
За гэтым партрэтам нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага – постаці адразу трох волатаў беларушчыны: слыннага віленскага мастака Пётры Сергіевіча, геніяльнага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, які разам з жонкай купіў гэты партрэт у падарунак блізкаму сябру, і выбітнага гісторыка Генадзя Кісялёва, якому Караткевічы падарылі куплены малюнак з кранальным подпісам на 50-цігоддзе, і ў якога ён вісеў на самым пачэсным месцы – над працоўным сталом. Што надае партрэту асаблівую энергетыку...