Назад

Алесь Смалянчук

Гарадзенскія "мяцежнікі"

Французскі гісторык Марк Блок калісьці трапна ахарактарызаваў гісторыю як навуку пра чалавека ў часе. На жаль, айчынная гістарыяграфія збольшага ігнаравала гэтага самага чалавека. Асноўная ўвага ў нас традыцыйна надавалася палітычным, эканамічным, культурным і канфесійным падзеям, у якіх часцяком дамінаваў пэўны ідэалагічны канструкт ці сацыяльная функцыя (сацыяліст, памешчык, рэвалюцыянер, асветнік і г. д.). Зразумела, што пры гэтым нашае веданне мінулага звужалася і пераставала быць сапраўды гістарычным…

Такім самым аказаўся і лёс паўстання 1863 г. у айчыннай гістарычнай навуцы. Сёння мы ведаем з дзясятак імёнаў ягоных правадыроў на чале з славутым Кастусём Каліноўскім, і гэтае веданне праецыруем на ўсё паўстанне ды ўсіх ягоных удзельнікаў. Між тым нават К. Каліноўскі ў многіх даследаваннях выглядае хутчэй сімвалам сучаснай беларускасці, чым чалавекам сярэдзіны ХІХ ст.

Кім жа былі тыя, хто адгукнуўся на заклік Каліноўскага і ягоных паплечнікаў ды пайшоў у паўстанцкія атрады, каб змагацца за волю, здабываючы лепшую долю свайму краю і свайму народу?

Убачыць гэтых людзей дазваляюць беларускія архіўныя зборы. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Горадні захаваліся матэрыялы Гарадзенскай ваенна-следчай камісіі. Сярод іх — і спіс мясцовых "мяцежнікаў", якія знаходзіліся пад следствам у перыяд з 10 лютага па 1 верасня 1863 г. і былі зняволеныя ў гарадзенскім турэмным замку. Спіс публікуецца ніжэй у форме табліцы ў перакладзе на беларускую мову.

Звесткі, атрыманыя з гэтага спіса, дазваляюць зрабіць пэўныя высновы адносна характару паўстання на Гарадзеншчыне. У прыватнасці, сярод тых, хто быў прыцягнуты Гарадзенскай ваенна-следчай камісіяй да адказнасці, можна адзначыць адносна высокую долю сялянства (22,3%). Відавочна, што сяляне Гарадзеншчыны ў параўнанні з сялянствам іншых рэгіёнаў Беларусі і Літвы (ды нават і Польшчы!) больш актыўна падтрымалі паўстанне. Магчыма, да гэтага прычынілася агітацыя "Мужыцкай праўды", а таксама тэрытарыяльная блізкасць ахопленага паўстаннем Каралеўства Польскага.

Галоўнай сілай паўстання і тут была шляхта (цікава, што пісары Ваенна-следчай камісіі адрознівалі "дваранаў" ад "шляхціцаў"). Прадстаўнікі гэтага саслоўя складалі сярод арыштаваных 48,6%. Пры гэтым сярод "мяцежнікаў" аказалася 13 прадстаўнікоў мясцовага чынавенства — ад калежскага асэсара да надворнага радцы (!). Мяшчане складалі 7,4%, а духавенства было прадстаўлена толькі двума каталіцкімі ксяндзамі.

Геаграфія "мяцежнікаў" была даволі шырокай, але выразна дамінавалі Горадня (41) і Гарадзенскі павет (11). З іншых паветаў найбольш бунтарскімі аказаліся Беластоцкі павет у Гарадзенскай губерні і Лідскі павет у Віленскай губерні.

Самай значнай падзеяй паўстання ў Горадні стала спроба захопу цягніка групай "мяцежнікаў" на чале з начальнікам чыгуначнай станцыі Кульчыцкім 2 сакавіка 1863 г. На станцыі адбыўся бой. Частка групы здолела пакінуць Горадню, але большасць апынулася ў турэмным замку. У спісе фігуруюць 42 удзельнікі "хваляванняў" 2 сакавіка. Сярод іх было шмат вельмі маладых людзей. У прыватнасці, гэта гімназісты (усіх 14) разам з настаўнікам гімназіі Станіславам Навакоўскім. Дарэчы, паводле спіса, малодшаму ўдзельніку паўстання было 15 гадоў, а старэйшаму — 75. Сярэдні ўзрост арыштаваных быў каля 32 гадоў.

Найбольш вядомым "ваенным злачынцам" са спісу арыштаваных быў адстаўны штабс-капітан Станіслаў Завістоўскі, які камандаваў паўстанцкім атрадам. Ён быў дастаўлены ў гарадзенскую турму 18 чэрвеня. У той жа дзень (!) ягоную справу прадставілі вайсковаму губернатару. Канчаткова лёс С. Завістоўскага вызначыў камандуючы войскамі Віленскай вайсковай акругі. 10 ліпеня 1863 г. паўстанец быў расстраляны ў Ваўкавыску1.

Не ўсе арыштаваныя здолелі з годнасцю вытрымаць выпрабаванні лёсу і ўмовы зняволення. Удзельнікі "хваляванняў" 2 сакавіка на гарадзенскай чыгунцы Адольф Кашуба (16 гадоў) і Юзаф Гамуліцкі (18 гадоў) далі паказанні, паводле якіх да адказнасці прыцягнулі 8 чалавек. Дарэчы, следства па іх справе цягнулася амаль два месяцы. Ягоныя матэрыялы камісія падала вайсковаму губернатару Горадні толькі 30 красавіка, у той час як тэрмін следства для большасці арыштаваных складаў 1—2 тыдні.

Месяцам найбольшых рэпрэсій стаў сакавік, калі 48 чалавек апынуліся пад следствам (для параўнання адзначым, што ў маі іх было толькі шасцёра). У ліпені з 29 арыштаваных 8 чалавек трапілі ў турму паводле даносу "немца Рашпіхлера" (так у тэксце). Наагул, большасць арыштаваных прымалі непасрэдны ўдзел у паўстанні, але каля 30 асобаў утрымліваліся ў зняволенні з фармулёўкай "па падазрэнні".

Таксама, неабходна адзначыць прысутнасць у гэтым спісе жанчын і дзяўчат, сярод якіх вылучаюцца постаці трох сясцёр: Схаластыкі, Леакадзіі і Камеліі Германовічуўнаў з пазначэннем "дочкі ўніяцкага святара". Гэта вельмі цікавая прыпіска, асабліва калі згадаць, што Уніяцкая царква была афіцыйна ліквідаваная расійскімі ўладамі яшчэ ў 1839 г.

Месцам зняволення "ваенных злачынцаў" стаў гарадзенскі турэмны замак, размешчаны ў будынку колішняга езуіцкага калегіума ў цэнтры Горадні. Ён не быў належным чынам падрыхтаваны да прыёму вялікай колькасці арыштантаў. Умовы ўтрымання зняволеных былі вельмі цяжкія. Даследчык гісторыі гарадзенскай турмы Вячаслаў Лісіцын адзначыў адсутнасць у памяшканні ў пачатку 60-х гг. ХІХ ст. каналізацыі і ацяплення. Таксама адсутнічалі або былі моцна пашкоджаныя драўляныя падлогі. Гэта стварала вялікія праблемы, тым больш што арыштаваным у справе паўстання былі забароненыя ўсе перадачы. Арыштанты не мелі магчымасці атрымліваць цёплае адзенне або прадукты харчавання. У многіх камерах адсутнічала шкло ў вокнах, і адміністрацыя вырашала гэтую праблему з дапамогай дошак. У выніку ўзніклі вялікія праблемы з вентыляцыяй і чыстым паветрам. Сур’ёзнай праблемай таксама была вада. Турма не мела сваёй студні, і ваду дастаўлялі ў бочках з Нёмана. Яе санітарны стан быў вельмі кепскі2.

Вялікая колькасць арыштаваных у 1863 г. змусіла ўлады шукаць новыя турэмныя памяшканні. Яны паспрабавалі вырашыць праблему, ператварыўшы ў турму гарадзенскі "Стары замак" XIV–XVI cтст. Умовы ўтрымання зняволеных у гэтым замку таксама былі даволі цяжкімі.

Спіс Гарадзенскай ваенна-следчай камісіі ўтрымлівае 148 прозвішчаў. Некаторыя з іх выклікаюць пэўныя сумненні ў дакладнасці напісання. Аднак ніякіх правак у тэкст спісу не ўносілася. Наогул, параўнанне почыркаў дазваляе сцвярджаць, што дакумент складалі прынамсі тры пісары.

Нягледзячы на верагодныя недакладнасці спісу, ён знаёміць нас з гарадзенскімі "мяцежнікамі", даносіць атмасферу паўстання, загнанага ў турэмныя казематы. Ён дапамагае ўбачыць Чалавека паўстання — таго, хто ў большасці даследаванняў ніколі не выходзіць з ценю Кастуся Каліноўскага, Валерыя Урублеўскага, Зыгмунта Серакоўскага ды іншых правадыроў. Гэта постаці "другога плану", якія неслі на сабе асноўны цяжар змагання і без якіх ні само паўстанне, ні ягоныя правадыры ніколі не сталі б гонарам беларускай гісторыі.

Спіс асобаў, прыцягнутых да следства гарадзенскай ваенна-следчай камісіяй з 10 лютага па 1 верасня 1863 г.3

Імя, прозвішчаУзростПасада, саслоўная прыналежнасцьПадстава для арышту, дата зняволення
1Антон Блажэеўскі28Калежскі сакратар, чыноўнік Гарадзенскага "приказа общественного призрения"Падчас ператрусу знайшлі "билеты с символическими знаками"; з 31 студзеня 1863 г.
2Войцех Рачынскі18Сын чыноўніка Полацкай гарадской паліцыіПадазрэнне ў кантактах з паўстанцамі і падробцы пашпарта; з 10 лютага 1863 г.
3Фадзей ГадлеўскіКсёндз-настаяцель Сакалянскай парафііПадазрэнне ў "подстрекательстве крестьян к мятежу"; з 10 лютага 1863 г.
4Юзаф Клапатоўскі38Упраўляючы маёнткам графа Валовіча, дваранін Плоцкай губ.Падазрэнне ў кантактах з паўстанцамі, супрацьдзеянне рэкруцкаму набору і "нарушение покоя мирных жителей"; з 21 лютага 1863 г.
5Войцех Якубельскі32Бургамістр мястэчка Сапоцкіна, дваранін Аўгустоўскай губ.Падазрэнне ў кантактах з паўстанцамі, супрацьдзеянне рэкруцкаму набору і "нарушение покоя мирных жителей"; з 21 лютага 1863 г.
6Віктар Маеўскі46Мешчанін Аўгустоўскай губ.Падазрэнне ў кантактах з паўстанцамі, супрацьдзеянне рэкруцкаму набору і "нарушение покоя мирных жителей"; з 21 лютага 1863 г.
7Антон Нядзвецкі51Дваранін Аўгустоўскай губ.Падазрэнне ў кантактах з паўстанцамі, супрацьдзеянне рэкруцкаму набору і "нарушение покоя мирных жителей"; з 21 лютага 1863 г.
8Антон Грабоўскі18Дваранін Варшаўскай губ.Падазрэнне ў кантактах з паўстанцамі, супрацьдзеянне рэкруцкаму набору і "нарушение покоя мирных жителей"; з 21 лютага 1863 г.
9Юзаф Гамуліцкі18Дваранін Гарадзенскай губ.За намер 2 сакавіка выехаць з Горадні на цягніку дзеля далучэння да паўстанцаў пад камандаваннем загадчыка Гарадзенскай чыгуначнай станцыі Кульчыцкага; з 5 сакавіка 1863 г.
10Іпаліт Зуброўскі55Памешчык Гарадзенскай губ.За "подстрекательство Гомулицкого к участию в мятеже"; з 5 сакавіка 1863 г.
11Адольф Кашуба16Вучань Гарадзенскай гімназііЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 2 сакавіка 1863 г.
12Восіп Кашуба18Вучань Гарадзенскай гімназііЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 2 сакавіка 1863 г.
13Станіслаў Рамбіцкі17Вучань Гарадзенскай гімназііЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 2 сакавіка 1863 г.
14Іван Казімірскі39Бухгалтар Гарадзенскай Палаты дзяржаўнай маёмасціПадазрэнне ва ўдзеле ў "хваляваннях". Гамуліцкі бачыў за чытаннем брашураў "возмутительного содержания"
15Антон Галконд21Чыноўнік Гарадзенскай Палаты дзяржаўнай маёмасціЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 2 сакавіка 1863 г.
16Восіп Кандзінскі17Вучань Гарадзенскай гімназііЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
17ІванЖук19Вучань Гарадзенскай гімназііЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
18Юльян Пушкарэвіч20Сын краўцаПаводле паказанняў Кашубы, за тое, што атрымліваў "Хорунгвь свободы"; з 21 сакавіка 1863 г.
19Казімір Самулінскі21"Письмоводитель" міравога пасрэдніка ШаптыраЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
20Казімір Талочка26Чыноўнік Гарадзенскага дэпутацкага сходуЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка, "взят на месте происшествия, ранен штыком в правое плечо"; з 5 сакавіка 1863 г.
21Вікенці Жукоўскі18Сын адстаўнога салдатаЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
22Адольф Шмідт28Аптэкар у ГорадніУдзел у паўстанні; з 20 сакавіка 1863 г.
23Вільгельм Грабавецкі27"Письмоводитель" канторы Друскеніцкіх мінеральных водаўЗа "подстрекательство Гомулицкого к участию в мятеже"; з 5 сакавіка 1863 г.
24Станіслаў Куроўскі19Ураджэнец Люблінскай губ.За ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 8 сакавіка 1863 г.
25Фёдар Ружко32Прускі падданы, ахоўнік чыгункіЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
26Казімір КрэвеньСелянін Сакольскага пав., рабочы чыгункіЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
27Іван Філістовіч23Селянін Вілейскага пав., рабочы чыгункіЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
28Іван Жмайловіч41Дваранін Кобрынскага пав.За ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
29Юльян Краскоўскі25Служачы пры чыгунцы, дваранін Гарадзенскай губ.За ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
30Георгі Краскоўскі17Служачы пры чыгунцы, дваранін Гарадзенскай губ.За ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
31Баляслаў Ізбіцкі34Калежскі рэгістратар, служачы Гарадзенскага губернскага праўленняЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка разам з Ю. Краскоўскім; з 5 сакавіка 1863 г.
32Антон Багатырэвіч17Вучань Гарадзенскай гімназііЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
33Аўгуст Шэршыновіч19Вучань Гарадзенскай гімназііЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
34Кліменці Ізбіцкі14Вучань Гарадзенскай гімназііЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
35Антон Квяткоўскі18Вучань Гарадзенскай гімназііЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
36Станіслаў Крэйбіх18Вучань Гарадзенскай гімназііЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
37Аляксандр Букраба20Вучань Гарадзенскай гімназііЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
38Антон Ржажнецкі18Былы вучань Гарадзенскай гімназііЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 15 сакавіка 1863 г.
39Станіслаў Шантыр23Дваранін Гарадзенскай губ.За ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 16 сакавіка 1863 г.
40Уладзімір Баршчыўскі20Вучань аптэкараЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка (паказанні Гамуліцкага); з 16 сакавіка 1863 г.
41Юльян Баяроўскі29Чыноўнік Гарадзенскай грамадзянскай палатыЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка (паказанні Гамуліцкага); з 15 сакавіка 1863 г.
42Антон Сямашка22Былы вучань Гарадзенскай гімназііЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка (паказанні Гамуліцкага); з 5 сакавіка 1863 г.
43Станіслаў Блашынскі23Друкар Гарадзенскага губернскага праўленняЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка (паказанні Гамуліцкага); з 15 сакавіка 1863 г.
44Карл Янкоўскі30Друкар Гарадзенскага губернскага праўленняЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
45Адольф Шыдлоўскі20Чыноўнік Гарадзенскага губернскага праўленняЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
46Януары Гартунг18Вучань Гарадзенскай гімназііЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
47Восіп Высоцкі23Чыноўнік канцылярыі начальніка Гарадзенскай губ.За ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
48Міхайла Высоцкі22Чыноўнік Гарадзенскай палаты дзяржаўных маёмасцяўЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
49Генрых Далянскі22Былы студэнт Пецярбург-скага ўніверсітэтаЗа ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
50Станіслаў Навакоўскі28Настаўнік Гарадзенскай гімназііЗа "подговор" да паўстання; з 16 сакавіка 1863 г.
51Уладзіслаў Пачэбут (Пачобут?)25Памешчык Ваўкавыскага пав.Па падазрэнні ва ўдзеле ў "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
52Адам Пржыбылка19Тэлеграфіст Гарадзенска-га чыгуначнага вакзалаПа падазрэнні ва ўдзеле ў "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
53Станіслаў Развадоўскі19Вучань аптэкараПа падазрэнні ва ўдзеле ў "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
54Іван Эйслер21Вучань аптэкараПа падазрэнні ва ўдзеле ў "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
55Любамір Ястржэмбскі32Служачы чыгункіПа падазрэнні ва ўдзеле ў "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
56Леан Ястржэмбскі17Служачы чыгункіПа падазрэнні ва ўдзеле ў "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
57Адам Мазюн40Селянін Гарадзенскага пав.За падбухторванне да паўстання сялян в. Парэчча; з 29 красавіка 1863 г.
58Мацвей Мазюк42Селянін Гарадзенскага пав.За падбухторванне да паўстання сялян в. Парэчча; з 29 красавіка 1863 г.
59Каспер Залескі18Шляхціц Астраленскага пав.Узяты на месцы бою атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.
60Людвік Казлоўскі26Селянін Аўгустоўскай губ.Узяты на месцы бою атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.
61Сямён Круповіч51Аднадворац Лідскага пав. Віленскай губ.Узяты на месцы бою атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.
62Дамінік Тароніс51Селянін Лідскага пав. Віленскай губ.Узяты на месцы бою атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.
63Антон Бартгрыевіч30Селянін Лідскага пав. Віленскай губ.Узяты на месцы бою атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.
64Валяр'ян Лазавіцкі25Аднадворац Гарадзенскага пав.Узяты на месцы бою атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.
65Ян Вільберг18Селянін Лідскага пав. Віленскай губ.Узяты на месцы бою атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.
66Мацвей Адашкевіч44Селянін Гарадзенскага пав.Узяты на месцы бою атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.
67Восіп Зуброўскі25Селянін Гарадзенскага пав.Узяты на месцы бою атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.
68Канстанцін Талочка25Дваранін Гарадзенскай губ.Узяты на месцы бою атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.
69Якаў Жукоўскі25Мешчанін ГорадніУзяты на месцы бою атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.
70Аляксандр Казлоўскі26Памешчык Гарадзенскай губ.Па падазрэнні ў кантактах з паўстанцамі; з 14 мая 1863 г.
71Станіслаў Зубалевіч23Мешчанін г. ВаўкавыскаПа падазрэнні ў кантактах з паўстанцамі; з 14 мая 1863 г. (пісар Казлоўскага)
72Іван Грыцкевіч22Вольнаадпушчанік памешчыка Казлоўскага, ураджэнец Гарадзенскай губ.Па падазрэнні ў кантактах з паўстанцамі; з 14 мая 1863 г.
73Міхаіл Міхайлоўскі40Адстаўны вахмістр Украінскага ўланскага палкаПа падазрэнні ў кантактах з паўстанцамі; з 14 мая 1863 г.
74Эрнест Ржаняніцкі48Дваранін Гарадзенскай губ.Па падазрэнні ў кантактах з паўстанцамі; з 14 мая 1863 г.
75Іван Ожэ17Вучань Гарадзенскай гімназііПа падазрэнні ва ўдзеле ў "хваляваннях" 2 сакавіка; з 16 мая 1863 г.
76Канстанцін Касмоўскі42Калежскі асэсар, сакратар Гарадзенскага "Приказа общественного призрения"Па падазрэнні ў зборы грошай "в пользу восстания"; з 10 чэрвеня 1863 г.
77Восіп Хоміч42Надворны радца, "непременный член" Гарадзенскай будаўнічай камісііПа падазрэнні ў зборы грошай "в пользу восстания"; з 10 чэрвеня 1863 г. (прыпіска: "У турэмным замку не ўтрымліваўся")
78Юзаф Стычынскі27Селянін Аўгустоўскага пав., ямшчык Сапоцкінскай станцыіЗа перадачу ліста ў "шайку мятежников"; з 13 чэрвеня 1863 г.
79Тэадаіла Калантаева50Удава адстаўнога капі-танаЗа кантакты са Стычынскім; з 13 чэрвеня 1863 г. (прыпіска: "У турэмным замку не ўтрымлівалася")
80Эдуард Мацэевіч23Дваранін Віленскай губ.За кантакты са Стычынскім; з 13 чэрвеня 1863 г.
81Аляксандр ЭйсмантГубернскі сакратар, "смотритель" Гарадзенскай гарадской бальніцыЗа кантакты са Стычынскім; з 13 чэрвеня 1863 г. (прыпіска: "У турэмным замку не ўтрымліваўся")
82Рудольф Мантовіч55Памешчык Гарадзенскай губ.За дастаўку паўстанцам харчавання; з 13 чэрвеня 1863 г.
83Ян Ляговіч30Вольнадпушчанік Аўгустоўскай губ. (аканом Мантовіча)За дастаўку паўстанцам харчавання; з 13 чэрвеня 1863 г.
84Якаў Станкевіч32Аднадворац Ковенскага пав.За падбухторванне да паўстання; з 15 чэрвеня 1863 г.
85Іван Жмайловіч41Дваранін Ковенскага пав.За знаходжанне ў "шайке мятежников"; з 18 чэрвеня 1863 г.
86Станіслаў Завістоўскі46Адстаўны штабс-капітанЗа камандаванне "шайкой мятежников"; з 18 чэрвеня 1863 г.
87Пётр Скірмунт23"Вольный человек" Гарадзенскага пав.Па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні; з 26 чэрвеня 1863 г.
88Міхаіл Талочка21Дваранін Гарадзенскага пав.За знаходжанне ў "шайке"; з 29 чэрвеня 1863 г.
89Людвік Акінчыц24Вольнапрактыкуючы ле-кар Ваўкавыскага пав.За садзейнічанне паўстанню; з 25 чэрвеня 1863 г.
90Міхаіл Юроўскі52Памешчык Гарадзенскага пав.За садзейнічанне паўстанню; з 29 чэрвеня 1863 г.
91Фелікс Вайнеўш44Ксёндз Гарадзенскага пав.За падбухторванне да паўстання; з 3 ліпеня 1863 г.
92Станіслаў Сянькоўскі49Мешчанін Гарадзенскага пав.За садзейнічанне паўстанню; з 5 ліпеня 1863 г.
93Міхаіл Панятоўскі52Калежскі сакратарЗа садзейнічанне паўстанню; з 5 ліпеня 1863 г.
94Генрых Панятоўскі15Сын М. ПанятоўскагаЗа садзейнічанне паўстанню; з 5 ліпеня 1863 г.
95Іван Лунеўскі29Дваранін Гарадзенскай губ.За садзейнічанне паўстанню; з 5 ліпеня 1863 г.
96Дзіяніс Касынскі-Дваранін Гарадзенскай губ.За ўдзел у паўстанні; з 19 ліпеня 1863 г.
97Фадзей Арцішэк-Селянін Гарадзенскага пав.За ўдзел у паўстанні; з 19 ліпеня 1863 г.
98Вікенцій Асвецінскі35Селянін Гарадзенскай губ.За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.
99Дамінік Талінскі32Селянін Гарадзенскай губ.За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.
100Іосіф Гваздко35Селянін Гарадзенскай губ.За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.
101Іван Талінскі32Селянін Гарадзенскай губ.За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.
102Іосіф Казлоўскі30Селянін Гарадзенскай губ.За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.
103Аляксандр Станкевіч30Селянін Гарадзенскай губ.За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.
104Іван Гжыдко48Селянін Гарадзенскай губ.За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.
105Іван Рагоўскі33Шляхціц Гарадзенскай губ.За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.
106Ігнацы Палуяноўскі35Шляхціц Гарадзенскай губ.За знаходжанне ў "шайке"; з 25 ліпеня 1863 г.
107Эдуард Гінтаўт32Дваранін Гарадзенскай губ.За пакушэнне на жыццё селяніна Рабічкі, кантакты з паўстанцамі; з 29 ліпеня 1863 г.
108Вільгельм Гумель37Жыхар мястэчка Супрас-ляАбвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.
109Ян Вільчыкевіч45Дваранін Гарадзенскай губ.Абвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.
110Міхаіл Айзілевіч49Селянін Беластоцкага пав. Гарадзенскай губ.Абвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.
111Адам Маленда50Селянін Беластоцкага пав. Гарадзенскай губ.Абвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.
112Міхаіл Іопшаль39Мешчанін г. БеластокаАбвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.
113Антон Лавіцкі45Дваранін Гарадзенскай губ.Абвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.
114Вільгельм Лангейм28Падданы ПрусііАбвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.
115Міхаіл Рыбакевіч23Мешчанін Беластоцкага пав.Абвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.
116Канстанцін Пякарскі22Мешчанін г. БеластокаЗа знаходжанне ў "шайке"; з 26 ліпеня 1863 г.
117Іван Дзяконскі24Дваранін Бельскага пав.За знаходжанне ў "шайке"; з 3 жніўня 1863 г.
118Вікенцій Пісанко19Аднадворац Беластоцкага пав.За знаходжанне ў "шайке"; з 3 жніўня 1863 г.
119Цылістыян Цеханоўскі32Вольнапрактыкуючы ле-кар г. ГорадніПа падазрэнні, што быў тайным агентам Цэнтральнага камітэта ў Горадні і павеце; з 5 ліпеня 1863 г.
120Станіслаў Сільвестровіч30Памешчык Гарадзенскага пав.Па падазрэнні, што быў тайным агентам Цэнтральнага камітэта ў Горадні і павеце; з 5 ліпеня 1863 г.
121Сігізмунд Урублеўскі19Былы студэнт Кіеўскага ўніверсітэтаПа падазрэнні, што быў тайным агентам Цэнтральнага камітэта ў Горадні і павеце; з 5 ліпеня 1863 г.
122Фелікс Шумкоўскі75Памешчык Беластоцкага пав.За дастаўку харчавання паўстанцам; з 8 жніўня 1863 г.
123Алаізы Шумкоўскі41Сын Ф. ШумкоўскагаЗа дастаўку харчавання паўстанцам; з 8 жніўня 1863 г.
124Антон Міневіч45Дваранін Беластоцкага пав.За дастаўку харчавання паўстанцам; з 8 жніўня 1863 г.
125Мацвей Дзюбінскі47Арганіст, селянін Беластоцкага пав.За дастаўку харчавання паўстанцам; з 8 жніўня 1863 г.
126Іван Радомскі30Шляхціц Беластоцкага пав.За дастаўку харчавання паўстанцам; з 8 жніўня 1863 г.
127Іван Якавец23Селянін Беластоцкага пав.За дастаўку харчавання паўстанцам; з 8 жніўня 1863 г.
128Францішка Цераскоўна30Удава адстаўнога салдатаЗа дастаўку харчавання паўстанцам; з 8 жніўня 1863 г.
129Аляксей Чаглакоў32Былы станавы прыстаўЗа неданясенне пра знаходжанне "шайки" паводле паказанняў сялянаў
130Леапольд Валіцкі50Памешчык Гарадзенскага пав.За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.
131Юзаф Шмігер57Аканом памешчыка Валіцкага, дваранін Гарадзенскай губ.За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.
132Юзаф Юнг50Упраўляючы памешчыка Валіцкага, дваранін Гарадзенскай губ.За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.
133Іван Станішэўскі42Дваранін Гарадзенскай губ.За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.
134Іван Пуховіч28Аднадворац Гарадзенскай губ.За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.
135Схаластыка Германовічуўна39Дачка ўніяцкага святараЗа садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.
136Леакадзія Германовічуўна30Дачка ўніяцкага святараЗа садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.
137Камелія Германовічуўна28Дачка ўніяцкага святараЗа садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.
138Данат Ванароўскі46Ляснік мястэчка Езеры (суч. Азёры)За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.
139Аляксандр Міхайлоўскі52Селянін Гарадзенскай губ.За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.
140Дамінік Раманоўскі47Дваранін Гарадзенскай губ.За садзейнічанне паўстанню; з 12 жніўня 1863 г.
141Пелагея Раманоўская15Дачка Д. РаманоўскагаЗа садзейнічанне паўстанню; з 12 жніўня 1863 г.
142Юлія Нажымская32Дваранка Гарадзенскай губ.За садзейнічанне паўстанню; з 12 жніўня 1863 г.
143Ульян Аблашэвіч25Селянін Гарадзенскага пав.За знаходжанне ў "шайке"; з 15 жніўня 1863 г.
144Венядзікт Забела59Дваранін Гарадзенскай губ.За несвоечасовае данясенне пра тое, што паўстанцы бралі харчаванне ў памешчыка Незабітоўскага; з 25 жніўня 1863 г.
145Сцяпан Свянціцкі43"Вольный человек" Мінскай губ.За несвоечасовае данясенне пра тое, што паўстанцы бралі харчаванне ў памешчыка Незабітоўскага; з 25 жніўня 1863 г.
146Павел Крупель33Шляхціц Гарадзенскай губ.За несвоечасовае данясенне пра тое, што паўстанцы бралі харчаванне ў памешчыка Незабітоўскага; з 25 жніўня 1863 г.
147Іосіф Сурконт27Шляхціц Лідскага пав. Віленскай губ.За несвоечасовае данясенне пра тое, што паўстанцы бралі харчаванне ў памешчыка Незабітоўскага; з 25 жніўня 1863 г.
148Карл Палуяноўскі38Дваранін Гарадзенскай губ.За несвоечасовае данясенне пра тое, што паўстанцы бралі харчаванне ў памешчыка Незабітоўскага; з 25 жніўня 1863 г.


[1] Rok 1863. Wyroki śmierci / Red. W. Studnicki. — Wilno, 1923. Электронная версія кнігі размешчана на сайце: http://kalinouski.arkushy.by
[2] Лисицын В. За тюремной стеной. История гродненской тюрьмы. ХІХ–1939 г. Гродно, 2003. C. 45–46, 153–155.
[3] Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Горадні. Ф. 3, воп. 1, спр. 33, арк. 1 адв.–22 адв.

Публікацыя паводле: Аўтарскі дакумент
Матэрыял даслаў: Алесь Смалянчук