Назад

Раман Рагінскі 1840–1915
Раман Рагінскі. Партрэт

Удзельнік паўстання 1863-1864 гг., адзін з яго кіраўнікоў. У 1861 г. скончыў рэальную гімназію ў Варшаве. Каб пазбегнуць арышту за ўдзел у патрыятычных маніфестацыях выехаў у Парыж. Вучыўся ў вайсковай школе ў Генуі. Напярэдадні паўстання вярнуўся ў Польшчу. Напачатку выступленняў – камісар ЦНК ў Падляшскім ваяводстве. У канцы студзеня-лютым здзейсніў глыбокі рэйд па землях заходняй Беларусі, заняў г. Пружаны, але неўзабаве быў разбіты і з дапамогай адданых цару сялян захоплены ў палон. Смяротны вырак Рагінскаму быў заменены на 20 год катаргі. Пакаранне адбываў у Пермскай губерні, у хуткім часе пераведзены на пасяленне. Жыў у Верхняудзінску (Забайкалле), Віціме, Іркуцку. З 1892 г. на радзіме. Напісаў успаміны пра паўстанне.