
Марыя Мацвееўна Ямант
1843–?

Нарачоная К. Каліноўскага. Ёй прысвечаны шчымлівыя радкі развітальнага верша кіраўніка беларускіх інсургентаў. Нарадзілася ў Вільні. Падчас паўстання ўваходзіла ў склад нелегальнай жаночай арганізацыі (Жаночага камітэта), дзейсна дапамагала Кастусю ў ягонай працы. У 1864 г. саслана разам з роднымі ў Табольск. Пасля вяртання з Сібіры (каля 1874 г.) жыла ў Варшаве. Доўгі час захоўвала вернасць памяці Кастуся, толькі на схіле жыцця ўзяла шлюб з былым паўстанцам — Войцехам Дмахоўскім. Пахавана на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.