Магіла Агатона Гілера
Паванзкоўскія могілкі, уч. 13 (Cmentarz Powązkowski, kw. 13)
Аўтар здымка: Мікалай Кузменка
Дата здымка: 12 ліпеня 2017 г.
Надпісы на надгробку:
Святой памяці Агатон Гілер (1831–1887).
Сябра Нацыянальнага ўрада 1863 г.
Сібірскі выгнанец, пісьменнік, гісторык, журналіст.
Духоўны бацька Польскага нацыянальнага саюзу ў Амерыцы.
1887 – пахаваны ў Станіслававе на Пакуцці.
1981 – перанесены ў Варшаву намаганнямі Польскага нац. саюзу.
Мінак! Абы ты ў Польшчу так, як гэты нябожчык верыў! Ідзі і рабі! Добры прыклад натхніць тваё сэрца. Брат твой выгнаннік дарогі сібірскія перамерыў, доўга трываў прыгнёт у цытадэлі, а ўсё ж сэрца добрае віхуры не выстудзілі, і паўднёвая гарачыня яго не выпаліла.
Падзівіся на невычэрпную цудоўную гэтую крыніцу, з якой цяклі думкі ўзнёслыя і слёзы чыстыя! А калі ўжо дарэшты ў Польшчы сумняешся, адыдзіся і ценем сваім не засланяй сонца! Тэафіл Ленартовіч.