Назад

Фелікс Ражанскі

З Гарадзенскага ваяводства

Фелікс Ражанскі — удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг., адзін з найбліжэшых паплечнікаў К. Каліноўскага, аўтар беларускіх паўстанцкіх спеваў, апублікаваных у 1865 г. ва ўспамінах Ігната Арамовіча. Прымаў удзел у выданні "Мужыцкай праўды". Падчас паўстання ваяваў пад камандаваннем В. Урублеўскага. Пасля задушэння супраціву выехаў на эміграцыю ў Кракаў. Успаміны "З Гарадзенскага ваяводства" напісаныя ў Карманціне ў 1903 г. ад трэцяй асобы. Надрукаваныя ў юбілейным зборніку "W czterdziestą rocznicę powstania styczniowego" (Lwów, 1903), разам з успамінамі, лістамі, вершамі яшчэ звыш 80 былых інсургентаў. З'яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі паўстання 1863-1864 гг. У перакладзе на беларускую мову публікаваліся (фрагментарна) ў зборніку "Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць. Творы, дакументы" (Мінск, 1999). Поўны пераклад успамінаў на беларускую мову публікуецца ўпершыню.

Кузменка Зміцер

 

Тэкст успамінаў у рубрыцы "Архіў"