскага Нацыянальнага ўрада абвяшчае наступнае:
§ 1. З сённяшняга дня ўсе сяляне і іншыя жыхары, якога б яны ні былі паходжання і веры, з'яўляюцца свабоднымі, як старапольская шляхта.
§ 2. Польскі Нацыянальны ўрад аддае аселым сялянам, панскім і скарбовым, на вечныя часы ў поўнае ўладанне без чыншаў і выкупаў тую зямлю, якую яны мелі да гэтага часу, а ўсе распараджэнні маскоўскага ўрада адмяняе, таму што гэта зямля польская, а не маскоўская.
§ 3. За гэта сяляне павінны, як шляхта, бараніць польскі край, грамадзянамі якога з'яўляюцца з сённяшняга дня.
§ 4. Парабкі ж, адстаўныя салдаты і ўсе неаселыя, якія толькі пойдуць бараніць польскі край ад маскалёў, атрымаюць самі ці іх сем'і ва ўзнагароду надзел зямлі сама меней у тры моргі*.
§ 5. Польскі ўрад узнагародзіць грамадзян за панесеныя імі ахвяры з нацыянальных фондаў.
§ 6. Калі хто не будзе паслушны гэтаму Маніфесту, ці ён пан, селянін, чыноўнік або хто іншы, будзе пакараны паводле польскіх ваенных законаў.
Божа, збаў Польшчу!
Дано ў Вільні дня 1 лютага 1863 г.
Rok 1863. Wyroki śmierci. – Wilno, 1923.