
[1863 г. Травень - пачатак чэрвеня.] - Прыказ гародзенскага камісара
ПРЫКАЗ.1
Ронд* Польскі, паставіўшы мяне над вамі, вымагае, каб я глядзеў справядлівай вольнасці і праўды, і каб вы адно рабілі так, як вам ад Ронду* Польскага будуць прыказваць.
Прыняўшы гэта на сябе, глядзеці буду як патрэба: над людзьмі добрымі буду справядлівы, а над ліхімі ніякага ў мяне змілавання не будзе. Хто будзе за рондам* Польскім, той дастане зямлю на вечнасць і, калі захоча, вернецца на сваю даўнішнюю Уніяцкую веру, а хто проціў ронду* Польскага — таму агонь і шубеніца*.
Маскаль*, не маючы ўжэ войска, колькі яму трэба, і не могучы ўзяці рэкрута, пускаецца на хітрасць — хоча з вас узяці міліцыю, а пасля заўсім на маскалёў* перарабіці. Каб не дапусціць да гэтага, ад Імені Ронду* Польскага прыказваю вам: Калі прыйдзе да вас шмат войска маскоўскага, то вы перад імі, як грабы, маўчыце, а калі іх мала застанецца, каб з вас рабіці міліцыю, то вы зараз давайце знаць да паўстанцаў, а яны маскалёў*, як пацукоў, выдушаць.
Гэты прыказ мае быць чытаны ў кожнай вёсцы да свядомасці ўсіх.