Фотагалерэя
Варшава
На Паванзкоўскіх могілках Варшавы пахаваныя многія выбітныя дзеячы навукі, мастацтва, нацыянальна-вызваленчага руху. Сярод іх і выхадцы з Беларусі, воляй лёсу ці імперскіх уладаў выгнаныя з роднага краю. Тут знайшлі апошні прытулак людзі, непасрэдна звязаныя з Кастусём Каліноўскім... Перш за ўсё – яго нявеста, незабыўная Марыська. На схіле жыцця, ужо пасля вяртання з сібірскай высылкі, яна выйшла замуж за Войцеха Дмахоўскага і ў 1908 г. спачыла ў сямейным пахаванні мужа... Паплечнікі і апаненты Каліноўскага па віленскім паўстанцкім цэнтры, што аддавалі належнае яго самаахвярнасці і адвазе, але ў той жа час абсалютна не ўспрымалі ідэі "літоўскага сепаратызму"... Паўстанец і гісторык паўстання, першапублікатар "Пісьмаў з-пад шыбеніцы"...
Магіла Марыі Ямант |
Магіла Якуба Гейштара |
Магіла Францішка Далеўскага |
Магіла Агатона Гілера |