
Ніл Гілевіч
Папярэджанне
Запраданцы і зноскі!
Прадавайце, ды знайце, сычы:
Прыйдзе час — Каліноўскі
Вас аднойчы падыме ўначы.
Не, ён вас не павесіць,
Нават пальцам ён вас не кране.
Толькі ў вочы пасвеціць:
На каго вы падобны — зірне.
29 траўня 1996 г.
Публікацыя паводле:
Гілевіч Н. Выбраныя творы, – Мінск, 2009 (Беларускі кнігазбор)